У гродзенскім «Байцоўскім клубе» трэніруецца незвычайны баец без рук

Ужо тры месяцы ў гродзенскім «Байцоўскім клубе» трэніруецца незвычайны баец. Яго завуць Дзяніс і ў яго няма рук. Нягледзячы на гэта, хлопец у свае 26 гадоў рэалізаваў адну з мараў і пачаў хадзіць на секцыю бокса.

Дзяніс патрапіў сюды дзякуючы свайму жаданню і ўпартаму характару. У секцыю яго ўзяў сябар — трэнер Антон Бекіш. Хлопцы пазнаёміліся некалькі гадоў таму, калі абодва працавалі ахоўнікамі ў начным клубе «Alpha Centauri», пiша Hrodna.life

Просьба Дзяніса паставіла трэнера ў тупік

«Дзяніс даўно прасіўся ў секцыю бокса, ён хацеў сябе чым-небудзь заняць акрамя працы, яму хацелася руху і актыўнасці. Спачатку мяне яго просьба паставіла ў тупік, бо я трэнер па боксе і там пераважна нагрузка ідзе на рукі. Я спрабаваў яму растлумачыць усё, але супраць яго жадання было цяжка пайсці. І я яго запрасіў у залу», — распавядае Антон.

Дзяніс за тры месяцы паспеў вывучыць некалькі прыёмаў і цяпер удасканальвае навыкі. Спартсмены ставяцца да яго з разуменнем. Ён для іх ужо стаў сваім чалавекам, яны не заўважаюць такога нюансу, як адсутнасць рук. Ён для іх звычайны хлопец.

«Займацца мне падабаецца. Я раней спрабаваў для сябе розныя віды спорту, але займаўся імі нядоўга. Цяпер усё больш сур’ёзна. У «Байцоўскім клубе» трапілася добрая кампанія, хлопцы дапамагаюць, мне нават зрабілі вольны ўваход. Калі ўсе на трэніроўцы працуюць рукамі, то я больш нагамі — гэта нешта падобнае да тайскага боксу», — распавядае Дзяніс.

Хлопец зможа за сябе пастаяць

Дзянiс прыходзіць у залу і таксама адчувае сябе спартсменам. Мае зносіны з людзьмі, зараджаецца энергіяй у працэсе. На трэніроўцы ён з усімі робіць размінку, потым расцяжку і трэніруе ногі. Антон кажа, што па Дзянісу відаць, як ён задаволены трэніроўкамі і як адказна да ўсяго ставіцца.

«У залу ён прыйшоў і толкам нічога не ўмеў, зараз ужо ў яго і ўдары пачынаюць напрацоўвацца. Але каб нечаму навучыцца, яму трэба шмат працаваць. Цяпер галоўнае, каб Дзяніс адчуў дыстанцыю, у нейкі момант ён зможа абараніцца, адарвацца. Ён нават зможа сябе абараніць, нанесці ўдар. Галоўнае, усё гэта рабіць з розумам», — кажа Антон.

Ці зможа Дзяніс у будучыні ўдзельнічаць у якіх-небудзь спаборніцтвах, казаць трэнер не бярэцца. Уся справа ў тым, што не існуе спаборніцтваў па баявых відах спорту на прафесійным узроўні для інвалідаў. Сам жа хлопец марыць пра спаборнiцтвы.

«Спрабаваць ён можна толькі ў аматарскіх якіх-небудзь спарынгах. А так ніякі доктар яго не дапусціць на спаборніцтвы. Напрыклад, у Паралімпійскіх відах спорту няма агрэсіўных відаў. Мне здаецца, хай ён лепш для сябе ён трэніруецца — здаравей будзе. У нас у прынцыпе ў клубе ўсе так і займаюцца — для сябе, каб лепш сябе адчуваць, каб заўсёды быць у тонусе».

П’яныя спрабавалі «наехаць»

Незвычайныя ў Дзяніса не толькі трэніроўка, але і праца. Ужо некалькі гадоў ён працуе ў ахове. Раней у начным клубе, цяпер у краме.

«Я люблю сваю працу, люблю весці здаровы лад жыцця, падтрымліваць фізічную форму. Акрамя бокса, рэгулярна бегаю. Спорт мне дапамагае жыць, калі б не ён, то было б складана.

Пару разоў даводзілася за сябе пастаяць. Звычайна гэта п’яныя ў клубе спрабавалі «наехаць». Але хлопцы дапамагалі абараніцца, ды i я ніколі не ўцякаў, бо лічу, што магу за сябе пастаяць».

Галоўны ўдар Дзяніса — нагой, але ён можа ўдарыць і корпусам або галавой.

«Я ўсё магу сам»

Жыве Дзяніс з мамай: яна яго ў пяць гадоў усынавіла і з таго часу яны разам. Дапамагаюць адзін аднаму, чым могуць. Ёсць у хлопца сябры, браты і сёстры, гатовыя прыйсці ў любы момант на дапамогу. Але ў дапамозе Дзяніс практычна не мае патрэбы.

«Я прыстасаваўся да жыцця без рук, нават пішу нагамі на звычайнай клавіятуры, мяне гэтаму ў дзіцячым доме навучылі. Я ўсё магу нагамі рабіць. Няма такога, што напрыклад, мне патрэбна дзяўчына, якая будзе за мной даглядаць. Многія не вераць, але я рэальна магу ўсё сам рабіць — у краму хадзіць, і прыбіральняй карыстацца, і нават памыцца і пагаліцца».

Жыць трэба дзеля сям’і

Дзянісу 26 гадоў, ён лічыць, што прыйшоў той узрост, калі трэба знаходзіць дзяўчыну для сур’ёзных адносін. Ён марыць пра сям’ю і добрую працу — ахоўваць якую-небудзь знакамітасць.

«Пасля школы я пайшоў працаваць, вучыцца далей не планаваў. Ужо тады я прывык нешта ахоўваць, дзесьці дзяжурыць. Мне гэта падабаецца, гэта маё, бо я пра гэта марыў з дзяцінства. Бывала, казалі, які з цябе ахоўнік, паглядзі на сябе. Але потым тыя людзi прасілі прабачэння.

У жыцці рознае бывае, я нікога не асуджаю. Былі ў мяне дзяўчыны. Але зараз з імі цяжка мець зносіны, яны хочуць шмат чаго. У мяне шмат сябровак і мы разам гуляем, у кіно ходзім. Час iдзе i я хачу знайсцi тую адзіную, якую буду любiць i якая ў будучыні стане маёй жонкай. Дзяцей хачу і працу добрую. Але галоўнае ў гэтым жыццi — сям’я. Жыць трэба дзеля яе, каб пасля цябе засталося нешта добрае — твае нашчадкі».

Нік Вуйчыч сказаў: «Не сумаваць!»

Дзяніс ездзіў у Мінск на сустрэчу са знакамітым аўстралійскім матывацыйным аратарам Нікам Вуйчычам. Там ён зразумеў, што ў яго становішчы не варта маркоціцца, бо ёсць людзі з больш сур’ёзнымі праблемамі.

«Самае галоўнае, што сказаў Нік — гэта не сумаваць. Мне і мама, і сябры кажуць, каб я быў аптымістам. Я такі, які я ёсць, і трэба жыць з гэтым, не адчайвацца. Кажуць, што я асаблівы. Але я сябе такім не лічу, я такі ж, як і ўсе.

А вось Нік Вуйчыч — у яго наогул ні рук, ні ног, але ён працягвае жыць, і пры гэты здзяйсняе дзіўныя рэчы. I ён ніколі не адчайваецца, заўсёды радуецца. Нягледзячы на цяжкасці, у яго ёсць жонка і дзеці. З яго слоў, нельга ніколі сумаваць, трэба жыць. Менавіта гэтым я і займаюся ўжо з 10 гадоў».

Пратэзы — планы на будучыню

Тэхналогіі не стаяць на месцы. Дзяніс кажа, што надыйдзе час, калі ён набудзе сабе рукі ў выглядзе пратэзаў.

«Цяпер гэтае пытанне вырашаецца, але пакуль дакладна не магу сказаць. Ёсць магчымасць зрабіць спецыяльныя пратэзы, але не ў Беларусі, а ў Германii. Мы з сябрам займаемся гэтым пытаннем, рэгулярна шукаем і вывучаем. Цяпер многія людзі выкарыстоўваюць пратэзы, за мяжой гэта звычайная з’ява. Спадзяюся, такі шанец з’явіцца калі-небудзь і ў мяне».

Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
484 просмотра в октябре
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Общество
Наш областной центр ширится и растет, появляются новые жилые микрорайоны. Тем, кто уюту квартир предпочитает просторы собственного дома, выделяются и продаются земельные участки в микрорайонах индивидуальных жилых застроек. Для владельцев таких наделов по-прежнему актуальным остается дорожный вопрос. В текущем году уже выполнен существенный объем работ по строительству дорог в гравийном исполнении.  Например, в микрорайоне Заболоть введены в эксплуатацию 2...
Общество
С начала октября в Гродно (пока единственном городе Беларуси) решили провести эксперимент. Неплательщикам коммунальных услуг дали возможность "раскинуть" свои долги по рассрочке на 1 год. По замыслу - так и людям проще, и государству спокойнее, что деньги вернут. Акцию «Встретим осень без долгов» успели прозвать «коммунальной амнистией». И все же, как много гродненцев уже выселили из квартир за неуплату «коммуналки»?  В едином информационно-справочном цент...
Фото
Так называемого повторника задержали вчера в пригороде Гродно. Причем количество его задержаний в нетрезвом виде очень похоже на рекордные цифры. Всё произошло так. Пьяный гродненец на «Мерседесе» двигался в сторону Гожи. Не справился с управлением, допустил занос микроавтобуса на обочину и опрокинулся в поле.  Говорил, что до этого пил водку. Содержание алкоголя у него более чем впятеро превышало предельно допустимое.  - До этого он шесть раз задерживался...
фотофакт
В Гродно появилось 6 новых мусорных урн в виде дам с собачками. Необычные объекты составили компанию уже установленным шести урнам-джентльменам по пешеходной улице Советской и Ожешко, а также двум мусоркам-зонтикам.  - Всем понравились урны-джентльмены, и нам предложили воплотить вот такую идею с дамами. Мы попробовали и сделали. Примеры картинок прислали жители России, которые также читают о жизни Гродно, - пояснил директор Гродненского завода по утилизац...
Фото+видео
Под Борисовом прошли показательные тактико-специальные учения по ликвидации последствий радиационных и чрезвычайных ситуаций.   Как сообщает МЧС Беларуси, за действиями белорусских спасателей наблюдали не только представители республиканских органов госуправления, но и эксперты МАГАТЭ.   Для учений была выбран вариант, при котором произошла тяжёлая авария на одном из блоков БелАЭС с выбросом в атмосферу радиоактивной среды и отказом системы аварийного охла...
трагедия
Это произошло в воскресенье в районе 20.00 на улице Соломенковской. Когда на место происшествия прибыли медики cкорой помощи, девочка была еще жива, но без сознания, с тяжелейшим политравмами.  Девочку  доставили в детскую областную клиническую больницу, где врачи продолжили борьбу за ее жизнь.  Медики сделали все возможное. В  борьбе за жизнь юной пациентки участвовали не только дежурившие в это время  врачи.  Были оперативно привлечены лучшие специалисты...
Новости компаний
18 февраля 1999 года в Женеве стартовала международная программа «Ликвидация устранимой слепоты в мире. Видение 20/20». Слоган программы «Право на зрение» выбран неслучайно. Правом на получение качественного лечения обладают все жители планеты. Сложившуюся на данный момент ситуацию не разрешить силами одной или двух-трех стран. Инициатива Всемирной организации здравоохранения и ООН, которую поддержали 65 государств мира, с каждым годом набирает все большую...
Погода
Октябрь, который в этом году приятно удивляет совсем не осенней погодой, продолжит "держать марку" еще несколько дней. К выходным синоптики обещают похолодание - в пятницу пасмурно и дождь, а температура воздуха немного снизится. Понедельник, 15 октября, в Гродно ясно, без осадков. Ветер южный 5м/с, относительная влажность воздуха 70%, атмосферное давление 768 мм.рт.ст. Температура днём +14...+16°C Вторник, 16 октября, в Гродно ясно, без осадков. Утром тум...
Фото
Сегодня в 0:40 должны были открыть участок улицы Дзержинского, который закрывали из-за расширения на выходные дни. И вот утро наступило, а запрещающие знаки остались. Это смутило многих водителей, выезд с Девятовки был затруднен, почти все поехали в объезд. Лишь отдельные водители присмотрелись, что общественный транспорт уже поехал по "закрытому" участку, и сами решили нарушить ПДД, пишет autogrodno.by. На проезжей части уже никто не ведет работы: Получае...