"Нельга забыць" создана в 2009 г. по мотивам одноименного романа В.Короткевича. На концерте группы у вас будет возможность познакомиться с избранными композициями группы и услышать песни, которые пока нельзя найти в соц.сетях.
Гурт “Нельга забыць” быў створаны напрыканцы 2009-га, адмыслова пад праграму “Леаніды не вернуцца да зямлі…”, паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча. Назва ў свой час (80-я) не прайшла цэнзуру, таму твор выйшаў з іншым найменнем - “Нельга забыць”, гэткая ж назва замацавалася і за гуртом.
Каб адпавядаць зададзеннаму Караткевічам узроўню, прыходзіцца губляць шмат нярвовай энэргіі і выканаўцам, і слухачам – “Леаніды…” не забаўка, але паверце, судакрананне з вялікай таямніцай кахання, вартае таго. 
Творы другой праграма прысвечаны праблемам самаідэнтыфікацыі чалавека ў сучасным тутэйшым грамадстве, спробе зразумець сваё месца ў тэрытарыяльным аб’яднанні “Беларусь” і знайсці кропку адліку, для таго каб пачаць будаваць сябе і прастору вакол.
З гэтымі песнямі гурт узяў гран-пры на фестывалі "Бардаўская восень" у 2012 годзе.
Трэццяя праграма "Mertvets" пісалася на словы М.Багдановіча.