У Гродне адкрыецца прадстаўніцтва кітайскай правінцыі Ганьсу

Ураду Ганьсу прадстаўніцтва неабходнае для каардынацыі працы па развіцці супрацоўніцтва з Гродзенскім рэгіёнам: абмену інфармацыяй, узаемадзеяння ў галіне навукі і адукацыі, арганізацыі культурных абменаў і г.д.

Дэлегацыя ўраду Ганьсу наведала  Гродна 7-8 верасня.

Пагадненне аб шматбаковым супрацоўніцтве паміж Гродзенскай вобласцю і кітайскай правінцыяй падпісанае ў 2010 годзе.

Сямён Шапіра ў часе сустрэчы заявіў, што прыйшоў час зрабіць супрацу паўнавартаснай: рэгіён можа быць цікавы для кітайцаў для арганізацыі вытворчасці з наступнай рэалізацыяй тавараў у ЕС і на Мытнай прасторы.

Пакуль на Гарадзеншчыне няма ніводнага прадпрыемства з кітайскім капіталам.

З іншага боку, размешчаная ў цэнтры Кітая правінцыя можа быць карыснай для прасоўвання беларускіх тавараў на кітайскі рынак.

На першым этапе рэгіёны плануюць наладзіць абмен спецыялістамі: журналістамі, прадстаўнікамі бізнесу, галіны культуры, студэнтамі і навукоўцамі, апецыялістамі сельскай гаспадаркі.

Гродзенскія калектывы ўжо атрымалі запрашэнні на гастролі.

Таваразварот Гродзенскай вобласці з Кітаем у студзені-ліпені 2013 года склаў 132,3 мільёна даляраў, у тым ліку экспарт - 86,6 мільёна, імпарт – 45,7 мільёна.

Паводле экспарта тавараў Кітай для Гарадзеншчыны знаходзіцца на другім месцы пасля Расіі (у Расію экспартуецца 62% ад агульнага аб’ёму, у кітай - 6,8%).

Кітайцаў цікавіць перадусім прадукцыя “Грода Азоту”, невялікія партыі сваёй прадукцыі ў Кітай паставілі "Белтекс Оптик", Дзятлаўская льнабаза, “Беллакт”, Ваўкавыскі мясакамбінат пачаў прадаваць у Кітай скуры.

З Кітая на Гарадзеншчыну вязуць тытунь, прадукты хімічнай прамысловасці, тканіну з сінтэтычных валокнаў, абутак, інструмент, рухавікі, станкі, электраабсталяванне і фурнітуру.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов