На выставе сабраныя творы ў жанры, які Ігар Кебец называе “ажыўшы нацюрморт”.

Мастак укладае ў свае карціны крыху іроніі, сарказму і нават чорнага гумару.

Сярод побытавых рэчаў (мясарубка, грамафон, шклянкі…) на карцінах жывуць мышы, гномы, алавянныя салдацікі – насельнікі зачараванай краіны дзіцячых казак.

Большасць прац, прадстаўленых на выставе, створаныя ў 2014 годзе.