Гродзенская Троя

У Старым замку пачала працу выстаўка, прысвечаная археалагічнаму вывучэнню Гродна, дзе прадстаўлены 645 экспанатаў, якія адлюстроўваюць развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага горада.

Пісьмовая гісторыя Гродна налічвае 887 гадоў. Аднак гэтых дадзеных недастаткова, каб асвятліць пачатковыя старонкі жыцця горада. Крыніцы настолькі стрыманыя ды нешматлікія, што доўгі час заставалася пад пытаннем лакалізацыя самога паселішча, у якім кіравалі ўзгадваемыя летапісам “гарадзенскія” князі. Спрэчкі даследчыкаў працягваліся да часу сенсацыйных археалагічных адкрыццяў у 1932 г., калі Юзаф Ядкоўскі, падобна Генрыху Шліману з яго Трояй, раскапаў на Замкавай гары летапісны Горадзен. Археалогія – гісторыя, узброеная рыдлёўкай, – дазволіла гарадзенцам стаць сведкамі паўсталага з зямлі мінулага, якое стагоддзямі хавалася пад іх нагамі.

За перыяд археалагічных даследаванняў Гродна з 1931 па 2013 г. быў назапашаны багаты матэрыял, які складаецца з некалькіх соцень тысяч прадметаў. Толькі невялікая колькасць – 645 экспанатаў – прадстаўлена на выстаўцы з мэтаю адлюстравання развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага горада.

Самыя маштабныя археалагічныя працы праводзіліся на Замкавай гары, дзе былі выяўлены розначасовыя мураваныя аб’екты. Найбольш значныя з іх прадстаўлены на арыгінальных планах і фотаздымках. Гэта княскі палац, Ніжняя царква, фрагмент абарончай сцяны, якія датуюцца ХІІ ст., драўляная забудова ХІІ–ХІV стст. Жыццё сярэднявечных гарадзенцаў паказана за кошт рэчаў, якімі яны карысталіся: упрыгажэнні, прадметы раскошы, культу, прылады працы, цацкі. Унікальнымі сярод іх з’яўляюцца залаты пярсцёнак з гранатам ХІІІ–ХІV стст., шахматная ладдзя ХІІ ст., фрагмент маёлікавай падлогі Ніжняй царквы, прадметы хрысціянскага культу.

З моманту свайго з’яўлення ў сутоцы Нёмана і Гараднічанкі Гродна стаў важным гандлёвым цэнтрам. Горад славіўся майстэрствам сваіх ювеліраў, шаўцоў і кастарэзаў. Прыцягваюць увагу каменныя ліцейныя формы, прыгожа аздоблены скураны абутак, касцяныя грабяні і накладкі. На багаты, размешчаны на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў горад здзяйснялі напады шматлікія ворагі, аб чым сведчаць знаходкі вайсковага рыштунку і зброі: шпоры, цуглі, спражкі, наканечнікі стрэл і коп’яў, арбалетныя балты і даволі рэдкія кісцяні, булавы. Тут знойдзена засцерагальнае кальцо для стральбы з лука – адзіная на тэрыторыі Беларусі знаходка.

У археалагічным вывучэнні гістарычнага цэнтра Гродна вылучаецца вуліца Вялікая Траецкая, дзе выяўлены развалы кафляных печаў, манетны скарб і знойдзена адзіная ў горадзе майстэрня ганчара. Наступныя старонкі жыцця гарадзенцаў ХIV–XVIIIстст. былі адкрытыя за кошт пашырэння даследаванняў новых аб’ектаў (былы езуіцкі калегіум, Савецкая плошча, Новы замак), дзе зроблены значныя адкрыцці і знойдзены каштоўныя рэчы, сярод якіх прыцягвае да сябе ўвагу талерка, упрыгожаная біблейскім сюжэтам “Адам і Ева ў раі” – адзіны прадмет такога тыпу ў Беларусі.

Археалагічнае вывучэнне Гродна працягваецца, пашыраецца прасторавы і часавы гарызонт гісторыі нашага горада. Культурны слой, які ўтвараецца прадуктамі жыцця сучасных людзей, з цягам часу таксама стане прадметам даследавання навукоўцаў. 

Выстаўка будзе дзейнічаць да канца лета. 

Впечатления
(0 оценок)
Обслуживание
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Рецензия

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается : использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Впечатления
0/12
Обслуживание
0/12
Отзыв:

Загрузить фото:
Выбрать
Афиша
Показать
Теги
Показать