Приехал учиться и завел семью: как живется шриланкийцу Денни в Гродно

Дэні родам са Шры-Ланкі. Доўгі час ён марыў пра вучобу ў Англіі, але з-за фінансавых цяжкасцяў мусіў памяняць краіну Яе Вялікасці на больш сціплую Беларусь. Так Дэні і апынуўся ў Гродне, але нават не мог cабе ўявіць, што ў будучыні не толькі палюбіць гэтую краіну, але і пусціць тут свае карані.

Беларусь — першая еўрапейская дзяржава, якую наведаў Дэні. Да гэтага хлопец быў у Сінгапуры, Індыі, на Мальдывах і іншых краінах, якія знаходзяцца недалёка ад Шры-Ланкі.

У 2014 годзе Дэні паступіў на падрыхтоўчы факультэт ГрДУ і пасля года вывучэння рускай мовы планаваў падаць дакументы ў Медыцынскі універсітэт ды вучыцца на псiхiатара. Але сустрэў тут дзяўчыну, якая ў будучыні стала яго жонкай, пiша hrodna.life.

«Мы ажаніліся, а пра вучобу прыйшлося забыць: з’явілася сям’я, пра якую трэба было турбавацца. Ды і ў мяне была ўжо адна вышэйшая адукацыя, якую я атрымаў у акадэміі Шры-Ланкі. Кінуўшы вучобу, я захаваў грошы і некалькі гадоў жыцця», — кажа хлопец.

Ніякага моўнага бар’еру

Денні вельмі хутка вывучыў рускую мову. Пасля трох месяцаў знаходжання ў Беларусі разумеў большасць рускіх словаў. Кажа, што яму гэта ўдалося дзякуючы добрай памяці, жонцы і сябрам.

«Мой сакрэт — шмат рускамоўных сяброў, і пры гэтым трэба шмат кантактаваць. Калі не мець зносіны з носьбітамі мовы, то, як бы не намагаўся, ты не вывучыш добра мову. У Гродне ў мяне шмат рускамоўных сяброў, і ўсяго тры сябра-замежніка».

4-1

Не разумеў, навошта цалаваць іконы

Дэні вырашыў, што хоча быць праваслаўным, як і яго жонка. Пра незвычайны выпадак, калі пратэстант са Шры-Ланкі прымае ў Гродне праваслаўе, тады казалі і пісалі многія.

«Я заўсёды марыў ажаніцца на светлай дзяўчыне ў царкве і мая мара спраўдзілася. Я ж нарадзіўся ў будысцкай сям’і, але будызм — гэта не рэлігія, а філасофія. Гэта кожны павінен ведаць. Яшчэ ў Шры-Ланцы я прыняў лютэранства, менавіта там я даведаўся пра Бога.

Чаму я пайшоў у праваслаўе? Наогул, калі ты ўпершыню пазнаеш Бога, табе ўсё роўна ў якую царкву ты ходзіш: лютэранскую, праваслаўную або баптысцкую, галоўнае — гэта Бог. Мая жонка праваслаўная, ды і мне вельмі спадабаліся служэнні ў Каложскай царкве, таму я прыняў новую канфесію.

Спачатку мне многае было не зразумела: навошта цалаваць іконы, для чаго яны наогул патрэбныя, бо ў лютэранскай царкве такога няма, але служыцелі праваслаўнага храма мне ўсё падрабязна патлумачылі».

Пасля прыняцця праваслаўя Дэні стаў валанцёрыць у Каложы панамаром — дапамагае святару.

«Я люблю гэты храм, аднойчы, калі я ад’язджаў, я плакаў, бо не хацеў пакідаць гэтае месца. Гэта самы лепшы храм, ён ні з якім іншым не параўнаецца. За час, якi я жыву ў Гродне, я яго вельмі палюбіў».

У Беларусі добрыя людзі, але дрэнныя законы

Дэні ўжо паўтары гады як стаў бацькам і разам з жонкай гадуе дачку.

«Пакуль я толькі валанцёру і працаваць афіцыйна не магу, але, думаю, хутка гэта зменіцца. Я хачу стаць выкладчыкам англійскай мовы, але ў Беларусі нельга выкладаць без нацыянальнага дыплома, таму я абдумваю і іншыя планы.

Хацелася б адкрыць сваю справу ў Беларусі, але гэта вельмі праблематычна. У маёй краіне няма такой вялікай колькасці падаткаў і законаў, як у Беларусі. Менавіта гэта і ёсць асноўнай праблемай: чаму замежнікі мала адкрываюць сваіх спраў у гэтай краiне».

Дэні не хавае, што калісьцi ён з сям’ёй з’едзе з Беларусі, але куды — пакуль не ведае.

«Можа, кудыcцi ў Еўропу. Спачатку паеду я, уладкуюся там, а праз пару месяцаў забяру жонку з дзіцём. Не падумайце нічога дрэннага, я люблю Беларусь. У вас добрыя людзі, прыгожая прырода і надвор’е мне ваша падабаецца, але ёсць дрэннае — законы, праблемы з працай і эканомікай.

У Шры-Ланцы, калі добра працаваць, можна атрымліваць 1000 долараў у месяц, а ў Беларусі гэта нерэальна. А я хачу забяспечыць годнае жыццё сваёй сям’і, не хачу, каб яна ў чымсьці мела патрэбу».

1

Снег замест мора

Як ні дзіўна, але Дэні вельмі падабаецца беларускі клімат. У роднай Шры-Ланцы для яго занадта горача.

«Я не люблю спёку, а ў Шры-Ланцы заўсёды цёпла, таму мне вельмі камфортна ў Беларусі. Тут я ўпершыню дакрануўся да снегу, раней я яго бачыў толькі на вяршынях гор. Для мяне гэта такая ж экзотыка, як для вас мора. Вы прывыклі да снегу, а я ўжо прывык да мора, і яно мне надакучыла».

Ёсць расiсты, але іх мала

Больш за ўсё Дэні падабаюцца беларускія людзі. Ён лічыць, што беларусы добрыя і талерантныя. За ўвесь час, што ён тут жыве, толькі два разы сустрэў расістаў.

«Яны звычайна кажуць нешта кшталту: «Фу, чорны, негр…», але я насамрэч не адношуся да негроіднай расы, проста скура ў мяне цямней. Але ім не дакажаш, а мне на гэта фіялетава. Але апошнім разам нават да бойкі дайшло. Я палічыў гэта ненармальным. Вось уявіце, каб вас так гнабілі ў нас у Шры-Ланцы. Праўда, непрыемна?»

Дэні лічыць, што людзі ў Шры-Ланцы і Беларусі вельмі розныя. Розныя нацыянальнасці, колер скуры, вера і кухня.

«Як неба і зямля. Беларусы вельмі працавітыя, таму што ў вас няма выбару, вы не можаце не працаваць. А ў Шры-Ланцы жывуць гультаі, мы не любім працаваць. У нас заўсёды цёпла, круглы год расце ежа, таму пра многія праблемаы нам не трэба турбавацца».

Сумуе па родных

Больш за ўсё ў Беларусі Дэні не хапае родных. На жаль, яны пакуль яшчэ ні разу не былі ў Беларусі, але дапамагаюць яму.

«Мае бацькі пакуль у Беларусі не былі, але яны вельмі хочуць прыехаць да нас у госці. Я вельмі сумую па сваіх блізкіх. Мы з жонкай і дачкой ужо ездзілі да мяне ў Шры-Ланку. Мы былі там некалькі месяцаў, потым жонка з дзіцем з’ехалі, а я яшчэ застаўся на некаторы час. Спадзяюся, неўзабаве да нас прыедзе мой бацька. Думаю, яму спадабаецца ў Беларусі».

Читай сайт Гродно 015.BY «ВКонтакте» - https://vk.com/grodno015
Читай сайт Гродно 015.BY «Однокласники» - https://ok.ru/grodno015
Читай сайт Гродно 015.BY «Фейсбук» - https://www.facebook.com/grodno015

Гродно Шри-Ланка уроженец живет фото
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

1
Фото
Благодаря звонку неравнодушного гражданина в среду был задержан 31-летний водитель, управлявший микроавтобусом "Форд" в состоянии опьянения. Причем сама история достаточно интересная. Около 2 часов ночи в дежурную часть ГАИ поступило сообщение о том, что во дворе дома по улице Доватора компания людей, находящаяся возможно в пьяном состоянии, на автомобиле "Форд" шумит, сигналит и "газует". Сотрудники оперативно прибыли к указанному адресу, но никого там не...
Важно
Беларусь завершила внутригосударственные процедуры по соглашениям с Европейским союзом об упрощении визового режима и реадмиссии. Об этом сообщил сегодня журналистам начальник управления информации и цифровой дипломатии - пресс-секретарь МИД Анатолий Глаз, передает корреспондент БЕЛТА. "Главой государства принято решение, которое сегодня будет опубликовано, о подписании соглашений с Европейским союзом об упрощении выдачи виз и по реадмиссии. Это непростое...
Общество
Безвиз и Декрет № 7 о развитии предпринимательства дали заметный толчок для развития сферы обслуживания. В Гродно за два с половиной года открыто более 40 объектов общественного питания общей вместимостью 1300 мест. Наиболее популярными становятся бары и кафе нового формата. Изменения в первую очередь замечают сами гродненцы. Людмила и Геннадий, которые гуляли по городским улицам, отметили, что по количеству и качеству пищевого сервиса Гродно приближается...
Видео
В четверг на улице Ожешко водитель Toyota устроил «разрыв шаблона» и это попало на видео. Toyota выехала с парковки железнодорожного вокзала и, вопреки предписывающему знаку, повернула налево. Далее водитель решил не пересекать двойную сплошную линию разметки и поехал по встречной полосе, рассказывает АвтоГродно. Даже когда произошла аварийная ситуация со встречным транспортом, водитель остался верен себе и линии разметки не пересек. Видеозаписью делится...
Происшествия
С какой целью неизвестный совершил угон «Жигулей» второй модели 1973 года выпуска, логике не поддается, ведь сие деяние уголовно наказуемо (и действительно, по данному факту Лидским РОСК возбуждено уголовное дело). Возможно, неустановленный пока гражданин заметил, что автомобиль не заперт, и решил этим воспользоваться. Подобрал ключ, замкнул провода – и был таков, рассказывает "Лидская газета". Правда, проехал немного: изначально автомобиль стоял у магазин...
Погода
Предстоящие выходные в Гродно будут по-осеннему холодными. В ближайшие дни синоптики обещают переменную облачность с высокой вероятностью дождей. Осадки прекратятся лишь к началу новой недели. Распогодится, но...теплее не станет. Фото: @photoxmi В пятницу, 20 сентября, переменная облачность, днем возможен дождь. Ветер северо-западный 6-8 м/с, с порывами до 13 м/с. Относительная влажность воздуха 50%, атмосферное давление 767 мм.рт.ст. Температура воздуха д...
Фото
В мире немало людей, которые находят в каждом новом дне череду счастливых совпадений и примет. А кто-то даже верит в магию цифр. И пусть все привыкли, что традиционными «свадебными» днями становятся пятница и суббота, сегодняшний четверг дал им фору по количеству регистраций браков. Уникальным делает этот день и приближение знакового юбилея Гродненской области. Выяснить, верят ли в удачу сегодняшние молодожены, или же 19.09.2019 – скорее простое совпадение...
Фотофакт
Сегодня утром на Румлёвском мосту в направлении к ГАИ образовалась небольшая пробка. Причиной стало пробитое колесо в машине Range Rover с российскими номерами. Неизвестно, насколько по времени затянулся затор, если бы не проезжающие мимо инспектора батальона ДПС ГАИ Гродно. Экипаж с бортовым номером 553 помог девушке в замене колеса, после чего она смогла ехать дальше, пишет портал Гродно Newgrodno.by. Наверное, это тот самый случай, когда сотрудники ГАИ...
Интервью
Стараниями одной группы из Санкт-Петербурга все мы очень четко знаем, с каким нецензурным словом можно удачно зарифмовать аббревиатуру ЗОЖ. Интересно, что кто-то воспринимает получающееся в результате утверждение как правдивое. Удивительно, но таких людей немало. Что вызывает сомнения у противников массового движения за здоровый образ жизни? Вполне вероятно, многие из них предполагают, что далеко не всякое занятие спортом может быть полезным, а иногда стан...
Новости по теме
So close. Президент Лукашенко решил подписать соглашение с ЕС по визам за 35 евро
Парадокс. В Гродно почти каждую неделю открываются бары и кофейни, но их все равно не хватает
Любителям осени посвящается. Погода в Гродно на выходные
Три девятки как залог семейного благополучия. В Гродно 19.09.19 заключили брак 19 пар
До сорока пил, потом побежал и умер. Врач из Гродно рассказывает, существует ли «смертельный ЗОЖ»
Слонимское ЖКХ оштрафовали более чем на 12 тысяч рублей
Проект решения о смягчении визового режима ЕС и Беларуси готов. Осталось согласовать и утвердить
Тепловая модернизация домов обойдется белорусам в сумму до 40 рублей за 1 квадратный метр
Губернатор Гродненщины: пуск первого блока БелАЭС пройдет в начале 2020-го года
В Гродно прошёл очередной аукцион по продаже земли и недвижимости: участок в Барановичах "ушел" за $12 тысяч