У Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выставы маладых мастакоў Беларусі “АRT – Панарама - 2015”, прысвечанай Году Моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстава прэзентуе жывапісныя палотны, графічныя творы, скульптуры, арт-аб’екты. 35 творцаў прадставяць гледачу свой уласны, непаўторны, дзівосны свет у самых нечаканых формах, розных матэрыялах і тэхніках.

Запрашаем.