Актывiстка Тамара Вяршыцкая павіншуе Дональда Трампа з перамогай праз ягонага свата і запросіць у Навагрудак

Сваякі новага амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа паходзяць з Наваградку і Карэлічаў, што ў Гарадзенскай вобласьці. Дачка прэзыдэнта Амэрыкі — Іванка Трамп замужам за Джарэдам Кушнэрам, сынам амэрыканскага мільярдэра Чарльза Кушнэра. Маці Кушнэра нарадзілася і жыла ў Наваградку, а тата паходзіў з Карэлічаў. Пасьля вайны ў 1945 годзе яны эмігравалі ў ЗША.

Чарльз Кушнэр быў у Наваградку ўжо некалькі разоў, а першы раз у 1989 годзе разам з сваёй маці, якая там нарадзілася. Менавіта яна апавяла яму гісторыю жыцьця іх сямʼі, паказала, дзе быў іх дом, дзе гета, зь якога ў вайну яна праз тунэль уцякла разам з маці і дзедам.

— З таго часу Чарльз Кушнэр быў на радзіме сваіх бацькоў некалькі разоў і прывозіў сваіх унукаў. Ён бярэ сюды толькі тых унукаў, каму споўнілася 13 гадоў. Праўда, дагэтуль тут не былі Джарэд і Іванка, але яны маюць наведаць Наваградак,сказала Радыё Свабода Тамара Вяршыцкая, якая ў 2007 годзе стварыла «Музэй габрэйскага супраціву» ў Наваградку і падтрымлівае сувязь зь сямʼёй Кушнэраў.

Сваякі Дональд Трампа. Унучка Раі і Ёзафа Кушнэраў Лоры Гастэн на адзін дзень прылятала з Чыкага на радзіму продкаў. Разам зь ёю дачка Саманта і муж Бэрнард. Іх суправаджае Тамара Вяршыцкая (зьлева)

Спадарыня Вяршыцкая кажа, што сёньня ня толькі павіншуе праз Чарльза Кушнэра Дональда Трампа з абраньнем на пасаду прэзыдэнта, але і запросіць іх абодвух у госьці.

— Летам, калі Кушнэр быў з унукамі ў Наваградку, я адмыслова не пыталася ў яго пра выбарчую кампанію, бо нам было пра што гаварыць. А цяпер я праз Кушнэраў павіншую Трампа і перадам яму запрашэньне наведаць Наваградак. Гэта важна і для нас, і для яго, бо «Музэй габрэйскага супраціву» ствараўся на гранты, беларуская дзяржава ня ўклала сюды ні капейкі. І калі Трампу важна, каб яго ведалі і падтрымлівалі на радзіме яго сваякоў, то і ён павінен будзе падтрымаць наш музэй.

Спадарыня Вяршыцкая распавяла, што Чарльз Кушнэр мае намер ахвяраваць грошы на тое, каб пашырыць «Музэй габрэйскага супраціву».

— Наагул, Чарльз Кушнэр робіць уражаньне сучаснага бізнэсмэна, але ў Наваградку адключае свой мабільны тэлефон і зь вялікай пашанай водзіць унукаў па месцах сваіх продкаў, тым самым паказваючы, які шлях яму давялося прайсьці ў Амэрыцы, каб стаць мільярдэрам. Ён вельмі натуральна ўпісваецца і ў нашу культуру, і відавочна пачуваецца яе часткай. Я думаю, што сёньня яны ўсе шчасьлівыя. І мы тут таксама за іх радуемся.

Автор
( 0 оценок )
Актуальность
( 0 оценок )
Изложение
( 0 оценок )

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Основной принцип - «посетил - отпишись». 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

 Комментарии предназначены для общения и обсуждения , а также для выяснения интересующих вопросов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама, заявления, связанные с деятельностью компании.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать