“Ізвініт’е, я француз”: як жывецца ў Гродне чалавеку з далёкага замежжа

Восень сёлета хмурая і дажджыстая, то жыхару паўднёвай Францыі Эмрыку ў такім надвор’і не вельмі ўтульна: “Дома хадзіў бы яшчэ без курткі”. У астатнім побыт хлопца ў Гродне мала адрозніваецца ад жыцця ў Францыі. Халоднае надвор’е кампенсуецца цёплым прыёмам і добрымі стасункамі, якія складваюцца з новымі сябрамі. На выпадкі магчымых непаразуменняў Эмрык “вынайшаў” формулу, што ратуе ў любой сітуацыі: “Ізвініт’е, я француз”.

Эмрык прыехаў паваланцёрыць у грамадскай арганізацыі “Трэці сектар” і зараз дапамагае выкладаць французкую ва Універсітэце Залатога Веку, вядзе моўную суполку на Tandem Evenings і дае майстар-класы па лічбавай бяспецы.

Словы “Ізвініт’е, я француз” – нібы магічныя. “Суразмоўца забывае, пра што мы гаварылі, і дзівіцца на мяне нібы на цуд свету”. Тэма амаль адразу змяняецца на штосці “каля-французскае”, а непаразуменні больш не маюць значэння. Нават у размове на англійскай пазнавальны акцэнт выклікае часам падобную рэакцыю: “Француз? Гэта так міла!”

“Відаць, тут добра ставяцца да французаў і любяць маю краіну”, – разважае Эмрык. Аднак злоўжываць формулай поспеху не збіраецца, піша сайт hrodna.life.

Берэт, багет, французскі пацалунак…

У людзей ёсць пэўныя стэрэатыпы пра французаў. Напрыклад, што француз заўсёды п’е віно, добра разбіраецца ў кулінарыі, ранкам абавязкова мае круасан да кавы ці есць выключна жабіныя лапкі. Агулам гэта не кепскія ўяўленні пра нацыю. “Я не супраць віна ці сыру, – смяецца Эмрык, – аднак па ўяўленню некаторых мая французскасць адразу робіць мяне экспертам у гэтых пытаннях”.

Насамрэч, французы адрозніваюцца як і ўсе астатнія людзі. Таму Эмрык не збіраецца хадзіць па вуліцах Гродна ў берэце і з багетам. Больш таго, ён нават “артыстычны доўгі шарф” не носіць, бо гэта нязручна.

Лепшыя круасаны гэта сыркі ў шакаладзе

Эмрык распавёў пра свае кулінарныя практыкаванні. Самастойна прыгатаваць круасаны ён спрабаваў адзіны раз у жыцці: «Усё ішло добра, але ў выніку нічога не атрымалася”. Вырашыў, што прасцей выжыць без круасанаў, чым яшчэ раз прайсці праз такое выпрабаванне.

Знакамітыя жабіныя лапкі хлопец каштаваў толькі двойчы: “У дзяцінстве ўвогуле не спадабалася, а потым – ну, можна есці, але і без іх можна абыйсціся”. З гродзенскіх прысмакаў ён упадабаў сыркі ў шакаладзе – у краме купляе адразу некалькі. І да кавы, і без кавы яны складаюць годную альтэрнатыву круасанам.

Замест словаў

Чаго найбольш не хапае, дык гэта агульнай мовы для камунікацыі. Эмрык не гаворыць на беларускай ці рускай, а большасць гарадзенцаў не валодаюць французскай ці англійскай: “Часам словаў рэальна не хапае. Калі нехта выклікае цікавасць, хочацца пагаварыць з чалавекам, задаць пытанні, абмеркаваць. А маеш у запасе толькі “Прывет, як справы”. Але нават гэта, як аказалася, не прысуд. Каб максімальна напоўніць камунікацыю, у ход ідуць міміка, інтанацыя і жэсты. “Часам гэта выглядае смешна, але так нават цікавей. Неабходнасць штодзённа крэатывіць дадае драйву ў жыццё”.

Такі жэст азначае «Так, дакладна». Эмрык паказвае, што атрымалася акурат тое, што трэба — «Супер!»

А вось гэта больш падобна да цяжкай сітуацыі: «Трэба падумаць, не разумею»

Такім чынам Эмрык хоча сказаць, нешта кшталту «Дастаткова, не трэба больш непакоіцца з тае нагоды»

image00011-1

Ну гэта «Yes!» — без тлумачэнняў зразумела, што нарэшце нешта атрымалася

Дзіўная Беларусь

Жыццё Эмрыка ў Гродне амаль не розніцца ад таго, якім было ў Францыі. Вольны ад працы час і там і тут ён па большасці бавіць з сябрамі: “Звычайна збіраемся ў кавярні ці ідзем да кагосці ў госці і разам гатуем што-небудзь, размаўляем, слухаем музыку”. На новым месцы ён таксама не застаўся адзін. Гродзенскія знаёмыя – цікавыя і захопленыя сваёй справай людзі. “З такімі сябрамі дакладна не засумуеш, яны класныя”.

З рэчаў, каторыя да гэтай пары дзівяць, Эмрык узгадвае большую закрытасць людзей ў параўнанні з Захадам. Тут не прынята звяртацца без пэўнай патрэбы да незнаемых. Ды і на “small talk” кшталту “як справы” ці “добра выглядаеш” ад  незнаёмца рэагуюць хутчэй падазрона. А тое, што ў большасці людзі не пераходзяць нават пустую вуліцу, пакуль на светлафоры гарыць чырвоны, у логіку француза не ўкладаецца зусім.

Сапраўдным гродзенскім цудам, на думку Эмрыка, з’яўляюцца Пышкі — “лес пасярод горада”.

На прыродзе можна даведацца аб краіне не менш, чым ад людзей, лічыць хлопец. Каб адшукаць больш беларускіх цікавостак і пабачыць яшчэ больш дзівосаў, ён збіраецца падарожнічаць па краіне аўтаспынам.

А сум па Францыі? Пакуль няма. Тым больш, што з вакна кватэры, дзе жыве Эмрык, добра бачна тэлевышка. Восеньскі туман і доля фантазіі лёгка ператвараюць гэту вежу ў Эйфелеву. І можна адчуваць сябе як дома.

Гродно иностранец француз какживется фото
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

1
МТС
МТС запустил продажи первого в стране 5G-смартфона — Xiaomi Mi MIX 3 5G. Потребности белорусов в интернет-трафике стремительно растут. Запуск продаж 5G-смартфонов предвосхищает будущее в направлении развития 5G. «За два последних года среднее количество трафика, потребляемое одним абонентом в сети МТС выросло почти в три раза. Большинство абонентов уже «мигрировали» из 3G в 4G. С запуском 5G-сети в Беларуси ситуация изменится еще кардинальнее: это будет со...
Происшествия
Пропавшие Ромео и Джульетта (или в миру - Диана Ковалева и Евгений Рукша) из Гродно найдены. В третий раз. Вчера сотрудники уголовного розыска Гродненского РОВД обнаружили несовершеннолетних в лесном массиве вблизи хутора у ж/д станции Житомля в Гродненском районе. - Информация в правоохранительные органы поступила от хозяина заброшенного дома, жителя Гродно. Мужчина рассказал, что местные жители видели двух подростков, которые могли находиться именно в ег...
Видео
Белорус Александр возвращался из Вильнюса и не доезжая 20 километров до границы с Беларусью сбил лося. Что было дальше, как он взаимодействовал с лесниками и полицией, мужчина рассказал в своем видео. Этот случай произошел в начале октября. Александр говорит, что ему особо повезло, ведь лось поскользнулся на асфальте и упал за мгновенье до столкновения с автомобилем. Казалось, что повреждения не критичные и можно будет ехать своим ходом, но вскоре стало яс...
Репортаж
Системы противовоздушной обороны защитят Белорусскую АЭС более чем на 100%, говорят военные, когда показывают, как охраняется атомный объект. Батарея зенитного ракетного комплекса "Тор-М2" контролирует небо над стратегическим объектом, боевое дежурство несут круглосуточно. Как АЭС будут охранять "почти роботы", почему самолет не может упасть на станцию и какие сценарии там отрабатывают спасатели - Министерство энергетики показало корреспондентам БЕЛТА Бел...
Общество
Газоанализаторы, фильтры очистки воды, автоматы защиты электрооборудования, верблюжьи одеяла и чудо-кастрюли… Список необдуманных покупок можно продолжать бесконечно. Почему мы их совершаем? В Гродно прокатилась волна активных продаж фильтров для очистки воды. Молодые люди представлялись сотрудниками компании, действующей якобы по заказу Центра гигиены и эпидемиологии. С такими коммивояжерами столкнулась молодая мама Марина Артамонова, которая после странн...
Происшествия
В Гродно милицией задержан молодой человек, избивший незнакомца. Причиной буйного его поведения стало то обстоятельство, что у пострадавшего оказался вычурный внешний вид, а особенно раздражала... сережка в ухе 15-летнего парня. Иллюстративное фото Инцидент случился поздно вечером возле общежития по одной из улиц областного центра. Ни в чем не повинный подросток получил несколько ударов по голове. Досталось сильно – пришлось зашивать лоб. - После избиения...
Фото
В воскресенье, 13 октября, в 20.55 диспетчер службы 101 получил сообщение о пожаре по улице Дзержинского в Гродно. ЧП произошло в одноэтажном четырехквартирном доме. Через четыре минуты первое подразделение прибыло к месту вызова и приступило к поиску в задымленной квартире людей. На полу в комнате обнаружили 43-летнего хозяина, вынесли его на улицу и передали медработникам. Мужчина получил серьёзные ожоги - около 80% тела, бригада скорой помощи констатиро...
Фото
В воскресенье, 13 октября, в Ошмянах "Фольксваген" молодой водитель сбил на пешеходном переходе женщину. В результате наезда она получила травмы. Около 9 часов вечера 18-летний управлявший «Фольксвагеном» двигался по улице Гольшанская в направлении площади 17 сентября. При подъезде к пешеходному переходу не снизил скорость и не остановился, в результате чего допустил наезд на переходившую слева направо по ходу движения 53-летнюю местную жительницу. - Женщи...
Происшествия
В агрогородке Вертелишки Гродненского района произошёл инцидент, в котором события развивались очень динамично. 18-летний местный житель вчера около 10 часов утра в состоянии алкогольного опьянения находился на улице Советской. В руках у молодого человека была бита, с которой он подошёл к случайному прохожему. Злоумышленник натянул себе на лицо майку и, демонстрируя в руках спортивный инвентарь, сначала стал требовать у незнакомого мужчины закурить, а пот...
Новости по теме
Старт продаж: в МТС появился Xiaomi Mi MIX 3 5G
"Это будет самый защищенный объект": как охраняют БелАЭС и когда ее запустят
Обвели вокруг скидки. Пример маркетингового гипноза из Гродно (и как ему не поддаться)
Филармония, университет, Вишневец: 10 красивых фотографий Гродно в Instagram за неделю
"В ближайшее время появятся хорошие новости". Глава представительства ЕС в Беларуси - о "шенгене" по 35 евро
"Бабье лето" на пороге. Чем удивит погода в Гродно на этой неделе?
«Я не феминистка». Почему гродненка бросила приличную государственную работу и пошла в дальнобойщицы
«Рассказ о городе, куда я не вернусь»: парень из Гродно побывал в столице Монголии
Дальнобойщик рассказал о зарплате, обманах, опасностях в дороге, личной жизни и проститутках
От "коробки" к арене на 2500 человек. К 75-летию Гродненской области. Наши флагманы. Ледовый дворец спорта