Выставы керамікі і жывапісу Васіля Мартынчука “Рамантычная вандроўка”.

 Творца прадстаўляе дэкаратыўныя распісныя талеркі, керамічныя карціны, скульптуру малых формаў, кераміку і жывапіс. Любімыя вобразы Васіля Мартынчука – містычныя героі і персанажы з жыцця. Творы, над якімі мастак працаваў цягам апошніх месяцаў, аб’ядноўвае ідэя вандравання: вандроўка персанажаў у сваіх сюжэтах і вандроўка фантазіі гледача, які ўзаемадзейнічае з мастацкімі творамі.