600 гадоў - не падстава для хвалявання? У Ашмянах без дагляда дажывае свой век руіна францішканскага касьцёлу

На ўскраіне Ашмянаў на Гарадзеншчыне без асаблівага інтарэсу з боку грамадзкасьці гібее адзін зь першых хрысьціянскіх храмаў на тэрыторыі старадаўняй Літвы — касьцёл ордэна францішканцаў, збудаваны на месцы драўлянага прататыпу XIV стагодзьдзя.

Паводле некаторых дасьледчыкаў, касьцёл у Ашмянах мог зьявіцца пры канцы XIV стагодзьдзя разам зь шасьцю іншымі культавымі збудаваньнямі, якія фундавалі вялікія князі літоўскія Ягайла (пазьней кароль польскі) і Вітаўт.

Храналягічна гэта магло выглядаць так: у 1387 годзе разам з хрышчэньнем гістарычнай Літвы першымі паўсталі касьцёлы ў Крэве, Абольцах і Гайне. У 1390-м касьцёл зьявіўся ў Быстрыцы, у 1393-м — у Наваградку, у 1398-м — у Ашмянах.

Няпэўнасьць хіба ў тым, як суаднесьці чарговасьць узьвядзеньня яшчэ аднаго касьцёлу Сьвятога Духа з калегіятам (гэтаксама датуецца раньнім пэрыядам, але не захаваўся) францішканскага касьцёлу і пабудовай ордэнскага кляштару, паведамляе "Радыё Свабода".

Сяргей Верамейчык і ягоная макет-рэканструкцыя горада

Мастак-рэстаўратар Сяргей Верамейчык стварыў для мясцовага краязнаўчага музэю макетную рэканструкцыю Ашмянаў на трох гістарычных адрэзках — пачынаючы ад канца XIV стагодзьдзя, калі пачаў закладацца замак, да пэрыяду станаўленьня ў XVIII і ХІХ стагодзьдзях. Каб дасягнуць максымальнай ідэнтычнасьці, шмат працаваў з архіўнымі матэрыяламі. Сярод іншага натыкнуўся на такі факт: у шэрагу дасягненьняў першага віленскага біскупа Андрэя згадваюцца францішканскія кляштары ў Лідзе і Ашмянах:

«Ёсьць згадкі, што ў 1398 годзе біскуп Андрэй даслаў у Ашмяны фундацыю — то бок, грошы на будаўніцтва драўлянага касьцёлу. Было гэта за часамі Вітаўта, як прынята казаць, у „залаты век“ Вялікага Княства Літоўскага, калі асоба галоўнага сьвятара мела непахісны аўтарытэт. Трэба сказаць, што францішканцы разам з дамініканамі былі аднымі зь першых, хто нёс хрысьціянства ва ўсе куткі княства і за яго межы, таму недахопу ў фінансаваньні яны ня мелі».

Касьцёльныя сьцены дагэтуль выглядаюць трывалымі

Цяперашнія парэшткі касьцёлу — гэта ўжо наступны этап вымушанай мадэрнізацыі арыгіналу, які зьнік падчас войнаў і рабаўніцкіх набегаў. Іх змрочная велічнасьць уражвае дагэтуль: магутныя муры, вытанчаная архітэктура зводаў і ваконных праёмаў, сьляды камунікацый са службовымі прыбудовамі кляштару:

«Тое, што мы маем зараз, — гэта ўжо пазьнейшая разбудова, — гаворыць Сяргей Веремайчык, удакладняючы, — мабыць, XVII стагодзьдзе, калі сваім жыцьцём напоўніцу жыў францішканскі кляштар. Але ўсё аўтэнтычнае: кладка, вапна — усё яшчэ ад тых часоў. Выглядае, што сярод усіх будынкаў Ашмянаў, гэты — самы стары і аўтэнтычны, які захаваўся практычна ў першасным выглядзе. Вобразна кажучы, тут усё натуральнае».

Стан касьцёлу ў ХІХ стагодзьдзі, Ашмянскі краязнаўчы музэй

Адпачатку храм займаў стратэгічную пазыцыю непасрэдна на подступах да самай высокай кропкі паселішча. Што прымусіла горад расьці не вакол яго, а ў нізіну — цяпер можна разважаць хіба што на ўзроўні гіпотэзаў:

«Тады горад толькі пачынаў фармавацца, а чаму францішканцы апынуліся на водшыбе — гаварыць складана. У цэнтры атабарыліся дамінікане, пазьней — кальвінскі збор, на які даваў грошы, дарэчы, Радзівіл Руды (зараз на яго месцы нэабарочны касьцёл). Але само па сабе месца вельмі слаўнае: нібыта на „выселках“ і ў той жа час на стратэгічнай „высотцы“. Магчыма, спачатку „ядро“ плянавалася якраз тут, проста нешта ня склалася...».

Ёсьць розныя зьвесткі адносна таго, да якога канкрэтна пэрыяду кляштар быў у дзейным стане. Але, як лічыць Сяргей Верамейчык, ягоная дысьлякацыя збоку ад вялікіх дарог не спрыяла выкарыстаньню нават ня ў профільных мэтах:

Унутраны антураж храму

«Выглядае, што ў пазьнейшы час болей квітнелі дамініканскі і кальвінскі збор, якія стаялі на цэнтральным пляцы. Гэтая частка ўжо лічылася ўскраінай. Чаму ён, дарэчы, і аказаўся ў такім занядбаным стане — тут няма шляху. Калі б стаяў пры дарозе, яго так ці інакш асвоілі б. У рэшце рэшт, зрабілі б склад, прынамсі быў бы пад дахам. Як тая ж ашмянская сынагога: службы ўжо не было, але за саветамі будынак пераабсталявалі ў склад і ён збольшага падтрымліваўся ў нармальным стане. А ў дадзеным выпадку не пашэнціла, памыліліся зь месцам, што паўплывала на ўвесь далейшы лёс».

Суразмоўца не сумняецца, што аднаму з найстарэйшых храмавых комплексаў на тэрыторыі Беларусі мог быць наканаваны куды цікавейшы лёс, чым чарговай беспэрспэктыўнай руіны:

Спробы ўмацаваць муры ад разбурэньня

«У сьвеце нямала рэалізавана такога кшталту праектаў, якія вяртаюць да жыцьця часткова ацалелыя помнікі, — гаворыць мастак-рэстаўратар Сяргей Верамейчык. — Руіны папярэдне расчышчаюць, умацоўваюць, аздабляюць сьцены, а зьверху накрываюць шкляным дахам. Унутры ўсталёўваюць сцэну, ставяць крэслы. У выніку атрымліваецца канцэртная заля — гэткае функцыянальнае спалучэньне мінуўшчыны і сучаснасьці. Хай не самыя вялікія сродкі, але яны патрэбныя. А сёньня грошы трацяць на шоў зусім іншага кшталту...».

Побач з парэшткамі старажытнага касьцёлу — так званая Крыжовая гара. Два дзясяткі драўляных крыжоў, усталяваных на самай вяршыні, яшчэ больш узмацняюць уражаньне ад навакольнай карціны, але ня здольныя паўплываць на стан агульнай абыякавасьці:

Касьцёл у падножжа Крыжовай гары

«Нешта падобнае я бачыў у Карпатах ва Ўкраіне, таксама ў Літве, — дзеліцца ўражаньнямі Сяргей Веремейчык. — Ну вось і тут традыцыі захаваліся: у пэўныя дні вернікі прыходзяць на гэтую гару, вешаюць на крыжы каляровыя стужкі. Няшмат дзе ў Беларусі сёньня такое ўбачыш. З аднаго боку, на фоне францішканскага храму выглядае вельмі моцна, зь іншага, падкрэсьлівае поўную безвыходнасьць...».

Уласнае дасьледаваньне гісторыі ахутанага таямніцамі касьцёлу ордэна францішканцаў у Ашмянах ладзіў Антон Францішак Брыль — унук Янкі Брыля, праграміст, аўтар містычных гісторый у антуражы Вялікага Княства Літоўскага.

Фрагмэнты тынкоўкі і кладкі

Зь яго гледзішча, найстарэйшая частка касьцёлу ў задняй частцы храма адносіцца да канца XV — пачатку ХVI стагодзьдзяў. Меркаваньні, што гэта — «цагляная готыка», ён данёс прафэсару Аляксандру Кушнярэвічу, абазнанаму спэцыялісту ў тэме сярэднявечча. Той аглядзеў руіны і, сыходзячы з пляну і характару муроўкі, пагадзіўся з названай датай.

На падставе пісьмовых крыніцаў прыблізная гісторыя будынка такая: адбудаваны пры канцы гатычнага пэрыяду (пры гэтым ёсьць зьвесткі, што асьвечаны быў толькі ў другой палове XVI стагодзьдзя). Атынкаваны пасьля пажару ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя, пашкоджаны ў 1812 годзе і перабудаваны ў «клясыцызм». Праўдападобна, што ён быў істотна карацейшы, а разбудаваны толькі ў XVII стагодзьдзі. Дакладны першапачатковы выгляд могуць вызначыць раскопы.

Велічны будынак на раздарожжы гісторыі

У выніку дзьвюх усясьветных войнаў ХХ стагодзьдзя будынак касьцёлу быў моцна пашкоджаны, пасьля чаго пачаўся этап ягонага паступовага занядбаньня.

Пэрспэктывы хутчэй сумныя, чым аптымістычныя

Ошмяны костелдоживаетфотореконструкция
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Фото
Сегодня в 11:20 на ул. Магистральной грузовой автомобиль задел пешеходный мост.  Автомобиль МАЗ был оборудован манипулятором и перевозил строительную бытовку. Двигаясь по ул. Магистральной в сторону пр-та Космонавтов и проезжая под пешеходным мостом, автомобиль задел манипулятором пешеходный мост, сообщает портал Гродно Newgrodno.by. В результате произошло небольшое обрушение бетонной конструкции и деформирован баннер Geely Atlas. Водитель рассказал, что о...
Новости компании
Сегодня поход в магазин для среднестатистической семьи в Беларуси обходится в среднем в 12,5 рублей. По крайней мере такие цифры озвучивает официальная статистика. Разумеется, средний чек каждого из нас напрямую зависит от привычек, предпочтений и разумности наших трат. При этом последние исследования говорят о том, что люди стали более чувствительны к акции и чаще покупают товары на скидках, иногда изменяя при этом своим привычным брендам. Давайте разбере...
опрос
Часто по тем или иным причинам нам приходится оказываться «в режиме экономии». Кто-то бережет деньги ради выгодной покупки, кто-то отказывает себе в любимых удовольствиях из-за гуляющего в кошельке ветра, а кому-то еще с детства привили правило «нужно тратить с умом». Корреспондент Сайта Гродно 015.BY пообщался с жителями Гродно, чтобы узнать, на чем они ежедневно берегут копейку. Ольга, 44 года, ведущий специалист по кадрам: «Я экономлю в основном на вред...
Общество
Сайт Гродно 015.BY продолжает знакомить своих читателей с городами мира глазами земляков. На этот раз мы подготовили для вас историю о самой гостеприимной стране — Грузии. Наша собеседница Алина на несколько дней отправилась в ее столицу Тбилиси и поделилась впечатлениями о местном колорите, горячем темпераменте людей, их отношении к женщинам и огромной любви к национальным блюдам и напиткам. Осторожно, в Грузии можно поправиться.  В Тбилиси Алина летела н...
Фото+Видео
Шестеро парней из Гродно решили воспроизвести на улицах города сюжеты популярной компьютерной игры GTA. Ребята представляют команду одной из сети барбершопов и задумали снять серию видео, где попытаются стать настоящими игроками виртуального пространства, только в реальности. Первый ролик уже набирает просмотры на Youtube. Сюжет взят из миссии GTA. Крутой парень из Ольшанджелеса приезжает в барбершоп, стрижется, а потом вместе со своей бандой идет в фаст-ф...
Общество
Педагогу, которая сфотографировала, как дети занимаются без света в музыкальной школе под Гродно, в отделе культуры Гродненского райисполкома предложили уволиться по собственному желанию. Женщина заявление подписала, но говорит, что хочет работать в "музыкалке" и дальше.  Напомним, ученикам музыкальной школы в агрогородке Подлабенье приходится вот уже несколько месяцев подряд заниматься в помещении, где нет света. Преподаватели говорят, что проблему местна...
Власть
Беларусь продолжает аккуратно (сохраняя рынок и налоговые поступления) бороться с курением. Сегодня Минздрав рассказал о судьбе антитабачного декрета, который давно разрабатывается: он проходит процедуру внутригосударственного согласования. Что нового предусматривает документ? — Разработчиком и основным координатором декрета является Министерство антимонопольного регулирования и торговли. Поскольку в него вносятся значительные новшества, которые до сих пор...
Общество
В середине сентября в продуктовый магазин по ул.Щорса в Гродно зашел нетрезвый гражданин Латвии. Однако выбрать продукты и рассчитаться за них он явно не планировал. 28-летний мужчина схватил с прилавка две бутылки вина и пытался убежать. Продавцы хотели его задержать, однако силы были не равны. Одну из женщин грабитель ударил бутылкой по голове и выбежал на улицу.  В это время к своей машине вместе с супругой подходил 30-летний житель областного центра Ле...
Фото
ДТП произошло вчера около 10 часов утра в районе деревни Пески Лидского района, сообщили редакции в ГАИ. 55-летняя жительница Клецка ехала в Березовку и остановилась в полосе разгона, чтобы сориентироваться в пути. Затем, сев в "Фольксваген", начала движение, резко перестроившись влево, в попутную полосу. В этот момент там двигался автомобиль "Ситроен" под управлением 34-летнего жителя Лиды. Водитель "Ситроена" попытался объехать "Фольксваген", выехал на...