Пастаноўка - Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў

Дэкарацыі і касцюмы - Дзмітрый Мохаў

Кампазітар - Валерый Воранаў

Харэаграфія - Наталля Фурман

Кандрат Кандратавіч Крапіва вядомы беларускі паэт, празаік, драматург, вучоны. Яго творчасць – цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі. Яго камедыі – выдатнае дасягненне беларускай сатырычнай літаратуры.
Камедыя “Хто смяецца апошнім” з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія – гэтаму прысвечана камедыя “Хто смяецца апошнім”. Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.
Дзеянне спектакля адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам – вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Вароніжы. Туляга спалоханы. Ён просіць нікому пра гэта не гаварыць. Але размову падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі – невуч, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, – вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІМ? 

Дзеючыя асобы і выканаўцы:

  • Гарлахвацкі - Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў
  • Анна Паўлаўна - Ірына Нарбекава
  • Чарнавус - заслужаны артыст БССР, Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук
  • Туляга - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грыцэўскі, аслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Цярпіцкі
  • Левановіч - Канстанцін Конюхаў
  • Вера - Алена Гіранок, Юлія Палубінская
  • Зёлкін - Анатоль Гур’еў, Дзмітрый Пусцільнік
  • Зіна Зёлкіна - Ала Проліч, Вольга Сізова
  • Цёця Каця -Лідзія Мардачова, Тамара Мужэнка
  • Нічыпар - Станіслаў Вількін, Уладзімір Іваноў
  • Незнаёмая Жанчына - Анжэла Караблёва, Ларыса Маршалава
  • Чалавек у форме НКВД - Ягор Лёгкін, Аляксей Сораў

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года.

Аўтарскі калектыў тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" у складзе Кашперава Аляксандра Барысавіча, вядучага майстра сцэны, Кірэева Алега Віктаравіча, рэжысёра-пастаноўшчыка, Мішчанчука Уладзіміра Андрэевіча, вядучага майстра сцэны, заслужанага артыста БССР, - за выдатныя творчыя дасягненні, стварэнне спектакля "Хто смяецца апошнім" па п'есе К.Крапівы.