Аўтар Антон Францішак Брыль прадставіць сваю гістарычна-казачную аповесць “Ян Ялмужна”, падчас напісання якой яму давялося заглыбіцца ў архіўныя дакументы і старыя кнігі аб геранёнскім замку і яго наваколлі. Большасць герояў кнігі —гістарычныя асобы, ад Ольбрахта Гаштаўта, пра якога напісаныя цэлыя даследаванні, да самога Яна Ялмужны, кухмістра, вядомага з адной згадкі ў старым трабскім інвентары.