Праект квартала ў цэнтры Гродна: вуліцу Астроўскага падоўжаць, каля палаца Станіславова з'явяцца шматпавярховікі

Гарадскія ўлады плануюць кардынальна змяніць абрысы вуліц Астроўскага, Каханоўскага, Ціміразева і 17 верасня. Згодна плану ў горадзе фактычна мае паўстаць новы жылы квартал на месцы закінутых або часткова закінутых прамысловых аб’ектаў паміж вуліцамі Дзяржынскага і Ціміразева. Вуліца Астроўскага, такім чынам, пройдзе праз пустуючыя тэрыторыі і з’яднаецца з Каханоўскага. Вуліцы Акадэмічную і Валковіча таксама падоўжаць, яны будуць дасягаць новага ўчастка Астроўскага.

Вялізнае прадпрыемства «Торгмаш» павінна перапрафілявацца пад аб’ект грамадскага прызначэння. Частку ягоных плошчаў скароцяць, нешта разбяруць, каб зрабіць шматузроўневы паркінг.

«Свечкі» сапсуюць від на Станіславова?

Палац Станіславова, які знаходзіцца зусім побач, таксама чакаюць змены. Да палацавага комплекса будзе весці брукаваная пешаходная алея з зелянінай па абодвух баках, пiша "Зялены гродзенскi партал".

aleya_yakaya_vyadze_da_palacu_vul._cimirazeva

Алея па вул. Ціміразева, якая вядзе да палаца

Разам з тым можа знікнуць раён прыватнай забудовы, які знаходзіцца справа ад алеі па Ціміразева. На месцы будынкаў, згодна плану, павінны з’явіцца чатыры пяціпавярховікі.

З апошнім пунктам катэгарычна не згодзен краязнавец Ігар Лапеха. На яго думку, знос прыватнай забудовы паміж Каханоўскага і Ціміразева – шкодны і не рацыянальны:

Ставіць на месцы прыватных дамоў чатыры «свечкі» – гэта толькі дадатковая нагрузка на бюджэт ды інвестараў, праект дзеля праекта. Палац Станіславова пры гэтым павінен быць самай дэкаратыўна-насычанай кропкай у акрузе, а гэтыя новабуды наўпрост забяруць ад яго ўвагу.

Выразна бачныя чатыры дамкі, якія могуць паўстаць побач з палацам

Крытычна Лапеха ставіцца і да ідэі рабіць Каханоўскага магістраллю. На думку краязнаўца, лепш працягнуць Будзёнага да кальцавой развязкі, то бок пусціць рух каля вакзалу, за звярынцам.

Прамысловыя пусткі

Ці закране дарога старыя нямецкія могілкі?

Яшчэ адзін момант, на які звярнулі ўвагу эксперты, гэта гісторыя з колішнімі могілкамі за вайсковым шпіталём. Як тлумачыць гісторык Янка Лялевіч, 2-3 верасня 1915 года на ўзвышшах сучаснай вуліцы Церашковай вяліся зацятыя баі - расейскае войска няўдала спрабавала адбіць горад ад немцаў. Магіла палеглых тады расейскіх салдатаў і зараз азнакаваная трыма ліпамі на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Церашковай. А вось немцы сваіх палеглых хавалі бліжэй да тагачаснага горада - каля казармаў 4-га сапёрнага батальёна (зараз – вайсковы шпіталь). Тыя могілкі засталіся толькі на выявах са старых паштовак, хоць час іх знішчэння дакладна невядомы.

Так могілкі выглядалі ў 1915 годзе

Адзінае, што нагадвае пра пахаванні – агароджа з бутавага каменю, якая стаіць і сёння ў двары закінутага прыватнага дамка. Акурат на гэтым месцы мае паўстаць скрыжаванне Астроўскага ды Дзяржынскага…

Месца колішніх нямецкіх пахаванняў

Крыжам пазначаныя нямецкія могілкі

Уласна праезжая частка не закране могілак, - тлумачыць Лялевіч, - але ходнікі на скрыжаванні пройдуць акурат па пахаваннях. Пад гэтую марку будзе знішчаная і агароджа з бутавага каменю. Хутчэй за ўсё, будуць пракладацца і дадатковыя падземныя камунікацыі пры трасе, якія і закрануць магілы нямецкіх жаўнераў.

Згодна Лялевічу, «на добры розум» да справы трэба далучаць археолагаў, а магчыма, і лютэранскага пастара – калі, напрыклад, паўстане пытанне аб перапахаванні знойдзеных парэшткаў.

Дамы не знясуць, пахаванні не раскапаюць – чыноўнікі супакойваюць

Сакратар праектнай камісіі ва Упраўленні архітэктуры Вольга Барэйка дала адказы на некаторыя закіды грамадзянаў адносна планаў перабудовы квартала.

З яе словаў пытанне са зносам прыватнай забудовы паміж Каханоўскага і Ціміразева яшчэ не вырашана канчаткова: зараз на гэта можа наўпрост не хапіць грошаў.

Наконт могілак Вольга Уладзіміраўна таксама не турбуецца. Згодна сакратару камісіі, дарога іх усё ж такі не зачэпіць, а пройдзе зусім побач. Ніякіх камунікацыяў паблізу, пры гэтым, пракладаць не трэба, бо «ўсё ўжо пракладзена».

Грамадскае абмеркаванне праекта, якое пачалося 21 чэрвеня, будзе працягвацца да 15 ліпеня. Убачыць дэтальны план новага квартала можна ў будынку Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму, пл. Тызенгаўза, 3.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов