Лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” прадстаўляе спектакль паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр "Мама му чытае і прыбірае".

Звычайна-незвычайная Кароўка са сваім сябрам Крумкачом весела бавіць час і вырашае важныя пытанні. Спектакль будзе цікавы дзеткам дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту і дарослым, якія не страцілі адчуванне дзяцінства. 

Для маленькіх гарадзенцаў Мама Му падрыхтавала падарункі!

Запрашаем усіх ахвотных!

Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.