Звяртаем вашу ўвагу! Мерапрыемста праводзiцца ў межах ГДМУ, толькi для студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта!

Не важна, ці Вы студэнт-валацуга, якому няма дзе пабадзяцца, або стомлены выкладчык, а можа, Вы неабыякавая ў сваёй беларускасці моладзь, або звар’яцелы славянафіл – мы чакаем на самую стракатую публіку! Бо менавіта 25 красавіка ў межах нашай alma mater адбудзецца Дзень беларускай культуры, які праводзіцца пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі” і крамы-клуба "Кубік". 
Менавіта ў гэты дзень кожны з нас зможа паказаць, чым для яго з’яўляецца нацыянальная ідэнтычнасць: можна жартаўніча валіць трасянкай, акадэмічна гаманіць моваю Купалы ды Коласа, апрануць нацыянальны строй ці яго элементы, пасадзіць тры кошыкі бульбы пад родным дэканатам, альбо любым іншым чынам выказаць сваю пазіцыю. 
На гэтым “свяце жыцця” будуць разнастайныя конкурсы, цікавыя дыскуссіі, гістарычныя гульні, паэтычныя спаборніцтвы і аўтэнтычныя выступы, прычым удзельнікаў чакаюць адмысловыя падарункі і ўзнагароды.
З надзеяй чакаем на усіх ахвотных!