Адбудзецца прэзентацыя альбома-каталога “Народны ручнік”, які ўклалі супрацоўнікі Музея ў Бельску Падляскім.

Падчас сустрэчы вы пазнаёміцеся з аўтарамі праекта “Народны ручнік з ваколіцаў Бельска Падляскага – вышыўка і карункі”.

Мяркуем, што прэзентацыя будзе цікавай этнографам і гісторыкам, аматарам традыцыйнай вышыўкі, супрацоўнікам устаноў культуры, усім, хто цікавіцца народным мастацтвам.