Раён Фартоў у Гродна: вандроўка паміж даўжэзных дамоў

Гісторык і краязнаўца Ян Лялевіч распачынае на Гродзенскім Зялёным партале серыю тэкстаў пра гарадскія раёны. Вандроўку пачнём з Фартоў. Тапаграфічна «Фарты» асацыююцца ў гарадзенцаў са скрыжаваннем БЛК і вул. Дамброўскага — месцам канечнага прыпынку тралейбуса № 3. Насамрэч гэта вялікі мікрараён Гродна, абмежаваны вуліцамі Дамброўскага — БЛК — Горкага — Багуцкага. Фарты можна назваць раёнам даўжэзных дамоў — менавіта тут знаходзіцца, бадай, самы доўгі дом у горадзе, «500-кватэрны». Раён яшчэ цікавы перападамі рэльефу — часам на момант можа падасца, што гэта нейкі раёнчык з забудовамі ў Падкарпацці.

«Фарты» знаходзяцца на самым паўночным захадзе горада. Са збудаваннем раёна на мяжы 1960-70-х гадоў горад спыніў свой рост ў гэтым накірунку, упёршыся вуліцай Дамброўскага ў ахоўныя зоны Нёмана на захадзе і камбіната будматэрыялаў на поўначы.

Пачнем сваю вандроўку па «Фартах» з самага дальняга закуточка. Дабрацца сюды непасрэдна з цэнтра можна нязменным яшчэ з савецкіх часоў аўтобусам № 20. Ехаць трэба да самага канечнага прыпынку, пiша Гродненский зеленый портал.

Андрэй Чарнякевіч пра архітэктурную спадчыну Гародні: «Мы страцілі роўна столькі, колькі паспелі сабе прысвоіць»

Архітэктурная дамінанта вуліцы Дамброўскага — гэта шэрыя панэльныя 5-павярховікі. Ну можа характэрнай адметнасцю раёна з’яўляюцца закругленасці перыметраў гэтага тыпу дамоў і велізарныя аркі — такія дамы, апроч як на «Фартах», нідзе больш у горадзе не пабачыш. Чатыры комплексы з трох такіх вось панэлек — гэткія чатыры сапраўдныя фартэцыі.

Даўно раён не чуў характэрны звон, які даносіўся штовечар ад «ганучніка» — смеццявоза. Зараз яго замяняюць адмысловыя пляцоўкі смеццязбору.

У вуглах «фартэцый» размяшчаюцца гэткія капаніры — сцены міні-замкаў. Але па элементарным аглядзе аказваюцца агароджамі унутраных падворкаў крамаў.

Такім чынам, пры кожнай «фартэцыі» ёсць свая прадуктовая крама. Крама «Еўраопт» колісь была крамай для дзяцей: цацкі, школьныя прыналежнасці, дзіцячая вопратка.

Серыя «фартэцыяў» сканчаецца пасярэдзіне вуліцы, каля гімназіі № 5. Збудавалі яе на пачатку наднёманскага яра. Побач з былой СШ № 21 стаіць былы палац сямейных урачыстасцяў — сапраўдны помнік архітэктуры савецкага функцыяналізму.

Школьны стадыён, як і сама гімназія, размешчаны ў яры. На схіле некалі былі лаўкі на трыбунах…

Наогул пагоркавасць надзвычай уласцівая ўсяму мікрараёну. Адбіваецца на гэтым не толькі Гарадзенскае ўзвышша, але і блізкасць да Нёмана ў прыватнасці — савецкім праектыроўшчыкам патрэбна было толькі граматна выкарыстаць рэльеф.

Месцамі перапады вышыняў настолькі моцныя, што можа падацца, нібы гэта Падкарпацце.

Тут мы ўжо выходзім на вуліцу імя яшчэ аднаго рэвалюцыянера ХІХ ст., паплечніка Кастуся Каліноўскага, Валерыя Ўрублеўскага.

Для вул. Урублеўскага ўжо больш характэрныя жоўтыя 9-павярховікі — «чэшкі». Зрэшты, таксама тыповая забудова, якую можна спаткаць ва ўсіх кутках горада. На адным з такіх дамоў вісіць слабазаўважная (мажліва, адмыслова) шыльда-барэльеф Урублеўскага. На вышыні пад тры метры, за галінамі дрэваў, далёка ад ходнікаў вуліцы — аб існаванні барэльефа хіба нават мясцовыя жыхары слаба ведаюць…

Гродно как город мечты: каким его видят горожане?

Прыдалася бы ўсталяваць яе ў больш ажыўленым месцы дзе-небудзь на пачатку вуліцы, напрыклад, на сцяне «Залатога цялёнка».

Яшчэ адзін савецкі функцыяналізм. Мінімалістычны і стылёвы сведак мінулай эпохі. Ад пачатку месцяцца дзве кнігарні, а ў суседстве рэстаран — некалі ж легендарная «Чырвоная Шапачка» з гульнявымі аўтаматамі і рыбкамі ў вялікіх акварыюмах.

Урбаніст Андрэй Карпека: Змяніць якасць прасторы гарадскіх спальных раёнаў цалкам рэальна

Гандлёвы цэнтар «Вясёлка» — з савецкіх часоў адзін з пунктаў жыцця раёна. Тут і ўласна вялікая прадуктовая крама з барам для пацаноў раёна, і «апорка» для стрымлівання пацаноў, рэстаран, і пральня, цырульня, рамонт гадзіннікаў, нарэшце абменнік.

Побач кіёскі, якія задаволяць тыя патрэбы, якіх не знойдзеце ў «Радуге». У 1990-я тут стаялі крытыя драўляныя лаўкі — міні-кірмаш. Сюды сцякалася ўся мясцовая дзятва — менавіта тут прадпрымальныя бабкі ўпіхвалі постсавецкім дзецям турэцкія жуйкі, цукеркі і іншую смакату. Асабліва запомнілася, як бабкі для рэалізацыі дарагога нямецкага шакаладу ўмудраліся плітку трушчыць па кавалках і загортваць гэтыя асобныя адламкі ў фальгу — бізнэс 90-х.

Вуліцай далей, следам за паліклінікай № 4 спрадвеку пустое поле, роўнае, можна сказаць, гладкае. Некалі пагаворвалі, што гэтае месца мелі аддаць пад будаўніцтва касцёла. Сапраўды дзіўна, чаму такая файная пляцоўка пустуе — напэўна, для нечага берагуць. А так, летам цудоўны футбольны пляц для мясцовай пацанвы.

Адметны 13-павярховік, падобнага вы не сустрэнеце больш нідзе ў Гродне. На мой погляд, адзін з найбольш сімпатычных жылых дамоў эпохі застою ў нашым горадзе. Поруч каскад фантанчыкаў, праўда, ніхто і не ўспомніць, калі яны працавалі.

«Вялікая Кітайская сцяна», «500-кватэрны» — самы доўгі дом ва ўсім горадзе. Насамрэч, намінальна гэта тры дамы, аб’яднаныя ў адзін непарыўны перыметр. А як па мне, дык два спалучаныя дамы з «Дамброўскіх фартэцый».

Цэнтар кіравання «Горкай» — ГОРадзенскім Касмічным Апаратам.

На пачатку 90-х тут знаходзілася першая на раёне камісійная крама. Відакі, плэеры — сюды любіла зазіраць шпана, якая магла памарыць пра нешта большае, чым жуйкі ад бабак з-пад «Радугі».

СШ № 22 падзялілася сваімі плошчамі з абласной кадэцкай вучэльняй — вечарамі з пляца перад школай даносяцца вайсковыя спевы маладзёнаў, нават па-беларуску!

Зрабіўшы такую колавую вандроўку па Фартах-1, застаецца ўражанне як аб звыклым спальным раёне — нічога, што кранула б аматараў прыгожага. Каб пабачыць нешта мастацкае, трэбы пайсці ўглыб гэтых шэрых і жоўтых панэлек. У сэрцы мікрараёна крыецца, на мой погляд, самае цёплае і сонечнае — дзіцячыя садочкі. У адным месцы іх тут засяроджана побач адзін з адным цэлых шэсць. І няхай адзін з іх быў аддадзены пад скураны дыспансэр, а іншы пад рэабілітацыйны цэнтр — усё адно, Фарты-1 — найлепшы раён для маладых сем’яў у плане неабходнай інфраструктуры. Садочкі для дзяцей, паліклініка, прадуктовыя крамы, нарэшце — Пышкі. А паглядзіце, якія цудоўныя маёлікі на гэтых садочках.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов