"Сядзяць і плачуць": як пенсіянеры на Фолюшы рыхтуюцца да зносу нелегальных участкаў

Тое, што адбываецца на Фолюшы, на берагах Ласасянкi, многім падаецца звычайнай з’явай: улады хочуць ачысціць тэрыторыю ад самавольнага будаўніцтва. Але для жыхароў мікрараёна, якія маюць там агароды і дачы, праблема вельмі сур’ёзная. У іх засталіся суткі, каб забраць патрэбную маёмасць з зямлі, якую яны яшчэ ў 1970-х гадах незаконна занялі. Неўзабаве там з’явіцца тэхніка i ўсё зраўняюць з зямлёй.

Тэрыторыя агародаў, якую занялі былыя вайскоўцы, — больш за 17 гектараў. Незаконныя градкі там сталі з’яўляцца ў савецкі час, пасля таго, як камбрыг шостай механізаванай брыгады даў параду жыхарам ваеннага гарадка асвойваць тэрыторыю.

Вясной 2016 года гродзенскiя ўлады далі зразумець дачнікам, што для іх пачаўся апошні сезон — агароды ліквідуюць, бо ўсе гады яны знаходзіліся тут незаконна.

Беззаконне параджае бардак

На доўгіх выходных 5-7 лістапада, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, на агародах было шматлюдна. Жыхары Фолюша спускаліся ў нізіну да рэчкі каб забраць важныя рэчы са сваіх градак. Хтосьці ўздыхае і не можа паверыць, што яму прыйдзецца растацца з улюбёным месцам, а хтосьці радуецца, што нарэшце ліквідуюць гэта «агароднае каралеўства».

Генадзь Іванавіч мае тут два ўчасткі, якія давалі багаты ўраджай, але ён гатовы з імі расстацца, бо яму надакучыла бачыць вакол беспарадак, паведамляе hrodna.life.

«Разумееце, калі ў мяне парадак заўсёды быў, то ў многіх суседзяў тут проста дурдом быў. Увесь хлам з вуліц цягнулі сюды на агароды, каб будаваць сабе агароджы і буданы. Хай лепш парк зробяць для жыхароў Фолюша, будзе нашмат лепш. На Захадзе не цырымоніліся б і хутка дзяржава забрала б сваю зямлю. Беззаконне параджае бардак. Прапануюць нам новыя агароды, але я яшчэ гэтае пытанне не разглядаў, бо ўжо стары і ездзіць на агарод за 23 км ад горада будзе цяжка».

3

Зараз Генадзь Іванавіч разбірае сваю альтанку, на якую выдаткаваў прыстойную суму. Дзе яна ў будучыні будзе стаяць, ён пакуль не ведае.

Паслухалі камбрыга i бралi тэрыторыю

Некалькі градак далей да зносу рыхтуецца пенсіянерка Валянціна Пятроўна.

«Усімі гэтымі ўчасткамі валодаюць адны пенсіянеры, якія вырошчвалі агуркі ды памідоры. А колькі тут фруктовых дрэў і які ўражай яны давалі! Вельмі шкада ўсяго.

Тое, што ўлады хочуць тут зрабiць парк… Паверце мне, ён ператворыцца ў месца п’янак, боек і забойстваў. Ніхто нас не хоча слухаць, мы плакалі і плачам, прасілі, але ўсё без вынікаў. Мы шмат гадоў карысталіся гэтымі ўчасткамі, амаль у кожнай сям’і на Фолюшы ёсць тут агарод.

Магчыма, гэта незаконна, але чаму яны пра гэта раней не думалі? Людзі куплялі дарагія дрэвы, альтанкі і акультурвалі свае тэрыторыі. Мы прапаноўвалі мясцовым уладам: няхай усе набудуць добрыя платы і глядзяць за парадкам. Але не. Наўзамен нам прапанавалі месцы за горадам, куды ніхто не хоча ехаць».

4

Пенсіянерка распавядае, што яшчэ ў 1970-х гадах сам камбрыг брыгады параіў ваенным асвойваць месцы для агародаў і для адпачынку недалёка ад вайскоавай частцы. Многія паслухалі яго парады i бралі тэрыторыю на градкі на якiх корпаліся да гэтага лета.

Агароды сталі нязручныя багатым?

Іншая пенсіянерка, Вольга Валер’еўна, распавядае, што многія не вытрымліваюць страту агародаў і трапляюць у шпіталь.

«Прыязджаюць да нас на крутых машынах чыноўнікі, якія, напэўна, маюць катэджы і кажуць, што нам рабіць. Калі шчыра, то праблемы ў нас пачаліся пасля таго, калі на горцы каля агародаў сталі з’яўляцца вялікія дамы. Адзін з іх належыць дачцы Казялкова [Барыс Казялкоў — былы старшыня гарвыканкама — рэд.]. Напэўна, ім там не падабаецца выгляд з вокнаў, вось яны ціснулі на чыноўнікаў, каб нас хутчэй прыбралі.

5

Але калі ім не падабаецца, то няхай ахайныя платы нам паставілі б, але не прыбіраць жа. Мы столькі гадоў гэтыя градкi прыводзілі ў парадак, душу пакідалі тут, а цяпер усё так кінуць і сысці. Пенсіянеры не вытрымаюць, хтосьцi ўжо трапіў у шпіталь».

«Улады разумеем, але шкада пенсіянераў»

У выхадны дзень на бацькоўскай дачы прыбірае і Валерый, які разумее рашэнне ўладаў, але яму шкада пенсіянераў, якія застануцца ні з чым.+

«Мае бацькі і суседзі ўсе ў шоку. Палову жыцця яны займаліся гэтымі агародамі, столькі сіл уклалі, а цяпер з імі вось так паступаюць. Сядзяць і плачуць дома, не выходзяць, толькі стэлефаноўваюцца. Адзін стары інфаркт атрымаў з-за агарода, у шпіталь забралі. Крыўдна, але і ўлады мы разумеем — такі закон, нічога не зробіш. Ці будзем мы браць агароды за горадам, пакуль не ведаем».

Нягледзячы на тое, што ўлады далі канчатковае рашэнне па незаконных агародах, пенсіянеры ўсё яшчэ спадзяюцца нешта выратаваць і збіраюцца на агульныя размовы. Знос агародаў запланаваны на 12 лістапада.

Автор
( 0 оценок )
Актуальность
( 0 оценок )
Изложение
( 0 оценок )

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Основной принцип - «посетил - отпишись». 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

 Комментарии предназначены для общения и обсуждения , а также для выяснения интересующих вопросов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама, заявления, связанные с деятельностью компании.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать