«За дзень не купілі ніводнай рэчы»: на рынках Гродна назіраецца дэпрэсіўны стан

Дробныя прадпрымальнікі на гродзенскіх рынках у лепшым выпадку прадаюць некалькі рэчаў за дзень. А часта здараецца, што і ніводнай. Як выжываюць, не ведаюць самі.

У гандлёвых радах на гродзенскім рынку «Цэнтральны», дзе гандлююць таварамі тэкстыльнай прамысловасьці, амаль ніякага руху. Гандляры без настрою, пакупнікоў адзінкі, шмат пустых гандлёвых месцаў. Нават паразмаўляць з журналістам многія гандляры адмаўляюцца — маўляў, няма нам пра што казаць.

Аляксей, які гандлюе мужчынскімі і жаночымі зімовымі шапкамі, сумна кажа, што ўжо некалькі дзён запар раскладае з раніцы тавар і потым цэлы дзень ходзіць каля яго, а ніхто нічога не купіў. Маўляў, пра што яшчэ казаць, піша "Радыё Свабода".

Ягоны сусед Валянцін таксама вельмі коратка выказваецца наконт сітуацыі на рынку.

«Нас ужо засталося менш за 50% ад тых, хто некалі тут гандляваў. А што там далей будзе… Ну вось неяк ідзе ўсё па-наезджанаму. Дзякуй богу, апошнім часам нас хоць ніхто не мучыць праверкамі. Напэўна, баяцца, што нават і гэтыя падаткі перастанем плаціць у бюджэт. Выжываем ледзь-ледзь, маладыя з’язджаюць хто куды…».

Аляксей дадае, што пакупнікі, як правіла, бываюць толькі ў выходны дзень, а будзённыя дні сталі для гандляроў «чорнымі», бо часта за дзень ніхто нічога не набывае.

«Проста дзіву даешся: як мы тут усе выжываем, як цярпім гэта ўсё. Адкуль толькі бярэцца гэтая вынослівасць, цярпенне… Нічога тут не зменіцца».

Гандлярка Алена, якая прадае мужчынскія зімовыя курткі, таксама сумная, без настрою. Кажа, што многа нашых людзей з’язджае за мяжу, каб проста зарабіць на кавалак хлеба, бо тут папросту немагчыма.

«Я ўжо больш за год шукаю працу, хацела ўсё кінуць. Да каго са знаёмых ні звярнуся, то адказваюць, што шанцаў няма, бо ўсюды толькі скарачаюць. Даводзіцца прадаваць гэтыя курткі ніжэй за сабекошт, бо заляжацца потым, а лепшых часоў не прадбачыцца. Нічога ў гэтай краіне не зменіцца. От, дацягнем зараз да Новага году, а там пачнуцца да вясны адпачынкі. Пасля святаў у людзей грошай зусім не будзе, будуць нават на харчах эканоміць…»

Марына — пенсіянерка. Кажа, што вымушана сюды прыходзіць працаваць, бо пенсіі не хапае на лекі, але і зарабіць цяпер не ўдаецца.

«З Новага году больш сюды не пайду, бо буду вінная дзяржаве за арэнду, падаткі. Такая сітуацыя, што і робіш — не пражывеш, і не робіш — не пражывеш. Ніколі не думала, што да такога дажывём».

Побач з ёю гандлюе Алег. У яго медычная адукацыя, чацьвёра дзяцей. Кажа, што выйсця няма ніякага: грошы ўклаў у тавар, а цяпер нічога не прадаецца, і што рабіць, не ведае.

«Каб як-небудзь пазбыцца гэтага тавару, то думаў бы, каб ехаць за мяжу на заробкі. Тут няма ніякай будучыні, хто не паспее своечасова ўцячы, то нацерпіцца ў гэтай краіне. Я спрабаваў шукаць працу тут, але безвынікова. Сумны час».

Да размовы далучаецца Тамара і кажа, што дробныя гандляры на рынку жывуць толькі месячнай перспектывай, далей планаў не будуюць.

«Глядзім, каб да канца месяца дажыць і пааплочваць падаткі, арэнды, іншыя зборы. А што будзе далей, то нават і не думаем. А пакупнікі таксама, калі прыходзяць, то на любую рэч кажуць, што дорага, просяць, каб цану скінулі. А тут прадаеш гэта і так ніжэй за сабекошт. Я ў выходныя дзве рэчы прадала, а на будні яшчэ ніводнай. Гібель настае, вось што».

1FBC2339-042F-4178-9513-6F5EA435498D_w610_r0_s

Адна з прадпрымальніц нервова кажа, што заробкі ў людзей наўрад ці падымуцца, нават нягледзячы на абяцанні прэзідэнта плаціць 500 долараў. Яна крытычна настроеная да ўладаў і ўзгадвае нядаўнія выказванні старшыні Савету Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча пра «карту паляка», якая наносіць шкоду Беларусі.

«Яны скардзяцца на „карту паляка“, але толькі ўлада вінаватая ў тым, што наша моладзь з’язджае жыць і працаваць за мяжу. За 20 гадоў улады Лукашэнкі мы пазбавіліся і працы, і заробкаў. То прычым тут тая „карта паляка“? Яны самі атрымліваюць па тысячы і больш долараў, а мужчына на сямʼю не можа ўжо сто долараў зарабіць. Хто з нашых дзяцей паехаў бы за мяжу, каб тут была праца? Канечне, любы з нас цяпер хоча, каб дзеці выехалі за мяжу. Я і сама, каб хто забраў, то паехала б хоць прыбіральшчыцай працаваць. Гляджу, што цяпер некаторыя не могуць з’ехаць толькі з тае прычыны, што няма грошай на білет. А хто мае, то стараюцца папросту бегчы. І што будзе далей з усімі намі, пра што яны там думаюць наверсе?»

Гродно рынок репортаж фото
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Общество
По апелляционному протесту прокурора ужесточено наказание жителю Гродно за преступления против половой неприкосновенности несовершеннолетних. Информация об этом размещена на сайте Генеральной прокуратуры. Суд Октябрьского района Гродно вынес приговор в отношении 34-летнего местного жителя. Мужчина осужден за совершение преступлений против половой неприкосновенности лиц, не достигших 16-летнего возраста, а также использование заведомо несовершеннолетнего дл...
Окнаград
На пороге — зима и значит будет холодать. Из шкафов нехотя достаются самые теплые вещи. Как бы мы ни сопротивлялись, а впереди — целых четыре месяца с дождем, снегом и слякотью. Чем порадовать себя в это серое, унылое время? Скандинавы, например, почти полгода не видят солнечных дней, а недостаток дневного света компенсируют особой обстановкой в доме: большие окна, светлый и просторный интерьер. Пожалуй, опыт скандинавов нам идеально подходит. И раз уж реч...
опрос
Любой родитель, отправляющий ребенка в первый класс, должен быть готов к тому, что к семейным расходам на ближайшие 11 лет прибавятся новые – школьные. И речь идет не только о неизбежных тратах на форму и канцелярские принадлежности, но и взносах, которые ежегодно, а то и не раз в год, нужно выделять из личного кармана на благо учреждений среднего образования. Ремонт, замена мебели, покупка оборудования, подарки, попечительский совет: скрипя сердцем, родит...
Важно
В 2019 году белорусы будут трудиться 252 дня (в этом — 253) при пятидневной рабочей неделе, а отдыхать 113 дней — столько будет выходных и праздничных (в этом — 112 дней). Те же, у кого «шестидневка», на работе проведут 304 дня (в этом — 305 дней), а отдыхать будут 61 день (в этом — 60 дней), отметили в Минтруда. В ведомстве обнародовали производственный календарь на 2019 год. Из 113 выходных дней при пятидневной рабочей неделе в 2019 году 104 дней придетс...
Видео
Группа волков пересекла государственную границу Литвы и Беларуси. Смотрите кадры, снятые камерами, установленными на рубеже двух стран. Видеоролик на своей странице в Facebook разместила Государственная пограничная служба Литвы. На записи видно, как группа из шести волков покидает Литву и направляется в Беларусь, пишет Sputnik.by. Литовские пограничники пошутили, что ролик – фрагмент фильма "Танцующий с волками" режиссера Кевина Костнера. Животные нередко...
Происшествия
Поход в один из гродненских баров закончился для девушки возбуждением в отношении неё уголовного дела. 30-летняя жительница областного центра находилась в заведении по улице Кирова. На часах было уже около 6 утра, а девушка ещё и не собиралась уходить, что свидетельствовало о том, что она отлично проводила время.  Не обошлось в ту ночь и без алкоголя, и уже будучи подшофе, у отдыхающей стало резко меняться настроение. В какой-то момент ей не понравилось об...
Общество
В нынешнем году город Ивье стал столицей областного фестиваля-ярмарки тружеников села "Дажынкi". По этому поводу представители местной социальной сферы получили в подарок от государства в подарок два электромобиля - сити-кар Zotye E200EV и седан Zotye Z500EV. Ключи от них вручил министр природных ресурсов и охраны окружающей среды Андрей Худык. Как следует из сообщения БелТА, один электрокар передан территориальному центру социального обслуживания населени...
Общество
Семейный бизнес – против интересов службы. Приговор в отношении сотрудников, работающих на высоких должностях в областных структурах,  вынесен. Уголовное дело о мошенничестве в особо крупном размере было возбуждено после  тщательной проверки, которую провела прокуратура Гродненской области. Как выяснилось, обвиняемые пользовались своим служебным положением на протяжении нескольких лет, и в результате нанесли государству ущерб в  десятки тысяч рублей. ГЕННА...
Общество
К новогодним праздникам на улицах Гродно появится около 40 новых видов светодиодных скульптур, а на подсветку города уйдет 16 километров гирлянд. Готовить город к Новому году и устанавливать елки на центральных площадях начнут на нынешней неделе в Гродно. Как изменится областной центр к новогодним праздникам и какие сюрпризы готовят для горожан? У главной елки появится орнамент Подготовка Гродно к новогодним праздникам традиционно началась с площади Советс...