Сумесны праект мінскага віртуоза-імправізатара Віктара Сямашкі і гродзенскага імпра-фольк-трыо Буйвід - Адасік - Медзьвядзюк.

Віктар Сямашка - вядомы беларускі імправізатар, выканаўца на духавых інструментах, радыёвядучы і паэт. Выступае/выступаў у шэрагу гуртоў, такіх як "Князь Мышкін", "Нагуаль", "Балцкі Субстрат". На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Еўропы ў складзе розных праектаў і вялікая колькасьць сольных альбомаў. 

Імпра-фольк-трыо ўзнікла ў самым канцы 2013 года, у сваёй творчасці спалучае беларускія народныя песні з інструментальнымі і вакальнымі імправізацыямі. У складзе трыо граюць:
Віталь Буйвід - гітара, бузукі. Лідэр гурта сярэднявечнай (і не толькі) музыкі "Hurdy Gurdy", удзельнік шматлікіх фестываляў, як на Беларусі, так і за мяжой. Вырабляе музычныя інструменты.

Алеся Медзьвядзюк - вакал, флейты, казу, званочкі і г.д. Голас праекта "Ар Нуво", які выконвае аргентынскае танга ды фламенка, удзельніца гурта "Hurdy Gurdy".

Ігар Адасік - барабаны, перкусія. Грае з "Hurdy Gurdy" і Таццянай Салаўёвай. Разам з В. Сямашкам прымаў удзел у праектах "Рыкі-Цікі-Таві", "Знянацку" і інш, а таксама ў запісе альбома Рамана Абрамчука "Мая сакральная геаграфія" (Мінск). Вырабляе музычныя інструменты.