Польскі відэаблогер у бязвізавым Гродне: хакей, беларуская мова і штраф 400 еўра за платныя дарогі

Год таму відэа польскага блогера Міхала Сікорскага, знятае ў час падарожжа па Беларусі, набрала амаль паўмільёна праглядаў на YouTube. Сёлета Міхал разам з сябрам Паўлам вырашыў ізноў наведаць Беларусь — ужо без візы. Пяць дзён хлопцы адпачывалі ў Гродне. Без нечаканых прыгод не абыйшлося.

Аформіць пакет дакументаў для ўезду без візы дапамог мінчук Улад, які і вазіў сваіх старых сяброў па Гродне і ваколіцах.

«Калі Беларусь хоча прыцягваць турыстаў, яна павінна ўсё для іх рабіць»

Першыя тры дні хлопцы спыняліся ў апартаментах на Дзяржынскага, пасля вырашылі зняць катэдж. За гэты час яны наведалі Свяцк, Аўгустоўскі канал, упершыню ў жыцці схадзілі на хакей і ацанілі начны клуб «База» ды мясцовых дзяўчат. Але самае цікавае чакала іх у цэнтры Гродна: там Міхалу выпісалі штраф 400 еўра.

«Аказваецца, яшчэ ў мінулым годзе я наездзіў у Беларусі па платных дарогах на такую велізарную суму. Давялося заплаціць, інакш машыну забралі б на штрафстаянку. Я не плаціў за дарогі, бо нічога не ведаў, не было ніякай інфармацыі аб тым, што тады я ехаў па платнай дарозе. Гэта вялікі мінус Беларусі: няма ўказальнікаў. Калі краіна хоча прыцягваць турыстаў, яна павінна ўсё рабіць для іх. Тым больш павінны быць знакі на такіх дарогах, аж ад самай мяжы», — распавядае Міхал сайту hrodna.life.

«Беларусь настолькі блізкая Польшчы, але палякі пра яе нічога не ведаюць»

Нават нечаканы буйны штраф не сапсаваў адпачынак польскім турыстам. Усё, што было запланавана ў Гродне і ваколіц, яны выканалі.

«У Беларусі я ўжо ў трэці раз, у Гродне другі і першы раз без візы. Раней я быў праездам і не меў магчымасці паглядзець гэты горад, а цяпер усё змянілася.

Гродна — месца, дзе хочацца затрымацца даўжэй. Акрамя прыгожай архітэктуры тут ёсць шмат добрых месцаў, дзе можна пад’есці і адпачыць.  Дарэчы, пасля майго леташняга відэа многія мне пісалі, што хацелі б наведаць гэтую краіну, пыталіся як зрабіць візу і як лепш дабірацца. Хтосьці нават і паехаў. Але хацелася б, каб межаў паміж нашымі краінамі наогул не было. Беларусь настолькі блізкая Польшчы, але з іншага боку палякі пра яе нічога не ведаюць».

4-24

Камуністычная сімволіка і савецкая забудова

Польшчу ў Гродне хлопцу нагадвала многае: дзесьцi падобная архітэктура, недзе беларуская мова падобная да польскай.

«З беларускай мовай мы сутыкнуліся ў кавярні на Замкавай, было вельмі прыемна. І самае цікавае, што я ўсё разумеў. А так на вуліцы больш не чуў беларускай мовы. Кідаецца ў вочы камуністычная сімволіка ў цэнтры горада — плошча Леніна, вуліцы названыя ў гонар выбітных савецкіх дзеячаў. Таксама ў вочы кідаецца і савецкая забудова».

2-44

«Не трэба капіраваць захад, трэба прыцягваць сапраўднай Беларуссю»

Міхал адзначае, што для палякаў ездзіць у Беларусь — не дарагое задавальненне. Апартаменты, якія хлопцы здымалі, таксама не дарагія, хоць і была спачатку думка засяліцца ў гатэль.

«Гродна — вельмі прыгожы горад. Пяць дзён каб пазнаёміцца і трохі пазнаць яго — думаю, дастаткова. Але хацелася б паехаць і далей па Беларусі. Напрыклад, у Навагрудак, дзе жыў Адам Міцкевіч, у Нясвіж, у Мінск, ды і іншыя гарады паглядзець. Было б добра каля Аўгустоўскага канала зрабіць спецыяльны «беларускі дом», куды б маглі прыязджаць замежныя турысты. Мне здаецца, каб прыцягнуць турыстаў не трэба капіраваць захад, трэба прыцягваць сапраўднай Беларуссю. Вашай краіне трэба сябе больш рэкламаваць за мяжой».

8-12

Гродзенцы ходзяць у «Базу» — значыць у іх ёсць грошы

Апроч наведвання гродзенскіх славутасцяў, Міхал з сябрамі паспеў адпачыць у «Базе», памаліцца ў касцёле, а таксама схадзіць першы раз у жыцці на хакей.

«У нас у краіне хакей не вельмі папулярны, а ў Гродне мы прыехалі і ўбачылі, што тут любяць гэты спорт. Прыемна, што тут гуляе наш суайчыннік Гжэгаж Пасют.

Таксама нам спадабаўся начны клуб «База». У Польшчы такіх месцаў вельмі мала. А тут прыемная атмасфера, шмат розных паслуг, дзяўчат шмат на танцпляцы. Што тычыцца бара, то цэны такія ж, як і ў польскім добрым клубе. Нягледзячы на высокі цэннік, у клубе было шмат людзей. Значыць у гродзенцаў ёсць грошы.

Таксама нам вельмі спадабалася ў касцёле. Кінулася ў вочы, што было вельмі шмат людзей. Нават не было месца дзе стаць. Мне здалося, што людзі ў Гродне больш сур’ёзней ставяцца да нядзельнай службы, чым у Польшчы. Таксама мы паспелі наведаць невялікі арганны канцэрт у кірсе».

3-26

У цэлым знаёмства Міхала і яго сябра Паўла з Гродзенскім рэгіёнам прайшло добра, нават вялікі штраф не вымусіў хлопцаў адмовіцца ад сваіх планаў. Па прыездзе ў Ольштын Міхал зоймецца сабраным матэрыялам у Беларусi, і неўзабаве выпусціць відэасправаздачу пра сваю паездку.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

1
МТС
В сети салонов и интернет-магазине МТС по 31 октября включительно флагманские смартфоны Samsung из модельного ряда 2018 года продаются со значительной скидкой. Экономия может составить до 700 рублей. В акции принимают участие модели Samsung Galaxy S9, Samsung Galaxy S9 Plus и Samsung Galaxy Note 9. По сниженным ценам они доступны при покупке единым платежом или в рассрочку на 12 месяцев. Samsung Galaxy Note 9 со 128 Гб внутренней памяти подешевел до 1899 р...
Общество
В Лиде планируется построить не совсем обычную девятиэтажку. Расположение её предполагается в центре города, с видом на Лидский замок и прилегающее к нему озеро. Как сообщили bizlida.by в ПМ-Лида УП «Институт Гродногражданпроект», строительство объекта предлагает компания ООО «Технопроммонтаж». По задумке, в многоквартирном жилом доме будет много индивидуальных черт, не характерных для типичных новостроек, таких как: одноэтажный подземный паркинг и эксплуа...
Происшествия
12 октября владельцев автомобилей «Opel» и «CITROËN» по улице Дзержинского ждал неприятный сюрприз. У автомобиля «Opel» были повреждены боковые зеркала и дефлектора, а у рядом стоящего «CITROËN» были повреждены боковые зеркала и фиксатор водительского сидения. Сообщение о преступлении поступило в Ленинский РОВД. На место выбыла следственно-оперативная группа, в состав которой входили и милиционеры райотдела. Блюстители порядка приняли решение обойти близле...
Происшествия
УСК по Гродненской области в ходе расследования уголовных дел о ДТП неоднократно выявлялись нарушения правил дорожного движения и эксплуатации транспортных средств, допускаемые водителями ОАО «Автобусный парк г. Гродно», в том числе при осуществлении посадки и высадки пассажиров на остановках общественного транспорта.  Только в 2019 году УСК по Гродненской области окончено производство по двум уголовном делам по обвинению водителей указанного общества. В э...
Статистика
В конце сентября ВелоГродно провело третий подсчет велосипедистов. С целью сравнения изменений за основу брались точки, в которых осуществлялся подсчет в 2017 году. К сожалению, в связи с малым количеством волонтеров и ухудшившимися погодными условиями нам не удалось провести подсчет в объеме 2017 года. Тем не менее, мы получили данные, которые в дальнейшем будем использовать для сравнения динамики велотрафика по определенным точкам. Отличительной чертой э...
Общество
В Гродно из-за резкого потепления разрешили выключить, а при необходимости включить отопление без согласования этого вопроса с горисполкомом. В некоторых домах уже временно отключили тепло. Гродненский горисполком направил письма руководителям организаций, городскому ЖКХ и администрациям Ленинского и Октябрьского районов города, в которых информирует, что сейчас идет согласование вопроса об отключении системы отопления в жилых домах, гостиницах, общежитиях...
Репортаж
12 октября автомобили клубов Гродно отправились в благотворительный автопробег, навестив «Василишковский дом-интернат для детей-инвалидов с особенностями психофизического развития». Сбор средств для акции "Полет Феникса" длился неделю и принес хорошие результаты. АвтоГродно подготовил репортаж. Акция "Полет Феникса" была приурочена к "Недели вежливости" и "Закрытию летнего автосезона". С самого утра в субботу колонна из автомобилей клубов направилась в до...
Происшествия
Оперативниками уголовного розыска Волковысского райотдела милиции установлено лицо, по версии правоохранителей причастное к попытке угона автомобиля. Началось все с того, что хозяин «Фольксваген-пассата» 1992 года выпуска припарковал транспортное средство на ночь во дворе своего дома, а с утра, когда выходил на работу, то обнаружил, что кто-то выбил в машине стекло, украл панель от магнитолы и алкотестер, а также повредил провода под замком зажигания. - Хо...
Общество
Температурные рекорды побиты 14 октября в Минске и почти всех областных центрах, в том числе в Гродно. Об этом сообщили корреспонденту БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды. "В Беларуси установилась теплая погода, нехарактерная для середины октября. В Минске вчера днем столбик термометра достиг отметки в 22,2 градуса тепла. Предыдущий температурный максимум был уст...
Новости по теме
Всё для "безвиза": теперь центр Гродно будет сиять огнями каждые выходные
"Кафе перенесло нас в 70-е годы": поляк снял тревел-блог о приключениях в Беларуси
Почти 130 тысяч туристов и $25 млн прибыли в бюджет: подведены итоги двух лет "безвиза" в Гродно
«Жизнь одна, так проживи ее!». Известный турист из Канады поделился с гродненцами своим опытом путешествий
Гродно посетил 70-тысячный безвизовый турист, им стала гостья из Дании. Какие перспективы у "безвиза" в ближайшем будущем?
В Гродно открылась фотовыставка «Проекты в лицах»: оцените достижения белорусов, которые хотят изменить жизнь к лучшему
В Гродно покупатель задержал гостя из Лондона, убегавшего из магазина с двумя бутылками краденного вина для своей возлюбленной
Продли лето с «Домашним»!
1,5 тысячи туристов приехали в Гродно по реке. Как и где работают пункты пропуска на воде?
Деловая активность Гродно пошла в гору. Транспорта и товаров на таможне стало больше