Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў мы запрашаем усіх гродзенцаў і гасцей горада на акцыю Ноч у музеі «У стылі чорна-белага кіно».
Вас чакае:
- Гісторыка-забаўляльная праграма «Паміж Гродна і Чыкага» (Новы замак, Сенатарская зала).
- Вандроўка па музеі (Новы замак, Стары замак, Ніжняя царква).
У праграме:
- Група сучаснай харэаграфіі «Тад»,
- Струнны квартэт «Ignis»,
- Каманда аніматараў «Маскарад»,
- Танцавальная кампанія «Naчаlо»,
- Папуры з мюзіклаў – хор пад кіраўніцтвам Ларысы Іконнікавай,
- Саксафаністка Ксенія Лаўкова,
- Модны паказ ад салона прыгажосці «Michelle».
На працягу ўсёй праграмы і ў антракце пад гукі прыемнай музыкі будуць працаваць пляцоўкі:
- Настольныя гульні крамы-клуба «Кубік»,
- Сувеніры ў тэхніцы дэкупаж ад Таццяны Савіцкай і майстар-класы ад hand-made майстроў Галіны і Барыса Жамчужнікавых, Алены Заўялавай, Анастасіі Фененка, Марыны Станкевіч, Юліі Кухарэвіч,
- Роспіс хной ад Таццяны Кавалеўскай.
Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць перанесціся ў эпоху 20-30-ых гадоў з дапамогай рэтра кінасалона «Cinema», фотаатэлье «Retro Selfie» і атракцыёну «Рэтрамабіль».
Дрэс-код: будзем рады бачыць Вас апранутымі ў стылі 20-30-ых гадоў (адзенне, галаўныя ўборы, аксэсуары).
Кошт квітка на праграму ў Сенатарскай зале Новага замка з 19.30 – 50 тыс.руб. (колькасць квіткоў абмежавана).
Кошт квітка на наведванне Новага, Старога замкаў і Ніжняй царквы без праграмы ў Сенатарскай зале – 30 тыс.руб.
Квіткі можна набыць у касе музея.
Тэлефон для даведак: 74-33-60