Адбудзецца другі канцэрт з цыклу “Усе санаты Бетховена для скрыпкі і фартэпіяна”. Працяг падарожжа па цудоўным свеце музыкі вялікага кампазітара зноў падораць нам выдатныя музыканты – заслужаныя артысты сваіх краін Сцяпан Яковіч (Масква, Расія) і Юрый Гільдзюк (Мінск, Беларусь).