Сябры Таварыства беларускай мовы лічаць, што беларускамоўнага навучання няма ня толькі з прычыны пазіцыі ўладаў, але і таму, што дзеля гэтага не прыкладаюць намаганняў бацькі.

Першая класа з беларускай мовай навучання адкрылася сёлета ў школе №37 Горадні. Вучняў у ёй пяцёра. У гэтай жа школе ёсць і адна трэцяя беларускамоўная класа — там тры вучні. У школе мяне запэўнілі, што праблемаў з навучаньнем у гэтых дзетак няма, бо ёсць і беларускія падручнікі, і добрыя настаўнікі.

Сябры Таварыства беларускай мовы сёлета правялі ў гарадзенскіх школах больш за 50 сустрэч, агітуючы бацькоў, каб тыя аддавалі сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы. Але вынікі — нязначныя.

Выкладчык мэдыцынскага ўнівэрсытэту, прафэсар Алесь Астроўскі распавядае: падчас сустрэч з бацькамі ён адчуваў з іхнага боку поўнае разуменне, што беларускамоўная адукацыя патрэбная. Але, на яго думку, відавочна тое, што ўлады ніякім чынам гэтаму не спрыяюць, а наадварот — робяць усё, каб у гэтым кірунку нічога не развівалася.

Астроўскі: "Улады ствараюць сытуацыю зусім іншую: беларускіх школаў няма, беларускіх класаў няма, уся інфармацыйная прастора расейскамоўная, усе наўкола расейскамоўныя, і зрабіць чалавеку такі крок, каб аддаць дзіця ў беларускую класу — вельмі складана. Таму абсалютная большасць людзей робяць паводле прынцыпу "так, як усе".

Гісторык, прафэсар Алесь Краўцэвіч, дзелячыся ўражаньнямі ад сустрэч у школах на бацькоўскіх сходах, адзначае, што людзі з разуменнем ставяцца да праблемы. А з боку адміністрацыі школы ён бачыў звычайны фармальны падыход: маўляў, нас пускалі толькі дзеля таго, каб паставіць у свае планы чарговую птушачку аб праведзеным мерапрыемстве.

Краўцэвіч: "Беларуская мова мэтанакіравана, свядома выскрабаецца, вычышчаецца з усіх сфераў жыцця. І вось бацькі думаюць: аддаць дзіця ў беларускую школу — гэта распачаць дарогу змагання па мінным полі. Змагацца, каб адкрылі класу, каб знайшлі падручнікі, каб знайшлі вучняў... Ці трэба гэта людзям цяпер і ці многа знойдзецца такіх герояў, каб змагацца? Няма тых герояў".

Былая настаўніца беларускае мовы Ірына Данілоўская ўзгадвае, як пасля рэфэрэндуму ў 1990-я гады знішчалі беларускамоўную адукацыю. Паводле яе, тады гэтаму радаваліся найбольш настаўнікі. І цяпер тыя, хто ўсё жыццё выкладаў прадметы па-расейску, усяляк працівяцца ўвядзенню беларускай мовы ў школы. Але спадарыня Данілоўская акцэнтуе ўвагу і на больш значнай праблеме.

Данілоўская: "У школе ніхто ня кажа: мы хочам беларускія класы. А школу можна прымусіць, калі знойдуцца такія бацькі. А бацькі хочуць псаваць адносіны з настаўнікамі? У нас такіх шмат? А зараз палічыце нават тых актывістаў, у каго дзеці ў школьным узросце — яны ідуць "качаць правы" ў школу, у РАНА? Колькі такіх?"

Старшыня ТБМ у Горадні Алесь Крой сам правёў шмат сустрэчаў з бацькамі і настаўнікамі. Ён называе ўсе тыя аб’ектыўныя прычыны, пра якія казалі і ягоныя калегі. Дадае, што ў школах не сустракаў варожага стаўленьня да сябе. І прыходзіць да высновы, што праблема найперш — у грамадзкай сьвядомасьці.

Крой: "Цяжка пра гэта казаць, але асноўная прычына ў тым, што мы ня сталі яшчэ беларусамі, пакуль яшчэ ня сталі, бо не ўсведамляем, што гэта вельмі важна. Гэта асноўная прычына, калі ўсё падсумаваць. А гэта працэс, гэта не нараджаецца за адзін дзень".  

015.by

У Гродне па-беларуску будуць вучыцца пяць першакласнікаў — летась не было ніводнага

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Основной принцип - «посетил - отпишись». 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

 Комментарии предназначены для общения и обсуждения , а также для выяснения интересующих вопросов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать