З-за замежных студэнтаў гродзенскім беларускамоўным выкладчыкам давядзецца перайсці на рускую?

Праблема ўзнікла  на нядаўна створаным факультэце, які пад кіраўніцтвам Аляксандра Нечухрына аб’яднаў кафедры культурнай спадчыны і турызму ды гістарычны факультэт.

Паводле гарадзенскага выкладчыка, які прасіў захаваць ягонае імя ў таямніцы, студэнтка паскардзілася, што не разумее па-беларуску: «Адзін з выкладчыкаў абурыўся і сказаў, што ягоны курс немагчыма чытаць па-расейску. Спадар Нечухрын сказаў, што знойдзе выкладчыка, для якога гэта магчыма. А напрыканцы сустрэчы зазначыў, што выкладчыкаў зашмат і плануюцца скарачэнні».

Кіраўнік факультэту цвердзіць, што рэкамендацыя чытаць лекцыі па-расейску датычыць толькі навучання іншаземных студэнтаў.

«Я рэкамендаваў толькі адное: іншаземцам трэба чытаць па-расейску, бо з імі кантракт. Або прапаноўваць расейскія тэксты і праводзіць з імі кансультацыі, бо іншаземцы не разумеюць беларускай мовы.

Гаворка ідзе толькі пра іншаземца, а што датычыць нашых грамадзянаў і расейцаў, то наадварот: чым большы будзе кампанент беларускай мовы, тым лепш», – патлумачыў Аляксандр Нечухрын.

Былы выкладчык ГрДУ Ігар Кузьмініч гаворыць пра паступовую русіфікацыю ва ўстанове: «Да 1998 года на кафедры гісторыі дзяржавы і права недзе з 18 выкладчыкаў большасць, каля 15, чытала па-беларуску.

Але паступова ўсе перайшлі на расейскую. Я быў апошнім выкладчыкам на кафедры, які чытаў лекцыі па-беларуску.

Да мяне два разы падыходзілі ды прапаноўвалі перайсці на расейскую. Я адмаўляўся. Ціску з-за гэтага не было».

На думку спадара Кузьмініча, паступовы пераход на расейскую мову сапраўды можа быць выкліканы тым, што ў Беларусь усё больш прыязджаюць навучацца замежныя студэнты: «Уявіце сітуацыю: курс сто чалавек, з іх трое – туркмены. Яны кажуць: чытайце па-расейску, бо мы не разумеем.

У выніку амаль сотня беларусаў вучацца па-расейску.

Але паводле заканадаўства выкладчык мусіць сам вызначаць, на якой з дзяржаўных моваў ён будзе выкладаць. А замежныя студэнты маюць вучыцца асобна – для іх можна чытаць па-расейску».

На новым факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму навучаецца 100 замежных студэнтаў і 1600 беларусаў.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов