Фарбы галоўнага вясенняга хрысціянскага свята можна ўбачыць у музеі гісторыі рэлігіі

Да святкавання Вялікадня ў гродзенскім музеі традыцыйна ладзяць перадсвяточную выставу. У гэтым годзе яна прысвечана мастацтву ўпрыгожвання гаалоўнага сімвалу Свята – Велікоднага яйка. Пісанкі, крашанкі, драпанкі і вырабленыя ў іншых тэхніках яйкі можна ўбачыць на выставе “Фарбы велікоднай радасці”, якая адчыніцца ў чацверг, 28 сакавіка. 

Qb5sSayT9Uw

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 200 экспанатаў. Кожнае з іх гэта ўласная творчасць гродзенскіх майстрых(Гелены Зайко, Алены Чумрай, Марыны Ярэмчык, Алёны Сідзякінай, Таццяны Калянкевіч). Сярод экспануемых прадметаў вылучаюцца яйкі зробленыя ў тэхніцы васкаванне. Як адзначае старэйшы навуковы супрацоўнік музея Галіна Хамко: “Гэта найбольш старажытная і пашыраная тэхніка. Яна заключаецца ў нанясенні васковага ўзору на паверхню яйка для захавання яго натураьнага колеру, пры пагружэнні ў фарбавальнік.Наносілі васковы узор шпількай, палачкай з убітым у яе канец маленькім цвічком. Афарбаваныя яйкі вымалі з настою, падсушвалі, падагравалі і сціралі васковы ўзор. Акрамя твораў выкананых ў тэхніцы васкавання на выставе паказаны пісанкі, драпанкі, яйкі ўпрыгожаныя саломкай і шмат іншых. Перад адкрыццём выставы ў музеі будзе праведзены майстар-класс у выкананні мастацкай групы “Гродзенскі каларыт”. Падчас якога кожны жадаючы зможа навучыцца рабіць з простага яйка прадмет дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ці набыць ужо створаныя. Прадвеснікам Вялікадня з’яўляецца Вербная нядзеля. У экспазіцыі кожны глядач можа пазнаёміцца з калекцыяй гродзенскіх пальм, вырабленых роднымі сёстрамі Вандай Лапацінскай, Данутай Альшэўскай, Чаславай Чарадніковай і Дамінікай Кавалёнак. Як патлумачыла Галіна Аляксандраўна: “Прадстаўленыя пальмы двух відаў – круглыя і аднастароннія. Натхняльніцай зявілася Дамініка. Сёстры рабілі пальмы з самога дзяцінства, выкарыстоўвалі жывыя кветкі (амарыліс, папараць, падснежнік). Унашы дні робяць пальмы з сухавеяк, жыта і іншых раслін. Дакрануцца да фарбаў вялікоднага свята можа кожны жадаючы. Выстава будзе працавацьда лета бягучага году.   

D4JIrLTKLqQ
iT2821MMHsQ
jIqhnavYbuk
KRfthFaKns4
SfkvtCP8weA

фота: Яраслоў Ванюкевіч

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов