У цэнтры Гродна бліжэй да вясны прадублююць гістарычнымі варыянтамі назвы 16 вуліц

Тапанімічная камісія на паседжанні ў Гродзенскім гарвыканкаме 17 студзеня разгледзела і ўзгадніла першы этап дублявання сучасных назв цэнтральных вуліц іх гістарычнымі варыянтамі. На пасяджэнні прысутнiчалi гісторыкі, архітэктары і прадстаўнікі ўлады. У выніку вырашылі на першым этапе будзе прадубляваць назвы 16 з 43 адабраных вуліц.

У спіс 16 адабраных ўвайшлі: вул. Баторыя, вул. Вялікая Траецкая, вул. Будзёнага, вул. Гараднiчанская, вул. Кірава, вул. Леніна, вул. Карла Маркса, вул. Ажэшкi, вул. Кастрычніцкая, вул. Парыжскай Камуны, вул. Свярдлова, вул. Савецкая, пл. Савецкая, вул. Сацыялістычная, вул. Тэльмана, вул. Урыцкага.

Складаў спіс усіх гістарычных назваў вуліц гісторык Андрэй Вашкевіч. Прысутныя на паседжанні высока ацанілі яго працу: дадаць ім не было чаго.

Адзінай просьбай ад прадстаўнікоў гарвыканкама было, каб у дубляванні назв вуліц абыйсці назвы перыяду Вялікай Айчыннай Вайны, а менавіта — часоў нямецкай акупацыі, паведамляе hrodna.life.

Адзіная праблема, якую агучылі на паседжанні камісіі, гэта рэалізацыя ідэі. Галоўны архітэктар горада Генадзь Таламанаў да дублявання назв ставіцца не вельмі станоўча, бо некаторыя вуліцы цягам гісторыі мелі мноства назваў. Ён не ўяўляе, як можна будзе ўнесці іх усе на шыльду.

На камісіі вырашылі, што да такiх вуліц як Вялікая Траецкая, Сацыялістычная і Гараднічанская ды яшчэ некаторых будуць падыходзіць індывідуальна.

У якім выглядзе будуць размешчаны назвы вуліц на будынках — пакуль не вядома. Гэтым у бліжэйшы час зоймуцца дызайнеры. Вядома, што вуліцы будуць падпісаныя на беларускай мове, магчыма, з дубляваннем на лацінцы. За рэалізацыю праекта возьмецца гродзенскi ЖКГ. Мяркуецца, што таблiцы або шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц з’явяцца ў цэнтры Гродна бліжэй да вясны.

Читай сайт Гродно 015.BY «ВКонтакте» - https://vk.com/grodno015
Читай сайт Гродно 015.BY «Однокласники» - https://ok.ru/grodno015
Читай сайт Гродно 015.BY «Фейсбук» - https://www.facebook.com/grodno015

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов