13.00 -  спектакль “Быў бы ў мяне дракон” ад настольнага тэатра “Кардонка”.

Пастаноўка ў стылі дамашняга папяровага тэатра для дзяцей ад 4 да 9 год і вясёлых дарослых (паводле матываў казак Дональда Бісэта). 

Мастак: Антаніна Слабодчыкава.

Граюць: Зоя Кенько, Святлана Бень, Арцём Залескі. 

14.00 -  салодкія пачастункі і падарункі.

Гасцей чакаюць слодычы і гарбата (завараная з зёлак з агарода беларускага цмока!) і падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і галерэі “У майстра”.

14.30 -  воркшоп па вырабе цацкі “Лятаючы цмок” ад дызайнера Алены Трафімавай.

Воркшоп для дзяцей ад 4 год і крэатыўных дарослых.

Увага! На жаль, наш цмок яшчэ не разжыўся на вялікія апартаменты, каб прымаць шмат гасцей. Адначасова ў ягонай пячоры камфортна змяшчаецца толькі тры-чатыры дзясяткі гледачоў. Таму просім жадаючых прайсціся цмачыным маршрутам загадзя паклапаціцца пра набыццё квіткоў і запісам на воркшоп.