Выстава твораў гарадзенскіх мастакоў “Кветкі для Марыны”, прымеркаваная да юбілею мастацтвазнаўцы Марыны Загідулінай.

Кветкі суправаджаюць чалавека ад нараджэння і да смерці: найбольш радасныя ў пачатку жыцця, найбольш сумныя – пры яго зыходзе. “Кветкі для Марыны” сабраныя мастакамі на сваіх палотнах і складзены ў сімвалічны букет для мастацтвазнаўцы, чалавека, якога любяць, шануюць, якому хочуць сказаць словы ўдзячнасці за шматгадовую працу.

Гэтыя кветкі нясуць у сабе і лёгкі ўрачысты смутак ад усведамлення, што разам з Марынай пройдзены ўжо кавалак жыццёвага шляху, і неабсяжнае шчасце ад упэўненасці ў тым, што мы разам у адзінай мастацкай прасторы, і пажаданнi поспеху на той дарозе, якая яшчэ наперадзе.