Яшчэ адна з брукаванка: ці зможа Замкавая стаць другой пешаходнай вуліцай у Гродне?

Стары брук у Гродне можна пабачыць не толькі на Савецкай. Час ад часу, калі на Замкавай рамантуюць камунікацыі, з-пад асфальту выглядаюць каменні выдатна захаванай старой вуліцы. А што, калі прыбраць адсюль усе машыны, зняць асфальт і зрабіць вуліцы пешаходнай?

Замкавая павінна стаць брэндам Гродна і месцам для адпачынку

Вуліца ўваходзіць у галоўны турыстычны маршрут у Гродне, па якім штодня ходзяць турысты. Выгляд старой вуліцы псуюць дзясяткі прыпаркаваных аўто. Пераважна гэта машыны не жыхароў і не супрацоўнікаў офісаў на Замкавай, а людзей, якія па нейкіх справах прыехалі ў цэнтр горада, адзначае сайт hrodna.life.

Гісторык Алесь Хацько даўно марыць аб пешаходнай Замкавай. Ён адзначае, што старая вуліца павінна стаць брэндам горада і месцам адпачынку гродзенцаў і гасцей горада.

«Пачынаючы з XVI ст. яна мела назву «жыдоўская з рынку до замку», у XVII ст «уліца замкова ідучы ад замку да рынку», у XVIII ст. мае назву «велька замкова». Усе гэтыя назвы гавораць аб значнасці вуліцы ў жыцці горада, бо вяла яна ад самага папулярнага месца ў горадзе — рынка — да каралеўскага замка. Значыць, яна павінна была быць насычана рознымі архітэктурнымі помнікамі. Гэта палацы Храптовічаў, Масальскіх, пажарная вежа, цудоўныя домікі № 3, 9, 11 і асабліва нумар 13 з багата аздобленым фасадам.

У горад прыязджае шмат турыстаў, усе яны наведываюсь замкі і музей рэлігіі. Усе ідуць па вуліцы Замкавай. А ісці там цяжка, бо ўсё ў машынах. Дзясяткі самаходаў стаяць на вуліцы, а группы па 45-50 чалавек не змяшчаюцца на ходніках, каб спыніцца каля помнікаў.

florianska-nasze-miasto

Вуліца Фларыянская ў Кракаве

nikolskaya-kudagocomВуліца Нікольская ў Маскве

На вуліцы павінна быць болей кафэ і сувенірных крамаў, Замкавая павінна стаць брэндам і месцам адпачынку ў горадзе, лічыць Алесь. Гэтак, у іншых гарадах з развітым турызмам вуліцы, якія вядуць да значных гістарычных помнікаў, з’яўляюцца пешаходнымі. Прыкладам могуць быць Кракаўскае прадмесце ў Варшаве, Нікольская ў Маскве, многія вуліцы Львова, Фларыянская, Гродзкая і Кананічная ў Кракаве. Тым больш, пад асфальтам на Замкавай захаваўся брук, які можна аднавіць цалкам або часткова.

Калі ў пачатку восені тут рамантавалі цеплатрасу, будаўнікі акурат натыкнуліся на гэты брук. Нават самі працоўныя здзівіліся ў якім добрым стане ён захаваўся пад пластом асфальту. Яны адзначылі, што пры сучасных тэхналогіях зняць асфальт і аднавіць старую вуліцу нескладана.

Так выглядала вуліца ў пачатку ХХ стагоддзя

Праблему парковак трэба вырашаць, але толькі не за кошт турыстычнага маршруту

Мікола Маркевіч кіруе адной з мясцовых турфірмаў, якая мае сядзібу на Замкавай. На працу ён рэгулярна прыязджае на аўтамабілі і паркуецца недалёка ад офіса. Але ён таксама выступае за пешаходную Замкавую і гатовы пакідаць машыну ў іншым месцы.

«Думаю, праблем не ўзнікне, побач вялікая стаянка ля сінагогі. Трэба цэнтру горада даваць асаблівы статус. Многія турыстычныя маршурты праходзяць ад замкаў да рэзідэнцыі Станіславова ля чыгуначнага выкзала. Мне здаецца, гэты маршрут павінен быць пазначаны неяк яшчэ выразней.

Зразумела, што ў цэнтры Гродна няма дзе паркавацца і гэтую праблему таксама трэба вырашаць, але не за кошт часткі турыстычнага маршруту. Вуліца Савецкая, Замкавая і замкі гэта асобны пешаходны турыстычны комплекс, які павінен быць вельмі добра пазначаны».

20-1

Вуліца Замкавая 1920-я г.

Трэба ўсё рабіць у комплексе

За апошнія два гады на Замкавай з’яўвілася нямала кавярняў і крамаў. Там працуе і «Наша Кава», уладальнік якой Дзмітрый Захарка таксама выступае за пешаходную вуліцу, хоць гэта і можа паўплываць на наведвальнасць яго установы.

«Спачатку я адкажу як гараджанін — такія вуліцы як Замкавая павінны быць адназначна пешаходнымі, ды і ўвесь цэнтр павінен быць такі. Як уладальнiк установы скажу, што можна было б забараніць паркоўку асобам, якія проста паркуюцца на Замкавай і ідуць у горад.

Нам пашанцавала, што тут яшчэ тупік. Я маю думку, што на вылiцы трэба дазволіць паркоўку для тых, хто працуе, жыве або наведвае музеі або іншыя ўстановы. Вядома, калі мы забаронім паркавацца сваiм кліентам на вуліцы, то мы адчуем гэта, бо многія да нас прыязджаюць на машынах.

Адразу зрабіць вуліцу пешаходнай — не варыянт. Трэба разумна падысці да гэтага пытання, усё зрабіць у комплесе, пусціць рух міма цэнтра. Думаю, тады ўсё будзе добра»

Зрабіць вуліцу Замкавую пешаходнай у цяперашніх умовах — эксперыментальнае і затратнае рашэнне для мясцовых уладаў. Верагодна, у бліжэйшы час такі варыянт так і застанецца ў галовах гісторыкаў. Горад мае ў запасе няскончаныя будаўніцтвы, якія патрабуюць яшчэ нямала сродкаў.

Гродно пешеходныеулицы Замковая фото станетлипешеходной
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Общество
В одном из самых элитных гродненский районов — частном секторе возле Коложского парка — выставили на аукцион очередной участок. Почти 11 соток земли на «гродненской Рублёвке», как прозвали район в народе, обойдутся будущим владельцам минимум за 56,6 тысяч рублей. Участок без инженерных коммуникаций находится в районе улиц Полевая-Петра Милонего-Неманская. Построить здесь можно будет одноквартирный жилой дом. Кроме того, будущий хозяин земли по соседству с...
Новости компании
С 13 августа по 23 сентября соверши покупку в магазине «Домашний» на сумму от 10 рублей (в том числе игровой продукт) и выиграй сертификат на 5000 рублей на отдых в Турции или Египте, смартфон Honor 10 и билеты в аквапарк. Подробнее о правилах рекламной игры и игровых продуктах на сайте domashni-igra.by. Ждем Вас в магазинах «Домашний» по адресам: ул. Ожешко, 33 ул. Тавлая, 22 ул. Советская, 18
Общество
Недавно в Гродно у магазина "Батория" появилось наглядное обращение к горожанам не кормить голубей. Обычно гродненцы убивают время ожидания общественного транспорта кормежкой птиц. С одной стороны, в этом нет ничего плохого. Скорее, наоборот - жест доброго сердца и помощи братьям нашим меньшим. С другой стороны, обильный помет голубей, который образуется от постоянных яств, является источником серьезных инфекции и аллергии. Подхватить такой "букет" с земл...
Общество
По-прежнему наиболее загруженные трассы являются и самыми аварийными. За 7 месяцев текущего года на главной артерии Гродненской области - автодороге М6 (Минск - Гродно) - граница Республики Польша - зарегистрировано 12 ДТП, что на 5 больше прошлого года. В этих авариях травмы получили 16 человек, что в двое больше аналогичного периода прошлого года. В целях стабилизации обстановки, с 14 по 17 августа сотрудниками Госавтоинспекции будут проведены отработки...
Происшествия
В воскресенье, 12 августа, около 8 часов вечера на трассе М6 вблизи поворота на Ивье лоб в лоб столкнулись два микроавтобуса. Один из них был маршруткой. По предварительной информации, за рулем VW T5 находился пьяный водитель, он пересек линию разметки и ехал навстречу маршрутке Mercedes Sprinter, пассажиры которой направлялись в Польшу, пишет АвтоГродно.  Водитель маршрутки пояснил, что выехал на встречную полосу, чтобы разминуться с приближающимся автомо...
Общество
Сколько тонн мороженого съедают гродненцы летом и с каким вкусом прохладное лакомство им больше всего нравится?  Сайт Гродно 015.BY узнал, что в день жители Гродно поглощают по 65 тысяч порций холодного лакомства. Предпочтение отдают рожкам ванильного и шоколадного пломбира.    - Лучше всего мороженое продается на улице во время выездной торговли, а также в гипермаркетах "Корона" и "Алми", - прокомментировала  заместитель гендиректора ОАО "Молочный мир" Ок...
Новости компаний
У каждого из нас свое понимание домашнего уюта. Кому-то нравится, когда дома прохладно и темно, другие подыскивают солнечную квартиру. На какой бы вы ни были стороне, «темной» или «светлой», в числе важных всегда будут базовые вещи, которые обеспечивают дому комфорт и безопасность. Среди них — современные окна. В жаркий сезон ремонтов самое время вспомнить о правилах выбора пластиковых окон, чтобы покупка оправдала ожидания и вложенные средства. УЧИТЫВАЕМ...
Криминал
Житель города Гродно 1983 года рождения забыл запереть автомобиль, в результате чего лишился своего имущества. Гражданин оставил транспортное средство вблизи автозаправочной станции и ушел. Через некоторое время незапертый автомобиль обнаружила гражданка 1989 года рождения. Она воспользовалась моментом и забрала все, что плохо лежало. А это «Apple Iphone 5S», автомобильный ключ, магнитный ключ, ключ от дверного замка и 70 рублей, рассказывает УВД Гродненск...
Общество
Упасть с велосипеда и получить увечье можно и на вполне пешеходной скорости. Именно в такой ситуации оказался гродненец Олег, который 12 августа ехал по велосипедной дорожке микрорайона Ольшанка и наехал на вырезанную в асфальте яму. Она, по всей видимости, образовалась в результате ремонтно-строительных работ или недобросовестно выполненной укладки асфальта. Более того, яма никаким образом не была обозначена, никаких знаков и ограждений предусмотрено не...