Незвычайнае хобі: малады жыхар Гродна ведае амаль усё пра грамадскі транспарт горада

У Гродне, напэўна, няма нікога, хто б разбіраўся ў грамадскім транспарце лепш за Аляксандра Стаскевiча. Студэнт аграрнага ўніверсітэта ведае пра беларускія аўтобусы і тралейбусы практычна ўсё. Тры гады ён вывучае грамадскі транспарт і пашырае створаную базу дадзеных.

Аляксандр ведае дакладную колькасць гарадскога транспарту ў Гродне, а таксама якi тралейбус ці аўтобус па якім маршруце ездзіць. Сваім незвычайным хобі гродзенец пачаў займацца тры гады таму, калі яму было 17.

«Творчасць своеасаблівая, можа ў пэўнай ступені дзіўная. Трэба сачыць за навінамі ў транспартным асяроддзі і за паступленнем новай тэхнікі. Фатаграфаваць ужо існуючы транспарт, бо кожны аўтобус і тралейбус мае сваю гісторыю. Пачалося ўсё з фотаздымкаў, але шчыра, ужо і сам не памятаю, як усё было. Здаецца, пачыналася з пару кадраў на мой тагачасны лічбавы фотаапарат. Паступова стала з’яўляцца ўсё больш добрых фатаграфій. Мяне заўважылі і запрасілі займацца навінамі на адмысловым сайце пра транспарт», — распавядае Аляксандр сайту hrodna.life.

Пачынаючы з 2013 году Аляксандр зрабіў каля тысячы фота гродзенскіх аўтобусаў і тралейбусаў. Такіх людзей у свеце называюць «транспартнікамі».

«Большасць маіх фота захоўваюцца на сайце, на якім я размяшчаю свае артыкулы, а таксама ў спецыяльнай групе Вконтакте. Пішу пераважна аб розных мерапрыемствах, якія адбываюцца ў сферы транспарту Гродна, паступленнi новай тэхнікі, а таксама раблю агляды.

Мне цікавая гэтая сфера. Шмат незвычайнага можна даведацца, пра што раней нават і падумаць не мог. Напрыклад, пра тое, што тралейбус сілкуецца ад сеткі 550В, або як адбываецца працэс праграмавання інфарматара, які абвяшчае прыпынкі, або адрозненні адной мадэлі ад іншай ды многае іншае».

1-2

Аляксандр афіцыйна не працуе ў сферы гарадскога транспарту, але па сваіх каналах яму ўдаецца даведвацца пра навінкі і паломкі аўтобусаў і тралейбусаў, а таксама пра змены маршрутаў. Хлопец лічыць, што гродзенскім упраўленням транспарту, як аўтобуснаму, так і тралейбуснаму, не варта раўняцца на іншых — ім трэба будаваць сваю сістэму і далей развіваць сетку ў іншыя кропкі горада, дзе яшчэ няма транспарту.

Аляксандр адзначае, што неўзабаве ў Гродне з’явяцца новыя бескантактавыя тралейбусы. Магчыма, для іх распрацуюць новы маршрут.

«Як і ў іншых гарадоў, у нас ёсць і плюсы, і мінусы. З плюсаў: захаванне графікаў, ахайны выгляд транспарту. У параўнанні з іншымі гарадамі, дзе ездзяць абшарпаныя аўтобусы і тралейбусы, у нас сочаць за іх знешнім выглядам і тэхнічным станам. Своечасова інфармуюць аб зменах. Мінусаў таксама хапае: першы і галоўны — «зайцы». А таксама рэдкія інтэрвалы, часам аўтобуса няма 30-40 хвілін і ён прыязджае поўны, у які амаль не ўлезці».

Ёсць у Аляксандра і любімыя аўтобусы і тралейбусы ў Гродне. Ён іх пазнае з тысячы.

«Напрыклад, МАЗ-107, падабаецца тым, што вельмі мяккі і дагледжаны. Кіроўцы сочаць за яго станам. Яшчэ падабаецца адносна новы МАЗ-206 — ён вельмі зручны і жвавы. Што тычыцца тралейбусаў, то таксама маю два любімыя. №16 незвычайны тым, што ў ім усталяваны кандыцыянер у салоне, у яго шырокая геаграфія (Чарнігаў — Севастопаль — Гродна) і даволі ціхі рух. А №02 гэта адзіны ў Беларусі тралейбус МАЗ. Выглядае, быццам аўтобусу прымайстравалі рогі».

5-6

Вучыцца Аляксандр на агранома. Пра будучую працу пакуль яшчэ не думаў, гэтым ён плануе заняцца пасля заканчэння навучання. Але ў тралейбусным упраўленні і аўтобусным парку «транспартніка» многія ўжо ведаюць, у тым ліку і кіраўніцтва.

Дарэчы, дзяўчына Аляксандра, хоць і павярхоўна, але таксама звязаная са сферай транспарту.

Па Гродне ездзяць пераважна аўтобусы маркі МАЗ і тралейбусы маркі БКМ (Белкамунмаш). Гэтую аднатыпнасць разбаўляюць аўтобусы маркі Нёман і тралейбусы ЗІУ (завод імя Урыцкага), таксама адзін тралейбус маркі МАЗ.

У Гродне каля 270 аўтобусаў і 137 тралейбусаў. Самы стары аўтобус гэта МАЗ-104 1999 года, а самы стары тралейбус гэта рэтра-тралейбус №187 1989 года выпуску.

Автор
( 0 оценок )
Актуальность
( 0 оценок )
Изложение
( 0 оценок )

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Основной принцип - «посетил - отпишись». 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

 Комментарии предназначены для общения и обсуждения , а также для выяснения интересующих вопросов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама, заявления, связанные с деятельностью компании.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать
Новости компаний
9:00, Сегодня