10 шляхоў да беларускасьці ад наведнікаў курсаў «Мова нанова» ў Горадні

Пачатак восеньскага сэзону курсаў «Мова нанова» ў Горадні быў прысьвечаны таму, якімі шляхамі людзі прыходзяць да беларускасьці. Адмысловы госьць курсаў — гарадзенскі музыка, лідэр гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў.

Невялічкае памяшканьне гарадзенскіх курсаў «Мова нанова» традыцыйна запоўненае. Пераважна тут моладзь, хоць ёсьць людзі і больш сталыя; нехта прыйшоў з малымі дзецьмі. Вядоўца Ігар Кузьмініч у прыўзьнятым настроі, кажа, што нават крыху засумаваў па курсах і вельмі рады, што пачаўся новы сэзон.

12E04720-1200-47DF-BE49-D209D6CF0555_w610_r1_s

Ігар Кузьмініч, вядоўца курсаў «Мова Нанова»

— Натхняе тое, што ў новым сэзоне ў нас будуць новыя тэмы і новыя выкладчыкі, а беларускасьць — яна невычэрпная, і ніколі ў нас нічога не паўтараецца. Спадзяёмся і на новых гасьцей, якіх раней у нас не было — яны павінны таксама прынесьці нам нешта новае.

Аказваецца, што амаль 50% з тых, хто прысутнічае, прыйшлі на курсы ўпершыню. Вядоўцы просяць навічкоў падзяліцца, што іх сюды прывяло. Пачаткоўцы саромеюцца, але адзін малады хлопец пачынае распавядаць:

BDDD6357-3C86-47F4-B0F6-7DEEDE95730F_w610_r1_s

Заняткі «Мова нанова» ў Горадні

— Вось у школе некалі дрэнна вучыў беларускую мову, ніколі ня думаў, што яна спатрэбіцца. А цяпер жыцьцё прывяло мяне ў палітыку, а значыць, і ў апазыцыю. А тут амаль усе размаўляюць па-беларуску. Стала неяк ніякавата ад гэтага, ды і кніжкі ўжо па гісторыі пачытаў, шмат чаго даведаўся, вось і патрэба зьявілася ў мове.

Іншы слухач кажа, што яму 46 гадоў і да мовы таксама прывяла патрэба:

— Мой сябар-мэксыканец вывучае расейскую мову, але захацеў яшчэ ведаць беларускую. Захапіўся гэтым, а я са школы амаль нічога ня памятаю, даведаўся пра курсы і прыйшоў.

A45C610B-836C-46A4-B756-AA500E80D203_w610_r1_s

Тэма заняткаў

Традыцыйна на курсах праводзяцца тэарэтычна-практычныя заняткі. Сёньня тэма датычыць літары «ў». Напачатку выкладчык агучвае правілы, а затым усе пачынаюць працаваць па раней падрыхтаваных картках. Тэма аказалася цікавай, выклікала шмат пытаньняў і нават дыскусій, таму выкладчык паабяцаў, што да наступных заняткаў удакладніць некаторыя правілы, пiша "Радыё Свабода".

219CDC95-4B6D-4984-B874-B599657C07A6_w610_r1_s

Працуем у камандах

А тым часам усе падзяліліся на каманды і рыхтуюць самыя цікавыя аповеды пра тое, як яны прыйшлі да беларускасьці. У кожнага, як высьвятляецца, свой шлях. Старэйшая слухачка прыгадала, што пра беларускую мову задумалася яшчэ ў піянэрскім узросьце:

— Ехалі цягніком з «Артэку», і расейскія дзеці зацікавіліся, чаму мы беларусы, а не гаворым на сваёй мове. Вось тады і стала сорамна. Выправілася, калі займела сваіх дзяцей і адправіла іх у піянэрскі летнік у Маскоўскую вобласьць, але з сабой паклала беларускія кніжкі, газэты і бела-чырвона-белы сьцяг. Расейскія дзеці ўвесь час прасілі сына, каб пачытаў ім па-беларуску, бо падабалася мова, а яму гэта было вельмі прыемна. Таму і мову лепей ведаць хочацца.

FB477098-9C78-4EC1-98E0-6A0A6A685791_w610_r1_s

«Мова нанова» ў Горадні

А вось спартовец-раварыст, спадар Віталь, ходзіць на заняткі трэці год і валодае мовай амаль дасканала.

— Я цяпер нядаўна прыехаў з Польшчы, у нас там доўгі маратон быў — 120 кілямэтраў праехалі. Дык вось едзеш, а побач паляк, і таксама стомлены, а ты зь ім па-беларуску, і ён цябе выдатна разумее і адказвае на сваёй мове, якую ты таксама разумееш. А раней, калі гаварыў па-расейску, нават і слухаць ніхто не хацеў.

Дзяўчына Руслана — украінка, нарадзілася ў Беларусі, вывучала мову ў школе, але ў жыцьці яе не выкарыстоўвала. І толькі калі выйшла замуж за ўкраінца, стаўленьне да мовы зьмянілася.

— Мой муж у мяне запытаўся, чаму я не размаўляю па-беларуску, хоць вырасла ў Беларусі? Ён сам зацікавіўся і пачаў хадзіць сюды на курсы. Дома мы пачалі гаварыць на беларускай мове ў асобныя дні, а потым прызвычаіліся, і нам стала вельмі цікава. І гэтая цікавасьць нас прывяла да беларускасьці, мы пачалі глыбей пазнаваць і нашу Беларусь. А мова проста мэлядычная.

Малады хлопец кажа, што сваім жыцьцём папросту «дакаціўся» да беларускае мовы. У школе вучыўся дрэнна, хоць маці выкладала родную мову. Але ў старэйшых клясах зацікавіўся гісторыяй Беларусі, а гэта пацягнула за сабой і цікавасьць да мовы.

— Цяпер я студэнт, і сябры ў мяне паважаюць беларускую мову, і выкладчыкі беларускамоўныя. І на заняткі «Мова нанова» хаджу ад самага пачатку, мне тут вельмі падабаецца.

Цікаўлюся ў людзей, якія першы раз на занятках, як яны тут пачуваюцца. Мужчына пакуль толькі ўсьміхаецца:

— Настраёва тут, усё так дынамічна адбываецца — і адразу нейкія веды зьяўляюцца. Спадзяюся, што веданьне мовы тут атрымаю, вельмі хочацца. Я сам інжынэр, працую, валодаю ангельскай і вывучаю гішпанскую, і мне стала сорамна, што ня ведаю сваёй роднай мовы...

А маладая дзяўчына, студэнтка ангельскай філялёгіі, мае шмат эмоцый:

— На вуліцы нідзе нашай мовы не чуваць, многія нават не разумеюць, а тут так цёпла і ўтульна ад таго, што гучыць беларуская — усё такое роднае, сваё... Мне падабаецца знаходзіцца ў гэтай атмасфэры.

0EF37EDE-541B-4AC5-B959-D41DE796DEF2_w610_r1_s

Алесь Дзянісаў

Спэцыяльны госьць, лідэр гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў, расказаў пра свой шлях да беларускасьці. Да мовы ён прыйшоў праз музыку, і ягоны гурт першым у Горадні засьпяваў на беларускай мове.

— Шмат дала літаратура і маё навучаньне на гістфаку, тыя выкладчыкі, якія чыталі мне лекцыі і якіх цяпер павыганялі з гарадзенскага ўнівэрсытэту. А потым цікавасьць да беларускай мовы перайшла і да музыкі. Мы тады шукалі нейкай праўды, а яна патрабавала беларускай мовы...

Алесь Дзянісаў прасьпяваў некалькі песень на словы Уладзімера Караткевіча і Алеся Чобата, што яшчэ болей ажывіла наведнікаў курсаў «Мова нанова».

На курсы завіталі госьці з Гомелю: спадарыня Антаніна з сваёй маленькай дачкой. Яна сказала, што наведвае падобныя курсы ў сваім горадзе, і ёй захацелася пры нагодзе пабываць у Горадні:

— Шмат падобнага з нашымі курсамі, але тут вядоўцы больш жывыя, вясёлыя, публіку ўвесь час трымаюць на ўздыме.

Гродно мовананова советы 10
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

интервью
Популярная гродненская танцовщица Оля Лета решила продолжить танцевальную карьеру в Минске. Напомним, недавно хореограф закрыла свою студию в Гродно, всерьез занялась бизнесом и объявила о переезде в Москву. Все изменилось в последний момент. И хотя проект "Queens" с Николаем Басковым закрыт, Оля не оставила вокал. В настоящий момент девушка совершенствует свои вокальные данные в белорусской столице и готовится в успеху в качестве певицы. Кроме того, недав...
Общество
Новогодний мини-марафон пройдет в Гродно 23 декабря. Он станет десятым юбилейным легкоатлетическим соревнованием в своем роде. В 12.00 бегуны соберутся на ЦСК "Неман", чтобы закрыть сезон и показать, кто из них лучший. Участников ожидают две дистанции: основная в 4,2 километра и специальная в 400 метров для тех, кто готов пробежать в костюмах Деда Мороза и Снегурочки.  - Итоги подведем как в абсолютном первенстве, так и в возрастных группах. В качестве наг...
Фото
Вчера на прилегающей к Румлевскому проспекту территории в Гродно произошел наезд на пешехода. Произошло всё следующим образом. Водитель «Хонды» двигался по парковке мимо стоявших машин. Видел двух прохожих, которые шли по ней, решил их опередить. Одного правыми зеркалом и крыло толкнул. На машине остались потертости. - Пешеход же после удара развернулся и упал на спину. Мужчина получил переломы и помещен в больницу, - сообщили в пресс-службе ГАИ УВД Гродне...
Общество
Суд Октябрьского района Гродно оштрафовал местного жителя Александра Горбача на 735 рублей, сообщают правозащитники центра «Весна». Напомним, на странице в соцсетях у него нашли запрещенные аббревиатуры, а также нацистскую символику. Ранее милиция составила на мужчину два протокола: за нацистскую символику на картинках и аббревиатуры из «экстремистского списка». Сам он настаивал: наоборот, высмеивал фашистскую идеологию, а запрещенная аббревиатура (такая в...
Происшествия
Потерпевшая могла упасть с десятого этажа, но сумела уцепиться за перила. 30-летняя девушка выжила благодаря завидной ловкости. Пьяный приятель выбросил ее за балкон, но та сумела зацепиться. Известно, что эти двое – давно знакомы. Созвонились, договорились вместе провести время. Девушка даже съездила за молодым человеком на машине и привезла к себе. Выпили и… ничего не состоялось. Судя по всему, гость рассчитывал на интим, но хозяйка отказала. Оставшийся...
Фото+видео
Из шести заявленных от Гродненского района проектов по программе трансграничного сотрудничества «Польша–Беларусь–Украина» четыре получили финансирование в размере 4 миллиона евро. Эти деньги будут направлены на капитальное обновление участков дорог общей протяженностью 21,8 километра. Как рассказал "Гродненской правде" генеральный директор КУП «Гроднооблдорстрой» Дмитрий Волкович, уже приступили к работам на двух участках дороги Свяцк–Василевичи–Осташа–Кад...
Общество
По апелляционному протесту прокурора ужесточено наказание жителю Гродно за преступления против половой неприкосновенности несовершеннолетних. Информация об этом размещена на сайте Генеральной прокуратуры. Суд Октябрьского района Гродно вынес приговор в отношении 34-летнего местного жителя. Мужчина осужден за совершение преступлений против половой неприкосновенности лиц, не достигших 16-летнего возраста, а также использование заведомо несовершеннолетнего дл...
Окнаград
На пороге — зима и значит будет холодать. Из шкафов нехотя достаются самые теплые вещи. Как бы мы ни сопротивлялись, а впереди — целых четыре месяца с дождем, снегом и слякотью. Чем порадовать себя в это серое, унылое время? Скандинавы, например, почти полгода не видят солнечных дней, а недостаток дневного света компенсируют особой обстановкой в доме: большие окна, светлый и просторный интерьер. Пожалуй, опыт скандинавов нам идеально подходит. И раз уж реч...
опрос
Любой родитель, отправляющий ребенка в первый класс, должен быть готов к тому, что к семейным расходам на ближайшие 11 лет прибавятся новые – школьные. И речь идет не только о неизбежных тратах на форму и канцелярские принадлежности, но и взносах, которые ежегодно, а то и не раз в год, нужно выделять из личного кармана на благо учреждений среднего образования. Ремонт, замена мебели, покупка оборудования, подарки, попечительский совет: скрипя сердцем, родит...
Эта страница содержит контент для взрослых. Подтвердите, что Вам есть 18.