У Гродна завершана рэстаўрацыя найстарэйшага алтара Беларусi

Год таму распачалася рэстаўрацыя адного з найстарэйшых алтароў у Гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя і ўжо 29 верасня адбудзецца яго ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне.

Пра тое, як адбывалася аднаўленне і якія планы далейшай рэстаўрацыі чакаюць галоўны каталіцкі храм Гродзеншчыны, нам распавёў кс. Ян Кучынскі, пробашч Гродзенскай катэдры.

"Роўна год таму мы распачалі працу па аднаўленню гісторыка-культурнай і рэлігійнай матэрыяльнай каштоўнасці Гродзеншчыны. Першае, што нас вельмі ўразіла, калі толькі мы распачалі рэстаўрацыю, дык гэта тое, што алтар якімсці цудам яшчэ трымаўся".

Сама рэстаўрацыя, паводле словаў душпастара, праходзіла некалькімі этапамі: на першым этапе правялі аналіз стану каштоўнасці і план далейшых рэстаўратарскіх прац. Наступны этап патрабаваў прапіткі драўляных элементаў алтара адмысловымі рэчывамі, супраць далейшага знішчэння (прафілактыка), а таксама ўзмацнення яго канструкцый.

Трэці этап прадугледжваў рэстаўрацыю двух абразоў: Св. Міхала Арханёла і абраз на якім прадстаўлены святыя Клеменс, Францішак і Антоній. Апошнім этапам было фарбаванне і пазалота алтара.

Галоўны катэдральны душпастар таксама ўзгадаў пра цікавую знаходку – тры акруглыя кулі, магчыма, з часоў вайны 1812 года.

Пасля завяршэння прац на гэтым важным аб’екце, працэс аднаўлення ўнутранага ўбранства Гродзенскай катэдры не завяршаецца. Плануецца аднаўленне васьмі наступных алтароў, сярод якіх у першую чаргу маецца быць адрэстаўраваны алтар св. Тройцы (працы, магчыма, распачнуцца ў наступным годзе).

Паводле кс. Яна Кучынскага, рэстаўрацыя была праведзеная дзякуючы ахвяраванням вернікаў Гродна і працы шасці рэстаўратараў з Мінска, да якіх ён кіруе выразы сваёй ўдзячнасці: "Дзякую ахвярадаўцам і ўсім людзям добрай волі за дапамогу пры аднаўленні самага старога алтара ў нашай святыні і запэўніваем памятаць пра Вас у нашай малітве праз заступніцтва св. Міхала Арханёла. Няхай Бог аддзячыць Вам за Вашыя добрыя і адкрытыя сэрцы!".

Урачыстае адкрыццё і свячэнне алтара адбудзецца 29 верасня, у свята Святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, а 12-й гадзіне.

Даведка:

Алтар св. Міхаіла Арханёла, які месціцца ў левай наве Фарнага касцёла, з'яўляецца старэйшым нават за сам касцёл. Паводле гістарычных крыніц, алтар датуецца 1664 годам. Ён быў збудаваны ў драўляным касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла, а пазней быў перанесены ў касцёл св. Францішка Ксаверыя (катэдру).

Паводле гістарычных даведак, у Фарным касцёле гэты алтар служыў, як алтар Маці Божай Кангрэгацкай. Ёсць звесткі, што служыў і галоўным алтаром. Пасля яго перанеслі ў капліцу св. Міхаіла Арханёла ў левай наве.

Алтар цікавы тым, што мае зусім іншы выгляд, чым усе астатнія алтары гэтага храма. Таксама ён цікавы сваёй накладной разьбой, якая больш нідзе не сустракаецца. Напрыклад, на астатніх алтарах катэдры разьба больш-менш падобная. У той час як на гэтым алтары яна інакшая.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов