Кніга апавяданняў “Шэптам” інспіраваная паганскай традыцыяй, народнай медыцынай і шаптунствам беларускага Палесся і Падляшша. Зборнік 18 тэкстаў заснаваны на матар’ялах сабраных падчас экспедыцыі па рэгіёне беларуска-польскага памежжа. Кніга выйшла па-беларуску і ў перакладзе Манікі Уранэк на польскую мову. Ілюстрацыі выканаў беларускі мастак Уладзімір Блюднік. Сустрэча з аўтарамВіталём Воранавым пройдзе ў аўтэнтычнай атмасферы чараў беларускай глыбінкі.