Дапамагчы сабе і людзям: найстарэйшая валанцёрка-кінолаг з атрада ратавальнікаў з Гродна аб тым, як валанцёрства змяняе жыццё

“У мяне заўсёды былі сабакі, праўда, меншыя, пекінэсы”, – Ірына Ісачанка гладзіць аўчарку Альфу па холцы, сабака зазірае ёй у вочы. Альфу ёй падарылі два гады таму маленькім шчаняткам, каб запоўніць эмацыйную пустэчу ў жыцці сталай жанчыны. Маўляў, дзеці выраслі і жывуць сваім жыццём, а з такой сяброўкай будзе весялей і больш бяспечна. Толькі сяброўства напачатку не складвалася. “У сем месяцаў ужо думала, як ад яе пазбавіцца, бо вялізным сабакам стала немагчыма кіраваць”, — прызнаецца Ірына. І невядома, як бы магла скончыцца гэта гісторыя, калі б выпадкова не убачыла аб’яву на плоце.

Пачала дзеля Альфы

Выгульваць сабаку Ірына вадзіла на адмысловую пляцоўку ў раёне вуліцы Дамброўскага. Аднаго разу заўважыла там аб’яву, што Чырвоны Крыж разам з МЧС набіраюць валанцёраў з сабакамі ў атрад ратавальнікаў. “Шчыра кажучы, вырашыла пайсці паспрабаваць больш дзеля Альфы”, — прызнаецца яна. Аказалася — знайшла кампанію шчырых людзей, з каторымі і працаваць і адпачываць прыемна. А атрад ратавальнікаў стаў для абедзьвюх  неад’емнай часткай жыцця. “Як хлеб”, пiша hrodna.life

Амаль два гады, што яны разам займаюцца ў прафесійнага кінолага з МНС Міхаіла Гатоўчыца, ператварылі даму з непаслухмяным сабачкам у сапраўдных пашукавікоў. Альфу зараз – не пазнаць, яна шмат чаму навучылася. Ад простых каманд “сядзець” ці “ляжаць” да працы ў пошуку. Сабака можа знайсці чалавека па згубленай рэчы і упэўнена ходзіць па следзе.

Ад дамы з сабачкам да надзейных напарнікаў

У жыццё Ірыны такі “ўніверсітэт” таксама прыўнёс змены. Найперш, трэніроўкі з сабакам – гэта не проста шпацыр. Тры-чатыры кіламетры – тая яшчэ фізічная нагрузка. То і сама загартавалася, стала адчуваць сябе здаравей. Яшчэ — стала больш дысцыплінаванай і пачала паспяваць тое, на што раней не хапала часу. Заняткі двойчы на тыдзень, абавязкова. Гэта стымулюе навесці ў жыцці парадак, раскласці ўсё па палічках. Калі з’яўляецца сапраўднае захапленне, то на яго заўсёды пастараешся знайсці час. Тым больш, калі карысна гэта не толькі для сябе.

Так і атрымалася, што праз валанцёрскі атрад і жыццё напоўнілася, і сябры-аднадумцы знайшліся, і Альфа стала ўзорным сабакам.

Сакрэты маладосці

“У атрадзе я маладзею душой, – з радасцю расказвае Ірына Ісачанка аб сваіх калегах і сумеснай працы. — Раней і не задумвалася, як многа вакол харошых людзей сярод моладзі. Неяк прывыкла звяртаць увагу на негатыў, ён часцей кідаецца ў вочы. А тут бачу добрых і шчырых людзей, што заўжды гатовы прыйсці на дапамогу, падставіць плячо ў цяжкай сітуацыі”.

Гэта, з яе словаў, стымулюе быць “заўжды ў першых шэрагах”, каб не было сорамна перад калегамі. Калі б такімі былі ўсе навокал, то, жартуе Ірына, “даўно б ужо пабудавалі камунізм”.

“Знаёмыя і калегі на працы ведаюць, што я валанцёр-ратавальнік, – расказвае жанчына. — Але асабліва я гэта не афішую, неяк саромеюся. Проста, калі трэба дапамагчы – то так і зраблю. Зараз мы з Альфай ужо многа ўмеем”.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов