Жанр: драма
Аўтар: Андрэй Курэйчык
Працягласць: 2 г. 40 хв.

Жыццёвы шлях жанчыны – заўсёды цікавая гісторыя. Пры гэтым, калі старонкі лёсу пачынаюцца менавіта ў сапраўднай Францыі, а спыняюцца ў ціхай беларускай вёсцы – абставіны захапляючыя ўдвая.
Падзеі п’есы Андрэя Курэйчыка, створанай паводле рэальнай гісторыі жыцця Жызэль Купэс, адбываюцца ў трох этапах: Францыя 1940 года, беларуская вёска Карзуны ў 1957 і 1999 гадах. Аб чым марыць маладая дзяўчына Жызэль, што адчувае дарослая жанчына Жызэль Купэс, кардынальна змяніўшая лёс, і аб чым шкадуе сталая “Жызэлька” ў акружэнні сваіх вясковых суседзяў? Спектакль, менавіта аб гэтым.
Але чаму падзеі склаліся наступным чынам? Што паспрыяла нечаканаму пераезду? Як адчувае сябе інтэлігентная францужанка ў рэаліях звычайнай вёскі? І чаму напрыканцы жыцця даражэй за ўсе скарбы на зямлі для Жызэлі становіцца звычайная сіняя лямпачка?...

Над спектаклем працавалі:
Рэжысёр-пастаноўшчык - Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык - Андрэй Меранкоў
Кампазітар – Дзмітрый Фрыга
Памочнік рэжысёра – Вольга Галкіна

У ролях:

  • Жызэль асенняя - народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, Галіна Чарнабаева,
  • Жызэль летняя - Людміла Сідаркевіч,
  • Жызэль вясенняя - Вераніка Буслаева, Гражына Быкава,
  • Луі - Канстанцін Воранаў, Аляксандр Гарцуеў,
  • Жаклін - Бэла Шпінер, Ганна Маслоўская,
  • Анна - Наталля Халадовіч,
  • Франсуа - Ілля Ясінскі, Мікалай Стонька,
  • Іван Ільіч - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко,
  • Ніна - Алена Баярава, Марыя Пятровіч,
  • Сяргей - Дзяніс Паршын, Максім Брагінец,
  • Віктуар дзяўчынка - Аліса Палупанава, Маша Халадовіч,
  • Віктуар дарослая - Алена Баярава, Марыя Пятровіч,
  • Колька - Дзмітрый Давідовіч, Максім Паніматчанка,
  • Ханаў - Андрэй Дабравольскі, Кірыл Навіцкі,
  • Інга - Анастасія Баброва, Марына Здаранкова,
  • Камандзір - Дзяніс Варанцоў, Дзмітрый Цяслоўскі.

Прэм'ера – 12 студзеня 2013