Робіць тату з 13 год. Першая ў Гродне дзяўчына-майстар татуявання - пра сваю працу і любоў да жывёл

Адна з самых тытулаваных майстроў Беларусі працуе ў гродзенскім тату-салоне. Дзяўчына “ў прафесіі” больш за 15 гадоў. За гэты час яна выканала каля 1500 якасных татуяванак. Для тых, хто выбірае нацыянальную тэматыку, – робіць зніжкі.

Першую тату зрабіла сама сабе

Юля нарадзілася у пасёлку Краснасельскі, што ў Гродзенскай вобласці. З дзяцінства займалася маляваннем і скончыла мастацкую школу, пiша Hrodna.life 

— Мяне заўсёды захаплялі малюнкі на чалавечай скуры, — распавядае дзяўчына. — Татуяванне — даўні від выяўленчай дзейнасці. Калі майстар выкарыстоўвае ў сваёй працы законы кампазіцыі, анатамічныя асаблівасці, правілы колеразнаўства і  прапускае ідэю праз прызму свайго бачання – толькі тады татуяванне можна аднесці да твору мастацтва.   

Упершыню Юля ўзяла у рукі татуявальную машынку ў 13 гадоў.

— Старэйшы брат вярнуўся з войска з вялізным «трайблам» [абстрактным узорам – рэд.] на руцэ і самаробнай тату-машынкай, — успамінае мастачка. — Гэта стала непераадольнай спакусай для мяне. Не прайшло і тыдня, як гэтай машынкай я зрабіла першую татуіроўку на сваім целе — дракончыка.

Будучы муж падарыў першую прафесійную машынку

Пасля школы Юля пераехала ў Гродна, навучалася ў Каледжы мастацтваў на дызайнера, потым у ГрДУ на спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва». Акадэмічная школа малюнку і жывапісу стала падмуркам для творчай дзейнасці ў татуяванні.

— Калі вучылася ва ўніверсітэце, будучы муж падараваў мне мой першы набор для татуявання, — узгадвае Юля. — Адбылося гэта ў 2008 годзе. Першымі маімі кліентамі сталі сябры і знаёмыя.

tatu-master-yulya-kulba-grodno_7

Сёння ў прафесіі дзяўчат і хлопцаў прыкладна 50 на 50, але тады Юля была адзінай дзяўчынай-майстрам татуявання ў Гродне.

— Неякай асаблівай негатыўнай рэакцыі на мяне ў «мужчынскай прафесіі» не было, — узгадвае тату-мастачка. – Зараз у мяне шмат сяброў і ў Беларусі, і за яе межамі, якія займаюцца гэтай справай. Сярод іх ёсць і жанчыны.

“Матуля марыла, каб я пісала карціны маслам”

— Не магу сказаць што сутыкнулася з якімсьці супрацівам у маёй сям’і адносна выбару прафесіі. Матуля была пад моцным уражаннем ад маёй працы, але не была супраць. Яна марыла аб тым, каб я пісала карціны маслам, але была вымушана прыняць мой выбар.

tatu-master-yulya-kulba-grodno_6

Часам дзяўчына сутыкаецца з негатыўнай рэакцыяй на тату. Часцей за ўсё непрыязна ставяцца людзі сталага ўзросту з паслясавецкім мысленнем. Многія з іх лічаць, што татуяванне робяць толькі тыя, хто сядзеў у турме.

“Тату – гэта не парткі, яна на ўсё жыццё і вышэй за моду”

— У апошнія гады татуяваннем нікога не здзівіш, — разважае майстра. —  Нават сталі прыходзіць людзі, якія робяць сваё першае тату ў 40-50-гадовым узросце.

Пытанні “папулярных” тату ад мяне ўжо адышлі. Яны засталіся майстрам пачатковага ўзроўню. Я працую з людзьмі, якія ставяцца больш сур’ёзна і робяць не мімалётныя модныя малюнкі, а асэнсаваныя работы. Вялікія зніжкі я раблю для кліентаў, якія хочуць зрабіць тату на нацыянальную тэматыку.

tatu-master-yulya-kulba-grodno_8

200 колераў на скуры

Юля выконвае свае работы ў розных стылях – рэалізм, ньюскул, дотворк, арнаментальны.

— Увогуле, мне падабаецца працаваць па ўласных эскізах, якія цяжка аднесці да пэўнага стылю.

Выкарыстоўвае мастачка пры гэтым каля 200 колераў спецыяльнай фарбы. У яе “арсенале” самыя перадавыя сусветныя тэхналогіі татуявальнага мастацтва.

Не сядзіць на месцы

Юля Кульба рэгулярна ўдзельнічае ў тату фестывалях і канвенцыях, якія праходзяць у Еўропе. Гродзенская мастачка займала прызавыя месцы на тату-спаборніцтвах у Мінску, Кіеве, Львове, Клайпедзе, Варшаве, Люксембургу. Была ў журы мінулагодняга «Мінск Тату Фэст».

“Твае вочы ззяюць як зоркі”

— Самымі сталымі маімі кліентамі былі людзі ва ўзросце каля 70 год. Рабіла я тату і для чарнаскурых кліентаў, былі і мулаты, і азіяты. Запомніўся адзін з выпускнікоў медуніверсітэта, які прыехаў з Індыі. Ён зрабіў сабе надпіс на беларускай мове: “Твае вочы ззяюць як зоркі”.

Да тату ёсць супрацьпаказанні

Не кожны чалавек, па стане здароўя, можа зрабіць сабе тату. Дэрматыт ці псарыяз з’яўляюцца сур’ёзнымі супрацьпаказаннямі, ёсць і іншыя.

— Калі чалавек няўпэўнены, што яму можна рабіць тату, я раю пракансультавацца з урачом. Пры татуяванні выкарыстоўваюцца толькі стэрыльныя прылады і матэрыялы, большасць з іх ужываецца толькі аднойчы, але хваравітая скура можа адрэагаваць непрадказальна.

Пасля заканчэння работы да поўнага зажыўлення скуры патрэбны спецыяльны догляд, калі кліент не выконвае парады майстра – таксама могуць быць праблемы. Сам майстар рэгулярна праходзіць абавязковае медыцынскае абследаванне.

Акрамя татуявання займаецца жывапісам

З самага дзяцінства Юля марыла аб уласнай хаце на вёсцы, сабаках і конях. Усё гэта здзейснілася, дзякуючы цяжкай працы.

—  Я просты чалавек – жыву ў вёсцы недалёка ад горада. Тут у мяне ёсць свой конь і два сабакі – даберман і кітайская хахлатая. Гэта больш для душы. Мне падабаецца даглядаць іх, рабіць усё сваімі рукамі. З сабакамі мы ходзім у невялічкія аднадзённыя вандроўкі. Час ад часу бяром з сабой і каня – пад верхам ці ў паваду.

tatu-master-yulya-kulba-grodno_3

Да коннага спорту я стаўлюся рэзка негатыўна, для мяне гэта здзек з жывёлы. Свайго каня мы забралі з жорсткага пракату і доўгі час аднаўлялі яму здароў’е. Час ад часу я дапамагаю і бяздомным жывёлам.

Я не займаюсь спортам, але мы з мужам вядзем здоровы лад жыцця. Ежу гатуем толькі самі, таму што з’яўляемся вегетарыянцамі. Любім вандраваць, заўсёды выбіраем актыўны, танны адпачынак.

“Наш конь – гэта асобная размова”

— З таго часу, як мы з мужам выкупілі з пракату нашага каня, я паабяцала, што жывёла ніколі болей не адчуе на сабе жорсткасць чалавека, не будзе цяжка працаваць, як раней, і што я ніколі, ні пры якіх абставінах не надзену на яго аброць з жалезам у роце.

tatu-master-yulya-kulba-grodno_5

Так і жывем. Я вельмі рэдка сядаю да яе на спіну, больш працую з ёй «у руках». Амаль усе практыкаванні, якія мы робім, накіраваны на тое, каб падтрымаць яе здароўе — і фізічнае, і псіхалагічнае. Я шчаслівая толькі ад таго, што яна побач! Вельмі люблю назірать за ёй. Каля коней заўседы такі спакой і цішыня — ім не трэба слоў, ім дастаткова толькі тваёй энергетыкі і яны як люстэркі адлюстроўваюць цябе. У мяне няма якой-небудзь канкрэтнай сістэмы па працы з канём, хоць і чытаю шмат кніг. Я стараюся не прымушаць, а прасіць, і хачу каб ёй было са мной добра.

Читай сайт Гродно 015.BY «ВКонтакте» - https://vk.com/grodno015
Читай сайт Гродно 015.BY «Однокласники» - https://ok.ru/grodno015
Читай сайт Гродно 015.BY «Фейсбук» - https://www.facebook.com/grodno015

Гродно перваямастертату жизнь рассказ фото
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

1
Фото
Дорожно-транспортное происшествие произошло в Лидском районе вчера вечером на четвертом километре автодороги Ваверка-Заболоть. 25-летний водитель, управляя автомобилем «Фольксваген-Гольф», на закруглении дороги неправильно выбрал безопасную скорость движения и съехал в правый кювет, из-за чего машина несколько раз перевернулась.  В результате ДТП водитель и пассажир авто получили тяжелые травмы и были госпитализированы в Лидскую ЦРБ. Пассажир, личность кот...
Общество
С 26 мая в Беларуси снова изменяются розничные цены на автомобильное топливо.  Иллюстративное фото Об этом сообщили в пресс-службе «Белнефтехима». Розничные цены на дизельное топливо и автомобильный бензин увеличатся на 1 копейку. С 26 мая стоимость 1 литра бензина АИ-92-К5-Евро составит 1 рубль 57 копеек, АИ-95-К5-Евро — 1 рубль 68 копеек, АИ-98-К5-Евро — 1 рубль 89 копеек, ДТ — 1 рубль 68 копеек. «В мае продолжился рост стоимости нефти на мировом рынке....
Культура
Он разместится в здании 1770 года постройки, где тогда была лесная администрация. Дом № 4б на площади Тизенгауза в Гродно построен по проекту архитектора Мезера. Двухэтажный дом под вальмовой крышей с мансардами на торцевых фасадах является основным элементом композиции архитектурного комплекса Городницы, пишет "Гродненская Правда". Учитывая туристическую привлекательность Гродно, принято решение городского исполнительного комитета о передаче здания Минист...
Общество
«Предотвратить проблему легче, чем потом исправлять ее», — говорят молодые девушки, которые занялись спортом еще тинейджерами. GO.TUT.BY расспросил их о мотивации ходить на фитнес в 14 лет, диетах и мифе о том, что в юности красивое тело якобы можно заполучить безо всяких усилий. «В 12 лет осознала, что стройная фигура не сформируется сама собой» Фото из личного архива Лизы Скибы Лизе Скибе — 14 лет. Из них восемь лет девушка занимается восточными танцам...
Общество
Интернет-площадки с частными объявлениями у белорусов пользуются довольно большой популярностью. Часто случается, что какую-то вещь выбросить жалко, отдать — тоже не очень хочется. А вот лишняя копейка не помешает, поэтому продать — подходящий вариант. Да и купив что-то с рук, можно здорово сэкономить. FINANCE.TUT.BY узнал, что продают и покупают белорусы на площадках частных объявлений и какие необычные товары там встречаются. По статистике «Куфара», за 2...
Общество
22 мая в Гродно начался сезон отключения горячей воды. Можно, конечно, перебиться чайниками и тазиками, а можно пойти в баню. TUT.BY посмотрел, какие есть варианты, если до включения горячей воды дома осталось еще две недели. В Гродно работают три большие общественные бани: на улицах Титова, Болдина и Химиков. Банно-оздоровительный комплекс на Болдина Сколько: 120 минут — 7 рублей, сеанс в номерах с саунами — 60 рублей. Продажа билетов до 20.00 Услуги: рус...
Общество
Белорус Вадим Юргель работал в бразильском хостеле, спасался от перестрелки в Рио-де-Жанейро, а сейчас учит животных выживать в джунглях. О своем путешествии по Латинской Америке он рассказал TUT.BY. «Встречал людей, которые возвращались в хостел в одних трусах. Бандиты украли их одежду» Латинскую Америку белорус Вадим Юргель мечтал посетить с детства. Любил рассматривать географические карты, где этот континент всегда был выделен зеленым цветом. Его манил...
Юрий Комягин
26 октября 1944 года на одной из проселочных дорог Изяславского района Хмельницкой области Украины произошло событие, на которое реагировали даже в Москве. Поздним вечером в этот осенний день здесь погибли две молодые женщины – Лидия Лисовская и Мария Микота. Их тела с огнестрельными ранениями обнаружили на следующий день местные жители на обочине дороги. Нашлись и очевидцы, которые сообщили некоторые подробности случившегося. Проезжавший грузовик «Студебе...
Общество
После осенне-зимнего периода в ямочном ремонте нуждаются десятки участков транспортных артерий в разных частях города. В преддверие эстафеты «Пламя мира», которая 18 мая начала свое шествие по региону с пробега в Гродно, ямочный ремонт был произведен по маршруту следования факела. Также дорожное покрытие уже привели в порядок на улицах Социалистической, Парижской Коммуны, Свердлова, Горького, на площади Ленина и других. На Калиновского работы уже почти зав...
Новости по теме
Больше, чем привычка. С 26 мая в Беларуси снова подорожает топливо
"Даже в 15 лет далеко не все худенькие". Молодые белоруски - о том, зачем им спорт и «попакач»
Берут не самое дешевое. Какие подержанные товары чаще всего в Сети покупают белорусы
Бани, души, бассейны. Где помыться в Гродно, если дома нет горячей воды
"Пока на улице была перестрелка полиции и наркодилеров, лежал на полу". Белорус - о жизни в Бразилии
Гродненский след в судьбе помощниц легендарного советского разведчика Николая Кузнецова
В Гродно активно ремонтируют дороги: на очереди Новый мост, улицы Николаева и Репина
Лидские велосипедисты: да, нарушаем, но разрешать не спешиваться нельзя. Парадокс: те, кто не нарушает, думают иначе
Гродненский областной суд оставил без изменения приговор экс-директору стеклозавода "Неман"
Дрифт возвращается в Гродно: 2 июня в аэропорту состоится второй этап Чемпионата Беларуси