Вера праз мастацтва нажніц і паперы

Як сцвярджае энцыклапедыя “Этнаграфія Беларусі”: выцінанка (“выразанка”, “выразка”, “выстрыганка”, “выбіванка”) – гэта від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Тэрмін распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, Польшчы (“wycinanka”), Украіны (“витинанка”). Падобны від мастацтва таксама існуе ў Літве (“karpiniai”), вядомы і ў Расіі (“вырезка”). У беларускай мастацтвазнаўчай навуцы аб выцінанцы стала вядомаі з 1980-х гадоў. Першай публікацыяй, якая асвяціла гэту з’яву нацыянальнай культуры, стаў артыкул “Выцінанкі” Я.М.Сахуты.

Пра паходжанне выцінанкі на тэрыторыі нашай краіны адназначна сказаць можна няшмат. Мастацтва выразання сілуэтаў, шырока распаўсюджанае ў колах заможнага насельніцтва Еўропы з канца ХV ст., у найменьшай ступені паўплывала на народныя выразкі. Выцінанка развівалася самастойна як адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пра гэта сведчаць агульныя для розных відаў народнай творчасці вобразы і матывы, якія замацаваліся і ў выцінанцы.

Своеасаблівым прататыпам народных выцінанак, на думку ўкраінскага даследчыка М.Станкевіча, сталі кустодзіі – папяровыя (а раней скураныя і металічныя) накладкі з ажурнымі выразанымі краямі пад канцылярскія пячаткі, распаўсюджаныя ў сярэдзіне ХVІІІ ст. Многія навукоўцы звязваюць гісторыю выцінанкі ў беларускай вёсцы з развіццём прамысловай вытворчасці паперы і пераходам ад “курных” хат да пячнога ацяплення. Выцінанка атрымала шырокае распаўсюджанне ў афармленні сялянскага інтэр’ера з сярэдзіны ХІХ ст. Найбольшы яе росквіт прыпадае на канец ХІХ - пачатак ХХ ст., пэўны ўсплёск папулярнасці назіраўся ў 1940 – 50-я гады.

Асноўныя рысы народнай выцінанкі – сіметрычная кампазіцыя і дэкаратыўнасць вобразаў (абавязкова высокая ступень стылізацыі, схільнасць да геаметрызацыі прарэзак). Асартымент ажурных твораў складаюць занавескі на вокны, бардзюры для упрыгажэння паліц, бэлек столі, рамак з фотаздымкамі, абразоў, касякоў дзвярэй і акон; настольныя вырабы, сурвэткі і інш. Па усталяваным звычаі выцінанкамі аздаблялі жытло кожны год да найбольш значных свят – Каляд і Вялікадня. На захадзе Беларусі чорнымі ці шматколернымі выцінанкамі ўпрыгожвалі пабеленыя сцены хат.

Паколькі папера была танным і шырокадаступным матэрыялам, а сам працэс выразання выцінанак даволі простым заняткам, вырабаў не шкадавалі. Праз некаторы час старыя выцінанкі выкідвалі ці спальвалі. Паступова выцінанка выцяснялася з вясковага інтэр’ера тэкстыльнымі вырабамі. Да нашых дзён “дажылі” хіба сняжынкі з паперы для аздаблення вокнаў у гарадах і вёсках да Каляд і Новага года. У 1970 – 80-я гады дзякуючы росту цікаўнасці да традыцыйнай спадчыны ў колах творчай інтэлігенцыі адбылося вяртанне выцінанкі ў культуру нашай краіны.
Сапраўды, яшчэ гадоў 15 таму выцінанка ў Беларусі не была настолькі вядомай. Сёння існуе цэлы шэраг “папяровых” фэстаў майстроў (“Ажурныя фантазіі”, “Чароўныя нажніцы”), праводзяцца семінары і выставы.

У складзе Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці каля 40 майстроў выцінанкі. Ужо 15 гадоў існуе адзіная ў Беларусі Маладзечанская школа выцінанкі. Стваральніцай яе з'яў’яецца вядомая майстрыха і пачынальніца творчай дынастыі Вікторыя Чырвонцава.

Сучасная беларуская выцінанка – вельмі адметная і самастойная мастацкая з’ява. Адыход ад практычных і ўтылітарных функцый, набыццё ўласнай мастацкай самакаштоўнасці, імкненне і здольнасць адлюстраваць любую тэму прывялі да іншага стаўлення да выцінанкі. Цяпер гэта аб’ект музейных калекцый, выставак народнага мастацтва, арыгінальны падарунак.

Аб аўтарах:
- Вольга Бабурына – мастак і педагог, прадстаўнік Маладзечанскай школы выцінанкі. Для яе прац уласцівы лірызм, паэтыка, ёсць і кампазіцыі абстрактнага характару.
- Наталля Гамаюнава, чые працы характарызуюца графічнасцю. Акрамя традыцыйнага чорнага, майстрыха часта звяртаецца і да іншых колераў, якія, на яе думку, найлепш адпавядаюць задуме. Яна не захапляецца паліхроміяй, звычайна абмяжоўваючы каларыстыку двума блізкімі колерамі ці іх адценнямі.
- Вольга Налівайка, вучаніца Наталлі Гамаюнавай.
- Наталля Сухая – мастак па тэкстылю, этнограф, прадстаўнік Маладзечанскай школы выцінанкі. Загадчыца секцыі выцінанкі ў Беларускім Саюзе майстроў народнай творчасці, яе кампазіцыі трыдыцыйныя, але гэта ўжо прафесійна зробленая, свядомая стылізацыя ў духу народных традыцый. У сваіх працах Наталля дэманструе яўную прыхільнасць да наіўна-рэалістычнага (інсітнага) напрамку ў народнай творчасці.
- Валянціна Слюнчанка, Наталля Канькова, Святлана Трэгубовіч. Тэматыка твораў гэтых майстроў на выстаўцы рознабаковая – ад традыцыйных святаў і абрадаў хрысціян, іудзеяў, фальклора, міфалогіі, адлюстравання побыта, замалёвак народнага жыцця, помнікаў архітэктуры да глыбокіх філасофскіх сюжэтаў.

Впечатления
(0 оценок)
Обслуживание
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Рецензия

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается : использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Впечатления
0/12
Обслуживание
0/12
Отзыв:

Загрузить фото:
Выбрать
Афиша
Показать
Теги
Показать