Выстаўка складаецца з жывапісных палотнаў, графічных твораў, скульптуры, умоўных пластычных кампазіцый. Гродзенскія творцы прадставяць гледачу свой уласны погляд на падзеі вайны, з пазіцый сучаснасці ў мастацкіх вобразах ацэняць трагічныя страты і гераічныя ўчынкі савецкіх людзей, духоўную трагедыю пакалення. У аснове агульнай канцэпцыі ляжыць ідэя адмаўлення насілля над чалавекам. І пакуль у “вайны няма эпілога”, пакуль на зямлі доўжацца войны, творцы будуць сцвярджаць пазітыўную ідэю захавання міру і спакою для кожнага з людзей.

Запрашаем. Уваход на адкрыццё выстаўкі вольны.