У вас ёсць унікальная магчымасць пачуць аднаго з вядучых арганістаў сучаснай Германіі - Іаганеса Гефферта.
Іаганес Гефферт - прафесар класа аргана і імправізацыі, загадчык кафедры пратэстанцкай царкоўнай музыкі ў Дзяржаўнай вышэйшай школе музыкі горада Кёльна, выкладчык Вышэйшай школы імя Роберта Шумана ў Дзюсельдорфе.
Выпускнік Кёльнскай кансерваторыі, Гефферт быў арганістам і дырыжорам Аахенскага бахоўскага грамадства, заснавальнікам фестывалю Aachener Bachtage, дырэктарам царкоўнай музыкі Бонскай Kreuzkirche, выкладаў у Вышэйшай школе музыкі імя Роберта Шумана ў Дзюсельдорфе. У Боне И.Гефферт з'яўляўся галоўным арганістам гарадскай канцэртнай залы Beethovenhalle.
Іаганес Гефферт на працягу многіх гадоў актыўна гастраліруе: выступае на арганных фестывалях у краінах Еўропы, а таксама ў Японіі, ЗША, Індыі, Паўднёвай Амерыцы. Ён запісаў больш за 25 пласцінак і кампакт-дыскаў, удзельнічае ў міжнародных конкурсах арганістаў як член журы, праводзіць майстар-класы для маладых музыкаў. Рэдагуе серыі выданняў арганных твораў амерыканскіх і ангельскіх кампазітараў, піша навуковыя артыкулы па праблемах арганнага выканальніцтва.
Выдатны нямецкі арганіст, педагог, даследчык, неаднаразова і з велізарным поспехам выступаў у Беларусі - у залах Белдзяржфілармоніі і Полацкага Сафійскага сабора, Віцебскай абласной філармоніі. У гэты раз на гродзенскай сцэне ён выканае творы К.Готліба Нэфэ, І.-С. Баха, Ф. Мендэльсона Бартольді, Луі Вьерна і інш.