Гісторыя Docudays UA  налічвае 12 год. Ад 2006 году фестываль – чалец Сеткі фестывалей пра правы чалавека Human Rights Film Network (HRFN). Традыцыйна Docudays UA  адбываецца ў апошні тыдзень сакавіка ў кіеўскім Доме кіно. Пасля фільмы фестывалю вандруюць па іншых гарадах Украіны.

У другі раз дакументальнае кіно Docudays UA  прыедзе ў Гродна. Усе паказы пройдуць у кіназале Генеральнага консульства РП у Гродна (вул. Будзёнага, 48а).

22 чэрвеня:

“Праз Майдан”, 2015, Украіна, рэж. Кацярына Гарнастай (36”)

Прыз імя Андрэя Матросава ад арганізатараў Docudays UA

 

“Хачу не забыць гэты год, хачу памятаць людзей, якія былі поруч. Год Майдану, год пад знакам вайны і міру”.

“Доўга ды шчасліва”, 2014, Харватыя, Нідэрланды, рэж. Таццяна Божыч (83”)
Спецыяльны дыплом

Калі рэжысэрка Таццяна Божыч у чарговы раз знайшла каханне свайго жыцця, ды ўсё зноў пагражае пайсці не так, яна вырашае, што трэба пачаць жыццё з чыстага аркуша. Гэтыя стасункі маюць быць удалымі! Таццяна наведвае сваіх пяцёх былых у Маскве, Габзбурзе, Лондане і Загрэбе, каб даведацца, чаму ўсе яе раманы заўжды разбіваюцца на аскепкі. Эмацыйная і канфрантацыйная, але адначасова вострая, гэтая дакументальная стужка знойдзе водгук у кожным з нас, бо рэжысэрка працягвае шукаць свой Грааль кахання: «і жылі яны доўга ды шчасліва»!

23 чэрвеня:

“Медык ідзе апошнім”, 2014, Вугоршчына, Украіна, рэж. Святлана Шымко (26”)
Спецыяльны дыплом гераіне фільма

Лекарка-валанцёрка Таня была на перадавой цягам найкрывавейшых дзён Майдану. Пасля спынення агню яна застаецца ў Кіеве, каб лячыць параненых. Гэтым часам на ўсходзе Украіны пачынаецца неаб’яўленая вайна з Расійскай Федэрацыяй. Таня зноў павінна ехаць на фронт…

 “Сястра Zо”, 2014, Украіна, рэж. Аліса Каваленка (60”)

Zo – колішняя футбалістка. Калі яна пакінула спорт, ёй давялося змагацца за выжыванне і наноў шукаць сябе.

“Дысідэнт і генерал”, 1998, Нідэрланды, рэж. Алена ван дэр Хорст (15”)

Неймавернае сяброўства паміж былым дысідэнтам, псіхіятрам Сямёнам Глузманам і намеснікам старшыні СБУ, генералам Уладзімірам Прыстайкам, які захоўваў справу Глузмана ў архівах КДБ.

 

24 чэрвеня:

“Выкладчык ангельскай”, 2012, Грузія, рэж. Ніно Арджанікідзэ, Вано Арсенішвілi (56”)

Малады настаўнік ангельскай мовы у пошуках прыгодаў атрымлівае заданне – зрабіць «моўную рэвалюцыю» ў далёкай грузінскай вёсцы. Шукаючы новых уражанняў, ён трапляе на перадавую палітычных зменаў у краіне. Каб пазбыцца савецкай спадчыны ды далучыцца да заходняга свету, урад пачынае праект «захопу» Грузіі англамоўнымі людзьмі. Усхваляваны вандроўнік поўны рашучасці прыкласціся да «радыкальных зменаў» у маленькай постсавецкай краіне. Але, калі спадае першая хваля праекту, ён сутыкаецца з пахмурнай будзёншчынай.

"Зубы Леніна", 2014, Україна, рэж. Кацярына Гарнастай

Кароткаметражная стужка з каледайскопу фільмаў “Еўрамайдан. Чарнавы мантаж”.

Тры месяцы рэвалюцыі. Ад абуранага пратэсту да народнага паяднання. Ад рондляў на галаве да дубінак і бронекамізэлек. Ад эйфарыі перамогі да аплаквання загінулых Нябеснай сотні. Рэвалюцыя як выбух абуджанай годнасці, як эйфарыя свабоды, як боль усведамлення цаны, як нараджэнне найноўшай гісторыі Украіны. У гэтым годзе Docudays UA  вырашыў адмовіцца ад фільма-адкрыцця, тым больш што ўся ўвага фестывалю прыкута да зменаў, якія сёння адбываюцца ў грамадстве. Docudays UA звярнуўся да рэжысэраў, што здымалі ўкраінскі пратэст, і папрасіў падзяліцца іхнімі найлепшымі кадрамі. Эпізоды будучых фільмаў пра Еўрамайдан склаліся ў калейдаскоп рэвалюцыі, які не патрабуе каментароў.

“Божая воля”, 2013, Расія, рэж. Беата Бубянец (55”)
Галоўны прыз конкурса ДОКУ/ПРАВА

Колішні неабудзіст, які стаў палымяным абаронцам праваслаўных каштоўнасцяў, Дзмітрый Энтэо, прыцягнуў да сябе ўвагу публікі  пасля некалькіх эксцэнтрычных акцыяў. Ён кліча сябе праваслаўным «акцыяністам» і выступае супраць творчасці мастацкіх групаў “Вайна” ды “Pussy Riot”. Сабраўшы ў сваю падтрымку рух праваслаўных актывістаў, які ён называе«Божая воля», Дзмітрый абвясціў пра намер узначаліць Расію, а далей і ўвесь свет у еўхарыстычнай рэвалюцыі. Якія гэта мае наступствы і хто такі Энтэо насамрэч?

25 чэрвеня:

“Эрмітажнікі”, 2006, Нідэрланды, рэж. Алена ван дэр Хорст (75”)

Незвычайны дакументальны фільм пра экспанаты вядомага музея ў Санкт-Пецярбурзе. «Эрмітажнікі» – супрацоўнікі музея са шматгадовым досведам, ад абслугоўваючага персаналу да дырэктара, – тлумачаць мастацтва, прастору ды гісторыю таго, што некалі было Зімовым палацам. Непарыўна звязаныя з Эрмітажам, гэтыя каларытныя персанажы ажыўляюць мастацтва, гісторыю і душу музея. Сапраўдная скарбонка анекдотаў пра Эрмітаж ад людзей, якія разам з ім прайшлі праз бурлівае для Расеі ХХ стагоддзе.

“Дом бацькі", 2014, рэж. Юлія Гантарук, камера Юрый Грузінаў

Кароткаметражная стужка з каледайскопу фільмаў “Еўрамайдан. Чарнавы мантаж”.

Тры месяцы рэвалюцыі. Ад абуранага пратэсту да народнага паяднання. Ад рондляў на галаве да дубінак і бронекамізэлек. Ад эйфарыі перамогі да аплаквання загінулых Нябеснай сотні. Рэвалюцыя як выбух абуджанай годнасці, як эйфарыя свабоды, як боль усведамлення цаны, як нараджэнне найноўшай гісторыі Украіны. У гэтым годзе Docudays UA  вырашыў адмовіцца ад фільма-адкрыцця, тым больш што ўся ўвага фестывалю прыкута да зменаў, якія сёння адбываюцца ў грамадстве. Docudays UA звярнуўся да рэжысэраў, што здымалі ўкраінскі пратэст, і папрасіў падзяліцца іхнімі найлепшымі кадрамі. Эпізоды будучых фільмаў пра Еўрамайдан склаліся ў калейдаскоп рэвалюцыі, які не патрабуе каментароў.

“Разам”, 2014, Расія, рэж. Дзяніс Шабаеў (52”)
Галоўны прыз конкурса ДОКУ/ЖЫЦЦЁ

Двое людзей у дарозе. Паўсядзённае жыццё, працоўныя званкі, гульні, рух па крывой шасэ, паварот і зноўку працоўныя званкі… На працягу году бацька і дачка амаль не бачылі адзін аднаго і не заставаліся сам на сам. Дзве камеры глядзяць адна на адну; розныя страхі жывуць у адной прасторы. Пытанне: вярнуцца назад ці працягваць вандроўку разам?