Што не паспела зрабіць прырода, зрабілі камунальныя службы. 24 лістапада супрацоўнікі Зелянбуда спілавалі ствол старадаўняга каштана ля дома Элізы Ажэшкі. Яму было каля 150 гадоў, ён быў сведкам часоў, у якія жыла пісьменніца.

Праблемы ў каштана пачаліся ў 2008 годзе пасля рэканструкцыі вуліцы Ажэшкі. Заціснуты бетоннай пліткай, ён пачаў імкліва засыхаць.

Тады на дрэва звярнуў увагу гарадскі актывіст Ігар Лапеха. Ён нават накіроўваў да ўладаў зварот, у якім папярэджаў пра верагодны сумны лёс расліны, але атрымаў звычайную адпіску.

У 2016 годзе краязнаўца прапаноўваў варыянт выратавання дрэва, але зноў да яго меркавання ніхто не прыслухаўся, распавядае hrodna.life.

kashtan_ozheshko_grodno_12

kashtan_ozheshko_grodno_14

Праз паўгода, у чэрвені, праз Гродна прайшоў магутны цыклон, які пашкодзіў многія старыя дрэвы ў цэнтры Гродна. Дасталося і каштану Элізы Ажэшкі.

Пасля ўрагану камунальныя службы прыйшлі да высновы, што дрэва трэба спілоўваць бо яно нясе пагрозу пешаходам і транспарту. Службы атрымалі дазвол ад гарадскіх уладаў, а ў лiстападзе прыступілі да спілоўкі рэштак дрэва.

kashtan_ozheshko_grodno_1

kashtan_ozheshko_grodno_15

kashtan_ozheshko_grodno_13

«Ратаваць тут не было чаго, паглядзіце якія дзіркі ў ствале. Такое дрэва ў цэнтры горада пакідаць небяспечна», — сказаў адзін з рабочых Зелянбуда.

У выніку летняга ўрагану вуліца Ажэшкi страціла многа дрэў. Камунальныя службы абяцалі пасадзiць новыя.

015.by

У Гродне спілавалі мемарыяльны каштан Элізы Ажэшкі, якi быў сведкам часу вялiкай пісьменніцы

Што не паспела зрабіць прырода, зрабілі камунальныя службы. 24 лістапада супрацоўнікі Зелянбуда спілавалі ствол старадаўняга каштана ля дома Элізы Ажэшкі. Яму было каля 150 гадоў, ён быў сведкам часоў, у якія жыла пісьменніца.

Праблемы ў каштана пачаліся ў 2008 годзе пасля рэканструкцыі вуліцы Ажэшкі. Заціснуты бетоннай пліткай, ён пачаў імкліва засыхаць.

Тады на дрэва звярнуў увагу гарадскі актывіст Ігар Лапеха. Ён нават накіроўваў да ўладаў зварот, у якім папярэджаў пра верагодны сумны лёс расліны, але атрымаў звычайную адпіску.

У 2016 годзе краязнаўца прапаноўваў варыянт выратавання дрэва, але зноў да яго меркавання ніхто не прыслухаўся, распавядае hrodna.life.

Праз паўгода, у чэрвені, праз Гродна прайшоў магутны цыклон, які пашкодзіў многія старыя дрэвы ў цэнтры Гродна. Дасталося і каштану Элізы Ажэшкі.

Пасля ўрагану камунальныя службы прыйшлі да высновы, што дрэва трэба спілоўваць бо яно нясе пагрозу пешаходам і транспарту. Службы атрымалі дазвол ад гарадскіх уладаў, а ў лiстападзе прыступілі да спілоўкі рэштак дрэва.

«Ратаваць тут не было чаго, паглядзіце якія дзіркі ў ствале. Такое дрэва ў цэнтры горада пакідаць небяспечна», — сказаў адзін з рабочых Зелянбуда.

У выніку летняга ўрагану вуліца Ажэшкi страціла многа дрэў. Камунальныя службы абяцалі пасадзiць новыя.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Основной принцип - «посетил - отпишись». 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

 Комментарии предназначены для общения и обсуждения , а также для выяснения интересующих вопросов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать