Манхэтанскі кінафестываль зноў пакажа ў Гродне лепшыя кароткаметражкі

У Гродне з 27 па 29 верасня ў кінатэатры "Чырвоная зорка" пройдзе XVI штогадовы Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно.

Са стартам тыдня кінафестывалю, новы сезон паказам 10 фільмаў-фіналістаў 2013 года адкрые і гарадзенскі кінаклуб "Ракурс".

У гэтым годзе, упершыню за 16-гадовую гісторыю фестывалю, пройдзе галасаванне не толькі за лепшы фільм, але і за лепшага выканаўцу галоўнай ролі.

Гледачы змогуць аддаць свой голас за любую сусветную кінастужку. На ўваходзе ў кіназалу ўсім ўручаць анкеты для галасавання, у якіх пасля сеансу трэба будзе пазначыць упадабаны фільм. Вынікі галасавання будуць адпраўленыя арганізатарам па электроннай пошце і абвешчаныя ў Нью-Ёрку.

Продаж білетаў на сеансы пачаўся з 13 верасня. Кошт аднаго білета складае ад 35 тысяч рублёў.

Напомнім, што ўпершыню Гродна прыняў удзел у Манхэтанскім кінафестывалі ў 2011 годзе.

Праграма фестывалю на 27-29 верасня:

1. # 30 (8:53, Timothy Wilde/Цімаці Уайлд, Аўстралія)

Таленавітая юная акторка праслухоўваецца на ролю Гамлета. Сам Шэкспір здзівіўся б развязцы.

2. Do I Have to Take Care of Everything? / Я што, павінна клапаціцца пра ўсё? (06:35, Selma Vilhunen/Сельмы Вильхунен, Фінляндыя)

Камедыя пра вар’яцкую раніцу ў сям'і з дзецьмі і іх маці, якая вырашыла сама паклапаціцца пра ўсё.

3. Friday / пятніцу (17:30, Seb Edwards / Сэб Эдвардс, Англія)

Страціўшы маці з-за тэракту ў Лондане, юнак плануе адпомсціць.

4. No Comment / Без каментароў (03:41, Alexandra Naoum / Аляксандра Ноўм, Францыя)

Дзяўчына двойчы нечакана сутыкаецца з мужчынамі ў Люксембургскім садзе ў Парыжы.

5. Irish Folk Furniture / Ірландская народная мэбля (8:19, Tony Donoghue / Тоні Донах’ю, Ірландыя)

Дакументальная анімацыя аб рамонце мэблі ў сельскай Ірландыі.

6. Black Metal / Блэк-метал (09:00, Kat Candler / Кэт Кэндлер, ЗША)

Саліст блэк-метал - групы сутыкаецца з уплывам сваіх лютых тэкстаў.

7. Portraits de voyages / Партрэты падарожжаў (09:00, Bastien Dubois / Бастьен Дюбуа , Францыя)

Масква, Пакістан і Квебек вачыма мастака-вандроўцы з цягай да прыгод.

8. I am a Big Ball of Sadness / Я – велізарны шар смутку (8:36, Ken Urban / Кен Урбан, ЗША)

Падчас моднай вечарынкі на нью-ёркскім даху трое гасцей выходзяць за рамкі свецкай гутаркі.

9. Kismet Diner / Закусачная “Кісмет” (09:00, Mark Nunnely / Марк Наннели, Англія)

Афіцыянтка, якая спявае ў закусачнай, знаходзіць песню, якая абуджае сэрца абыякавага наведвальніка.

10. Pale of Setllement / Мяжа аселасці (17:58, Jacob Sillman / Джейкоб Силлмэн, ЗША)

Фільм, заснаваны на рэальных падзеях, распавядае гісторыю 10-гадовага габрэйскага хлопчыка Мойшы, якому трэба пазбегнуць прымусовай мабілізацыі ў рускую армію падчас Крымскай вайны.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов