Лекцыя будзе праілюстравана дакументальнымі фільмамі.

Лекцыі чытае Ала Вайсбанд – мастацтвазнаўца, музыказнаўца, філосаф, перакладчык, кіраўнік праекта «На шляху да сучаснага музея».

Мерапрыемствы арганізаваны ў рамках праекта «На шляху да сучаснага музея-5: рэгіянальнае вымярэнне». Праект мае на мэце садзейнічаць папулярызацыі творчасці мастакоў з рэгіёнаў Беларсі і яго інтэграцыі ў еўрапейскі мастацкі кантэкст. Акрамя лекцый праект уключае наступныя кампаненты:

1. Лекцыі Андрэя Дурэйкі пра тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Беларусі і ў беларускім мастацтве за мяжой. Андрэй Дурэйка – беларускі мастак, які жыве ў Дзюсельдофе (другая палова траўня 2014 г.)
2. Творчыя сустрэчы з мастакамі з Брэста, Віцебска, Гродна (кастрычнік – снежань 2014 г.)
3. Майстар-класы для мадэратараў у гэтых гарадах (травень-верасень 2014 г.)
4. Конкурс маладых арт-крытыкаў, арт-журналістаў і мадэратараў у трох намінацыях:
- лепшы мадэратар творчых сустрэч з рэгіёнаў Беларусі (кастрычнік-снежань 2014 г.)
-лепшы партрэтны артыкул пра мастака з рэгіёнаў Беларусі, апублікаваны ў беларускім СМІ (травень-снежань 2014 г.)
-лепшы апублікаваны артыкул пра падзею ў рэгіёнах, звязаную з актуальным беларускім мастацтвам (красавік-снежань 2014 г.)

Т.ч., дадзеныя лекцыі з’яўляюцца своеасаблівымі ўводзінамі ў праект. Іх галоўная задача – прадставіць агульную панараму развіцця выяўленчага мастацтва ў ХХ і ХХІ стагоддзях і тым самым падрыхтаваць глебу для ўспрыняцца работ беларускіх мастакоў, якія будуць прадстаўленыя ў рамках праекта. Лекцыі разлічаны як на шырокага гледача, так і на прафесіяналаў. Мерапрыемствы прадставяць не толькі багаты факталагічны матэрыял, але і закрануць шэраг тэарытычных праблем, што тычацца сучаснага мастацтва.

Лекцыі грунтуюцца на нямецкамоўных крыніцах, практычна не дасяжных для беларускага чытача.