У Гродна адбыўся спецыяльны ўрок праекта «Чытаем па-беларуску» да 125-годдзя Максіма Багдановіча

16 лістапада адразу ў дзевяці ўстановах адукацыі Гродна прайшлі спецыяльныя ўрокі сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску». У школы і гімназіі горада завіталі вядомыя пісьменнікі і тэлевядучыя. Спецыяльны ўрок праекта, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, адбыўся 16 лістапада ў Новым замку.  Удзел у ім прынялі больш за 100 вучняў Гродзенскай гарадской гімназіі.

125-гадовы юбилей Максіма Багдановіча будзе адзначацца 9 снежня. У горадзе над Нёманам класік беларускай літаратуры пражыў некалькі гадоў. На ўроку вядомыя беларускія пісьменніцы Раіса Баравікова і Алена Масла, тэлевядучыя Юрый Жыгамонт і Аляксандр Улейчык, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея-комплекса каралеўскіх палацаў – Новага і Старага замка – Юрый Кітурка, загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук разам з малодшымі школьнікамі прагарталі старонкі біяграфіі Максіма Багдановіча і прачыталі яго вершы.

«Пасля нашых урокаў на Гродзеншчыне хочацца адзначыць дзяцей гэтай зямлі, якія разумеюць і цягнуцца да беларускага слова. Я вельмі ўражаная сеняшнім днём, асабліва урокам, які быў прысвечаны беларускаму генію Максіму Багдановічу. Дзеткі вельмі кранальна чыталі вершы і размаўлялі  па-беларуску. Канешне, той факт, што мерапрыемства праходзіла ў Новым Замку таксама паўплываў на яго значнасць. Сёння атрымалася цеплае шчырае свята беларускай мовы»,  – падзялілася уражаннямі беларуская пісьменніца Раіса Баравікова.

Фота 3
Фота 2
Фота 5
Фота 6
Фото 7
Фота 9
Фота 1
Автор
( 0 оценок )
Актуальность
( 0 оценок )
Изложение
( 0 оценок )

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Основной принцип - «посетил - отпишись». 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

 Комментарии предназначены для общения и обсуждения , а также для выяснения интересующих вопросов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама, заявления, связанные с деятельностью компании.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать
Новости компаний
9:00, Сегодня