Гiсторыя будынка - палаца XVIII-XIX ст.; традыцыi сям’i, у фармiраваннi якiх значная роля належала рэлiгii. Першая экспазіцыя музея гісторыі рэлігіі ў Гродна прысвечана уладальнікам палаца і гарадскому побыту XIX-XX стагоддзяў. Стацыянарная экспазіцыя «Эпоха. Час. Будынак» размясцілася ў галоўнай часцы палаца, у якім знаходзіцца музей. Прадметы побыту розных эпох на выставе будуць аб’яднаны ў тэматычныя блокі. Экспазіцыі будуць прысвечаны палацавым інтэр’ерам, сямейным рэлігійным традыцыям, ладу жыцця і захапленням нашых продкаў. У адной з залаў анфілады будуць экспанавацца прадметы мэблі XIX - пачатку ХX стагоддзяў, партрэты, гадзіннiкi, патэфон, посуд, старыя газеты і часопісы, арыгінальныя ўзоры рукадзелля, паштоўкі, вееры, парасоны, малыя скульптуры. Асобная зала будзе прысвечаны паломніцтвам, у якія адпраўляліся гараджане ў мінулым: захаваліся сувеніры, прывезеныя больш за сто гадоў таму з Афона, Кіева-Пячэрскай Лаўры, Рыма, Індыі.

Музей працуе кожны дзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30).