Выстава жывапісу Сняжаны Віцецкай «eksARHAIZM»

У кантэксце дадзенай выставы эксархаізмы – гэта этычныя нормы. Каханне, Вернасць, Сяброўства, Адданасць, Свабода, Абавязак, Адказнасць, Вера, Дабрыня, Надзея, Імкненне да спасціжэння праўды… Назва выставы аптымістычная, яна сцвярджае, што тэмы, раскрытыя тут, не сышлі ў мінулае, не загінулі, а існуюць, кіруюць людзьмі, упрыгожваюць і адраджаюць свет разумных, духоўных істот.

Запрашаем на вернісаж 4 сакавіка ў 17.30!