«Толькi адзін-два дактары вядуць прыём па-беларуску»: у Гродне выдалі мэдычны дыялектны слоўнік

У Горадні выйшаў «Дыялектны слоўнік мэдыцынскіх тэрмінаў Беларусі», які склаў Віктар Варанец. Слоўнік выпушчаны выдавецтвам Гарадзенскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту, у якім выкладае аўтар. Пад адной вокладкай сабрана каля пяцісот тэрмінаў з жывой народнай мовы.

Самае цікавае, гаворыць Віктар Варанец, што ў 1920-30-я гады ўласна беларускі лексычны пласт мэдычнай тэрміналёгіі быў значна шырэйшы за той, які мы сёньня маем. Так было за кошт народнай дыялектнай мовы.

«Скажам, у большасьці рэгіёнаў Беларусі сёньня выкарыстоўваюць слова „вогнік“ замест слова „герпэс“. Такія словы застаюцца жывымі. І я вырашыў паглядзець, а колькі іх такіх ёсьць, менавіта дыялектных мэдычных тэрмінаў, наколькі яны распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі? Іх назьбіралася каля паўтысячы. Прычым большасьць зь іх ахоплівае палову ці нават дзьве траціны тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іх упрыгожылі малюнкамі. Першыя водгукі на слоўнік пазытыўныя. Са зьдзіўленьнем кажуць, што, аказваецца, такая тэрміналёгія ў беларускай мове існавала спрадвеку. І гэта яшчэ адно сьведчаньне, што мова мае глыбокія карані, досыць разьвітая», — кажа аўтар слоўніка.

Тры гады таму Віктарам Варанцом быў выдадзены першы ў гісторыі беларускай лексыкаграфіі руска-беларускі тлумачальны слоўнік мэдыцынскіх тэрмінаў. Меў добрыя водгукі, наклад разышоўся, а ў інтэрнэце было каля трох тысяч спампоўваньняў, піша "Радыё Свабода"

У тым выданьні сабрана больш за дзьве тысячы тэрмінаў, на кожны даецца мэдычнае тлумачэньне. І аўтару прыйшла думка, што любая тэрміналёгія павінна аднекуль папаўняцца.

«Мы традыцыйна бяром у мэдыцыне тэрміны з лацінскай мовы, з грэцкай. І з расейскай. Ёсьць таксама наватворы. Але варта было пашукаць і ў народных гаворках», — адзначае Варанец.

У свой час ён пералапаціў усе слоўнікі, якія былі. І Байкова, і Станкевіча, і Зоські Верас. Існуе дзьве з паловай тысячы ўласна беларускіх мэдычных тэрмінаў, лічыць Віктар Варанец, нават без наватвораў:

«Яны ўзятыя са слоўнікаў, якія ўжо існавалі. Цікавыя таксама і напрацоўкі тэрміналягічнай камісіі ў 1920-я гады. У свой час імі карысталіся. Мне засталося толькі аднавіць, даць ім другое жыцьцё. Зь пяці тысяч мэдычных тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца сёньня, дзьве з паловай тысячы беларускіх — гэта досыць значная лічба».

Цікавасьць выклікаюць сёньня і распрацаваная ў 1920-х гадах лекарская тэрміналёгія. Выйшлі два зборнікі, у асноўным з анатамічным тэрмінамі. Праца была значная, фундамэнтальная, зазначае Віктар Варанец:

«Я цікавіўся думкай нашых анатамаў, яны досыць высока ацэньваюць гэтыя распрацоўкі. І зноў жа, некалі амаль усе гэтыя тэрміны выкарыстоўваліся. Яны былі даволі лёгкія ў запамінаньні і выкарыстаньні. Напрыклад, першы пазванок па-беларуску — першахрыбетка. Мы са студэнтамі вывучаем гэтую тэрміналёгію, яны хутка схопліваюць і валодаюць ёю. У нас ёсьць курс „Беларуская мова. Прафэсійная лексыка“. Яе вывучаюць усе на першым курсе. А беларуская мова выкладаецца як асобны прадмет нароўні з мэдыцынскімі».

Можна думаць, што гэтыя веды потым аказваюцца незапатрабаванымі. Аднак Віктар Варанец кажа, што сёньня ў кожнай бальніцы ў Горадні ёсьць адзін-два доктары, хто штодзённа карыстаюцца мовай і нават прыём вядуць па-беларуску. Усё ж гэта таксама зрух, кажа ён.

слоўнік мэдыцынскіх тэрмінаў
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

1
Общество
840 свободных земельных участков предлагают  в садоводческих товариществах  Гродненского района. Получить участок несложно. Для этого необходимо обратиться в райисполком в отдел регулирования земельных отношений в садоводческих товариществах с паспортом и написать заявление с просьбой выделить участок. Но прежде специалисты отдела советуют посмотреть надел, убедиться, что он вам подходит. Перечень свободных участков, контактные телефоны председателей садов...
Фоторепортаж
По уже сложившейся традиции, ежегодно в апреле в Республике Беларусь проводится республиканский субботник. Более 315 тысяч жителей области присоединились к общереспубликанскому субботнику. В этот день на Гродненщине ориентировочно заработают более 780 тысяч рублей. Руководство облисполкома во главе с председателем Гродненского областного исполнительного комитета Владимиром Кравцовым в этот день с самого утра трудилось на участке, где в данный момент ведетс...
Общество
Игнат Ильюшонок учится в СШ № 6 Лиды. Этим летом он заканчивает 11-й класс и собирается поступать в БГУ на геофак. Для географии, по крайней мере в нашей стране, парень уже сделал кое-что важное. Игнат — тот самый школьник, который не побоялся сообщить о «сливе» на олимпиаде по географии — и доказал его. Игнат Ильюшонок, 16 лет. Уверяет: в этом году листы с заданиями на заключительный, четвертый этап олимпиады по географии попали к нему за несколько недель...
Общество
Супруга легендарного тренера, который воспитал самую известную в мире гимнастку Ольгу Корбут и совершил революцию в гимнастике, рассказала о последних днях Ренальда Кныша. Если бы не ложные заявления об изнасиловании, которые с регулярной периодичностью делала самая известная воспитанница Ренальда Кныша Ольга Корбут, он мог бы жить и прекрасно себя чувствовать, уверена супруга легендарного тренера. Ольга Кныш рассказала о последних днях и мечтах легендарно...
Общество
С 21 апреля в Беларуси снова изменяются розничные цены на автомобильное топливо. Об этом сообщили в пресс-службе «Белнефтехима». В ведомстве рассказали, что розничные цены на дизельное топливо и автомобильный бензин увеличатся на 1 копейку. С 21 апреля стоимость 1 литра бензина АИ-92-К5-Евро составляет 1 рубль 52 копейки, АИ-95-К5-Евро — 1 рубль 63 копейки, АИ-98-К5-Евро — 1 рубль 84 копейки, ДТ — 1 рубль 63 копейки. — По состоянию на 19 апреля с начала 2...
Общество
Белорусы в 2018 году возмещали 70% затрат на проезд в городском автомобильном транспорте. Об этом сообщили в МАРТ. Остальную сумму возмещают из госбюджета. Иллюстративное фото, автор: Александр Стаскевич Уровень компенсации затрат отличается по Минску и областям, пишет FINANCE.TUT.BY. Уровень возмещения белорусами затрат на перевозки пассажиров городским автомобильным транспортом в целом по стране в 2018 году составлял 70%. По областям этот показатель сост...
Фото
Сегодня около полуночи на 178-м километре трассы Минск-Гродно, в районе поворота на Тарново, водитель автомобиля «Фольксваген-Поло» 1998 года рождения уснул за рулем, выехал на полосу встречного движения и столкнулся с грузовиком ДАФ. На место происшествия выезжала бригада медиков, но помощь никому не понадобилась: водитель и пассажирка такси не пострадали. Оба были пристегнуты ремнями безопасности. Подробности сообщили редакции "Лидской газеты" в ГАИ. Изв...
Фото+видео
В субботу, 20 апреля, в районе десяти часов к отделению «Беларусбанка», расположенного на перекрестке улиц Советской и Кирова в Лиде, съехались машины с сотрудниками милиции, МЧС и скорой помощи. Минутами ранее сотрудники банка обнаружили пакет, внутри которого находилась подозрительная коробка. Экстренными службами была проведена эвакуация работников банка и его посетителей, перекрыты участки тротуаров и проезжей части. Видео: ЧП Беларусь – С помощью спец...
Юрий Комягин
В советскую эпоху апрельскую субботу, которая предшествовала дню рождения вождя мирового пролетариата, гродненцы (присоединяясь к остальным сознательным гражданам СССР) дружно выходили на ленинский коммунистический субботник. Те, кто не был занят на производстве, вооружались лопатами, граблями и прочим инструментарием и приводили в порядок какую-нибудь территорию: убирали здесь мусор, подрезали кустарник, подкрашивали деревянные грибочки на детских площадк...
Новости по теме
Почти 840 свободных участков. Как получить "сотки" под Гродно?
С мэром и губернатором: смотрите, как в Гродно прошел субботник
"Думал: не нужно, что это изменит?". Честный монолог школьника из Лиды, который доказал "слив" на олимпиаде
Жена Ренальда Кныша: ложь Корбут об изнасиловании укоротила ему жизнь
Воскресенье, топливо, копейка. С 21 апреля в Беларуси снова дорожает бензин
Сколько в Беларуси стоил бы проезд в автобусах, если бы ввели 100-процентную оплату
Всесоюзный ленинский коммунистический субботник – чем он обычно заканчивался для гродненцев
Это очень весело. Посмотрите, что делали супергерои Marvel в центре Гродно
Когда и где в Гродно будут обрабатывать парки против клещей
Проспект Янки Купалы в Гродно готовят к закрытию и постройке разрезного кольца возле ТЦ "Triniti"