Выстава складаецца з мноства дробных прадметаў, неабходных для выжывання ў акопах. Перавярніце салдата дагары нагамі і акурат убачыце гэтыя рэчы, бо яны выпадуць у яго з кішэняў.

Фатаздымкі родных, карты для гульні, прылады для галення, музычныя інструменты і мноства вайсковага рыштунку самых розных краін і войнаў, пачынаючы ад грамадзянскай вайны ў ЗША да Другой сусветнай вайны. Значная частка экспанатаў належыць шведскаму калекцыянеру Торнбьену Ленскугу, якія ён бясплатна перадаў у музей некалькі гадоў таму. 

Выстава прэзентавалася ў Швецыі, Нарвегіі, Бельгіі, Польшчы і да сярэдзіны червеня будзе прэзентавацца ў Гродне.